Старонка 52
◀ / 177 ▶
далей, а мы з жалкаваннем сачылі за ім. Дан., ЗА, 239. ЖАЛКАВАЦЬ незак. Тое, што жалаваць. «Лепей бы мы іх спажылі»,— жалкавала Куліна. Дан., ЗА, 80. ЖАЛЛІВА прысл. Жаласна. Ён заўважыў, як у маці жалліва смыкнуліся куточкі губ, і падумаў, што яна вось-вось заплача. Мел., V, 110. ЖАЛЯЗНЯК м. Рыдлёўка. І, узяўшы ў рукі жалязняк, ён пачаў прысыпаць шула зямлёю. Сач., Д, 311. ЖАЛЯЗЯЧЧА н. Зборн. Жалеззе. Торба з сухарамі, якую несла назад Агата, здалася гэтакай цяжкай, нібы напакавана была не сухарамі, а жалязяччам. Саб., I, 222. ЖАНЕЦ м. Жнец. Старыя людзі расказваюць, што раз калісь касары і жанцы як сталі свістаць, дзетвара запішчала ў дудкі, дык і вецер прыляцеў. ЧК, I, 290; Рэч. Найму жанцоў — семсот малайцоў, Настаўлю копак, як на небе ж зорак. ЗП, 216; Галубіцы Маз. ЖАНІДЗЬБАЧКА (женидьбочка) ж. памянш. жаніцьба. Да два браточки сидело, и сидели говорили про женидьбочку свою. Рам., БС, I—II, 43; Алешня Раг. ЖАНІХАННЕ (жаниханьне) н. толькі адз. Заляцанне. Протерала красная девочка долю чераз свою волю, чераз тое чераз погуляньне, чераз жаниханьне. Рам., БС, I—II, 149; Перарост Гом. ЖАНІХАЦЦА незак. Заляцацца. Хіба мне, старому чалавеку, жаніхацца. Што надзеў, тое і добра. Саб., ЗПД, 25. А тыя бацькі з дзецьмі жывуць па-старому, толькі хлопцы не жаніхаюцца да Палагеі. ЧК, I, 233; Петр. ЖАНІХНА (жаніхно) м. Дакор. Жаніх. Маладзенькі жаніхно, падбяры сваю шубку. ЛБВ, 151; Хільчыцы Жытк. ЖАРАБОЧАК м. Памянш.-ласк. Жарэбчык. И подарив татарин свойму хресьнику жарабочка на каши. Рам., БС, III, 148; Гарадзец Раг. ЖАРАНКА ж. Кул. Бульба (смажаная). Згатавала на вячэру «жаранку» — так тут называюць бульбу з салам, смажаную не на газавай пліце, а ў грубцы, «у духу». Шам., ВТБ, 232. ЖАРНІЦА ж. Жароўня. Прышлі до хаты — взяў чэлавек жарніцу, зачэпіў воўку на шыю, дай кажэ: «Ото мой розум — несі». БКЭ, № 39; Ужынец Рэч. ЖАРЫНКА ж. Вугельчык, вугольчык. А то ще коли жарынка отскоча с печи, дак яе растерть да дать выпить. Рам., БС, V, 54; Чарацянка Гом. ЖАЎТАБРУШКА ж. Заал. Пліска. На радасць, між іншым, жаўтабрушкам ды чэкаўкам, што ў змроку густых кустоў кожнае лета ўюць свае гнёзды. Лупс., ВТ, 224. ЖАЎТАПЁС м. Геал. Пясчанік жоўты. У сасняках, насаджаных па пустых бясплодных жаўтапёсах, трапляюцца голыя палянкі. Нав., СТ, 335. ЖАЎТОВІЦА ж. Назва хваробы па колеру хворага месца. А скула ж ты скуляница и синяя муравица, жовтая жавтовица и белая бяловица. Рам., БС, V, 90; Карма Гом. ЖАЎТУШКА ж. Заал. Птушка жаўтаватага колеру. Калі жаўтушкі пакідаюць гнёзды. Лупс. НБД, 90. ЖАЧОК м. Сачок, сак, падхватнік. Саху замяніла тут сетка, Ды нерат, ды хітры жачок. Грам., В, 97. ЖДАЦЦА незак. Чакаць. Ждаўся, ждаўся, да не даждаўся. ЧК, I, 255; Мяркулавічы Раг. ЖМІНДА аг. Пагард. Скнара, скупы чалавек. Параска тая праўда — жмінда: усё адкладвала на чорны дзень. Дан., Ж, 163. Параўн. жміндзіла. ЖМІНДЗІЛА аг. Тое, што жмінда. Думае ён і пра свайго
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 177 ▶