Старонка 66
◀ / 177 ▶
ЗНАДАБІЦЦА зак. Спатрэбіцца. Не бі мяне, а вазьмі мяне дамоў, дак я знадаблюся табе калі-небудзь. ЧК, I, 246; Мяркулавічы Раг. ЗНАЙКА аг. Чалавек, які імкнецца паказаць, што много ведае. Што ты знала? Знайка. Мак., ВКЛ, 132. ЗНАЙСЦІСЯ зак. Перан. Нарадзіцца. У мяне, калі Нінка знайшлася, такі масціт надарыўся, што ўсё малако згарэла за два дні. Шам., I, 207. ЗНАКАМІСТЫ (знакомистый) прым. Знакаміты. Наши коники воронистые, знакомистые. Радч., ГНП, 41; Гом. ЗНЕЛЮДЗЕЦЬ (знелюдзінець) зак. Здзічэць, стаць нелюдзімым. Так ты зусім знелюдзееш. Лупс., ВТ, 229. Так і знелюдзінець можна. Лупс., ВТ, 167. Параўн. знялюдзець. ЗНІШТАЖАЦЬ незак. Знішчаць. Але быў... адзін сведка, калі сям'ю нашу зніштажалі. Шам., ВТБ, 225. ЗНІШТОЖЫЦЬ зак. да зніштажаць. Калодзежны, канечне, чуў, чые сем'і ўвосень зніштожылі ў нас. Шам., ВТБ, 225. ЗНІЯКАВАЦЬ зак. Перан. Засароміцца, адчуць няёмкасць. Тося... адразу сцялася, зніякавела, быццам зрабіла ці сказала нешта непрыстойнае. Шам., ВТБ, 354. ЗНІЯКАВЁЛЫ прым. Збянтэжаны ад пачуцця сораму, ніякаватасці. Зніякавёлая Клаўка спынілася каля тратуара, з выклікам зірнула на Чалага. Дан., Ж, 181. ЗНОБКА прысл. Холадна (з азнобам, дрыжыкамі). Плацце адразу ж намокла, зрабілася знобка — волкі халадок браў за плечы. Сач., Д, 218. ЗНУШЧАЦЦА незак. Здзекавацца. Праўда, знушчаўся ён вельмі з мяне, кісель варыў. Сач., А, 88. ЗНЯЛЮДЗЕЦЬ зак. Тое, што знелюдзець. Бо тут, у лесе, знялюдзееце. Сач., Д, 79. Знялюдзеў адзін у лесе, ад дому адбіўся. Сач., ЧН, 8. ЗНЯПРАЎДЗІЦЬ зак. Схлусіць. «Заўтра заняты буду. Да экзамена трэба рыхтавацца. Сесія ў нас»,— зняпраўдзіў. Кап., СЖЛ, 71. ЗНЯЦЬ зак. Атрымаць, узяць. Аткуль аны, што аны будуць рабіць, калі рашчоту не ўмелі зняць. БКЭ, № 16; Камаровічы Маз. Павёў он іх на рашчот, што ў лесе е, штобы рашчот знялі. БКЭ, № 16; Камаровічы Маз. ЗОБАЛАКА н. Воблака. Тэй і падняўся ўгору пад зобалакі. ЧК, I, 247; Мяркулавічы Раг. ЗОБЕНЬКА ж. Памянш. Каробачка для мёду. Эр., ОБП, 118; Брагін. ЗРАДЛІВЫ прым. Ураджайны. Песня сьпета проціў лета, Проціў лета зродливага, Да й проціў году счасьливага. Д-З, ПП, 143; Красная Воля Маз. ЗРАННЯ прысл. Зранку. У мяне сягонні зрання нос свярбіць. Шам., ВТБ, 15. ЗРОДНІК м. Родзіч, сваяк. Мати Марея кинулася ик своим зродникам, похвалилася етымы поступкамы. Рам., БС, IV, 4; Вылеў Гом. ЗУБЕЛЬ м. Кавалак дымчатай сасны. Эр., ОБП, 118; Брагін. ЗУБЛЕНКА ж. Памянш. да зубель. Спалохалиса дзецюки й давай у их кидаць галавешками да махаць зубленками. Серж., СРБП, 40; Лучыцы Маз. ЗЫНАЧАНЫ дзеепрым. Перайначаны, пераменены. Стоячы поруч, яны дзівіліся хараству навакольнага свету, зыначанага ў дымчатым блакітным святле. Мел., I, 288. ЗЫНАЧЫЦЬ зак. Перайначыць, перамяніць. А рабочыя, сяляне ўсё зыначылі дазвання. Дуб., I, 344. ЗЫРКАЦЬ незак. Глядзець, паглядваць, шукаючы вачамі. А з-за плятня ўжо зыркалі цікаўныя вочы суседкі. Шам., IV, 241. ЗЫРЫЦЬ ◆ зырыць вока — глядзець (кідаць позірк вялікіх ва-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 177 ▶