Старонка 50
◀ / 177 ▶
ДУПЛІШЧА (дуплище) н. павел. дупло. И ссылаю вас дубищи у гнилыя дуплищи. Рам., БС, V, 84; Гом. ДУРАВАТЫ (дуроваты) прым. Дурнаваты (разумова абмежаваны, тупы). Була ў бацькі дочка, да вельмі дуровата і сьлепая трохі. БКЭ, № 26; Камаровічы Маз. ДУРАТА ж. Дурасць, глупства. Якую дурату ты ўбіла сабе ў галаву! Шам., ВТБ, 365. ДУРНІЦА аг. Жанчына безразважная, неразумная. Маладыя, практычныя асуджалі яе: дурніца, магла леснічыхай стаць, жыла б што пані, а яна выбрала трактарыста мурзатага. Шам., ВТБ, 21. ДУРНІЧКА: на дурнічку—дарма, не працуючы. Увесь час і цаляе, каб на дурнічку, нічога не робячы, пражыць. Краўч., НХП, 561. ДУРНУЛЯ ж. Ласк. да дурніца. «Дурнуля, я ж магу па вушы ў яго закахацца»,— саромеючыся сама сябе, думала Ларыса. Дан., МН, 72. ДУРЫКІ толькі мн. Свавольства, гарэзнасць. «Хлопцы! Прэмія блізка»,— перапыніў Шчэрбавы дурыкі Качанок. Шам., ВТБ, 16. ДУХАВІТЫ прым. Духмяны, пахучы. Гарачае майскае сонца прыпякала амаль зусім па-летняму, і ад драўляных сцен школы ішоў духавіты пах свежай смалы. Краўч. НХП, 545. ДУХМЯНІСТЫ прым. Вельмі духмяны. А праз вокны заглядвае ў хату духмяністая зорная ноч. Лупс., ВТ, 82. ДУШОК м. толькі адз. Гарачы чалавек, ад якога павявае цяплом, жарам. На што мне кожушок, у мене Елена душок: Сама упоцее, и мене нагрэе. Шэйн, I, 77; Горволя Рэч. ДЫБКА прысл. Дыбам. Валасы дыбка падняліся. Лупс., ВТ, 240. У мяне аж валасы дыбка сталі. Саб., ЖЗ, 10. ДЫЛДА аг. Пагард. Чалавек высокі, нязграбны. І Жарыку прыемна, што ён вырас. Можа скора дагоніць і таго дылду Яшку, які ў двары ўсімі камандуе. Дан., ЗА, 229. ДЫМНУЦЬ зак. Закурыць (зацягнуцца дымам). Дык як — дымнуць есць? Мел., II, 160. ДЫХАЛА. Гл. даць. ДЫХЛІ ◆ дыхлі выцягнуць — сканаць. «Гэй ты, сухарэбрыца! — крычала Румба праз паркан.— Ці хутка з цябе дыхлі выцягне?» Нав., ТЮ, 133. ДЭПЕШ (депеш) м. Дэпеша. И сичас депеш послать к Кейсару, што Христа поховали. Рам., БС, IV, 5; Вылеў Гом. ДЭФЕНЗІЎШЧЫК м. Супрацоўнік дэфензівы. Дэфензіўшчыкі ўсю вашу хату перавярнулі, кніжкі нейкія знайшлі. Саб., ЖЗ, 97. Е ЕКУРАТ прысл. Акурат. Бачыць, адкуль ни вазмиса бежиць лось и екурат кале зайца. Серж., СРБП, 24; Лучыцы Маз. ЕЛЕЦ м. Абрад. Дрэўца з кветкамі і каласамі ў караваі (на вяселлі). Звали нас елец вить, казали мёд, вино пить. Радч., ГНП, 89; Гом. ЕЛЕЧКА ж. памянш.-ласк. упрыгожанне на вясельным караваі. Коли тоя ягода поспее, И к нашим елечкам приспее. Радч. ГНП, 89; Гом. ЕПАНЧА (епаньча) ж. Апанча. Я зниму епаньчу, твое ножки ўворочу. Рам., БС, I—II, 99; Гом. ЕРАПЕНІЦЦА незак. Упірацца, гарачыцца. Ты, Раман, не ерапенься. Гэта табе не пры Самсею. Мак., КЛЖ, 87. ЕСЕКА цяп. ч. да быць. Ёсць. Выйду, бывала, з касою. Эх! Бач, і плывунок есека. Кап., СЖЛ, 61.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 177 ▶