Старонка 58
◀ / 177 ▶
ЗАМІЖ прыназ. Замест. Дак набяри три возы товару и едь на ярмалок, да тольки штоб товар продав и гроши узяв, и штоб замиж трох, шесть возов товару домов привёз! Рам., БС, IV, 143; Беліца. ЗАМРЫЯНЫ прым. Мутны. Неба на ўсходзе з няпэўнага, замрыянага, туманна-белага стала барвова-чырвонае, яснае. Сач., ЗМП, 101. ЗАМСЦІЦЦА (замсцитца) зак. Адпомсціць (адплаціць злом на зло). Дагадаўса Семко, як поп накпіў над его жонкаю й давай ён думаць, як-бы замсцитца папу. Серж., СРБП, 77; Белае Балота Маз. ЗАМУЖАЙКА (замужьейко) н. ласк. замужжа. Спутало ножки заружьейко, А выбило вочки замужьейко. Что не верное подружьейко. Радч., ГНП, 205; Гом. ЗАМУСТВА н. Замужжа. А як жа пра замуства тое гаварыць, калі ў сяле немцы. Сач., НН, 212. ЗАМЧЫСТЫ прым. Вялікі, раскошны. А дом быў вельмі замчысты, мурованы. БКЭ, № 7; Камаровічы Маз. ЗАНАПРАСНА (занапрасно) прысл. Дарэмна. Як був Мартын богатый, а тяперака ня будя! Няхай свое доли ня бъе занапрасно! Рам., БС, IV, 48; Гом. ЗАНАЧЛЕЖЫЦЦА (заночлежитца) зак. Заначаваць. Ишла яна дзень и нуч, на другую нуч усхудиць так; пудыйшла то ж само пуд бярузку, заночлежилась. Рам., БС, III, 329; Азяраны Раг. ЗАНЕМАГЧЫ зак. Занядужыць. Яшчэ перад вайной сяды-тады пракідалася слабасць, а цяпер саўсім занямог. Нав., СТ, 22. ЗАНІЗЬ ж. Перан. Пацеркі. Бяроза была дужая, з чорным, у моцных жылах камлём, занізі клейкіх, з дробненькімі зубчыкамі лісточкаў ледзь-ледзь трапяталі на тонкіх галінках. Мел., II, 260. ЗАНІМАЦЬ незак. Займацца (на зару). Вечер вечерее, моя душа веселее, На зарю занимае, моя душа заунывае. Радч., ГНП, 56; Гом. ЗАНУДЗІСТЫ прым. Занудлівы. І занудзісты трохі. Шам., V, 250. ЗАНЯСЦІ зак. Распачаць. И одумались: што нам зра дратца? Хай нас волость разбярути! От, яны занясли суд. Рам., БС, IV, 107; Васільеўка Гом. ЗАНЯЦЦА зак. Пачацца. Начали зъежжатца к цару госци с прочих зямель. Ён их принимая, частить,— гульбища занялося. Рам., БС, III, 351; Шарахоўскія Буды Раг. ЗАНЯЦЦА зак. Зацяжараць. І даў Господ, заняласе ана і родзіла сына. БКЭ, № 15; Камаровічы Маз. Параўн. зачаравацець. ЗАНЯЦЦА зак. Загарэцца. Так аны бачуць, што погано — началі тушыць і крычаць — ажно і хлеў заняўсе. БКЭ, № 35; Юравічы Рэч. ЗАПАГАДЗЬ прысл. Загадзя, задоўга да непагадзі. Не сена, а чай кітайскі, запагадзь да апошняй травінкі прыбралі. Краўч., НХП, 51. ЗАПАНЬ ж. Завадзь, заліў (рачны). Ён сышоў з кручы да самай вады і так па беразе пайшоў да запані, дзе ўдалечыні чарнеў буксір. Краўч., НХП, 538. ЗАПАРВАЦЬ зак. 1. Уварваць, украсці. Ведамо, цыган валочытца па свеце, свайго хаджайства не мае, а тое ўжывае, што гдзе запарве або выдурыць. Серж., СРБП, 97; Лучыцы Маз. 2. Злавіць. Аб маёй бабе — не твой клопат! Ты от пастарайся другі раз у лесе не пападацца, бо як запарву на шкодзе, упяку штрапу! Мел., V, 312. ЗАПАСЦІ ◆ ноч запала — сцямнела. Ехаў он раз з пісьмом, аж тут ужэ позно зрабілосе, ноч запала. БКЭ, № 36; Юравічы Рэч. ЗАПЕКЛЫ прым. Запечаны (пра кроў). Яна поўнымі слёз вачыма дакорліва глядзела на дзядзьку, бачыла акурат на самай мяжы лужынку запеклай, ужо чарнава
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
74 👁
◀ / 177 ▶