Старонка 43
◀ / 177 ▶
б я л у н. Столькі «дабракоў» — так ласкава ў нашых мясцінах называюць белыя грыбы — у лесніковых кашах зрабілі падзею. Шам., I, 22. ДАБРАНЕЦ (добранец) н. Развітанне. На добранец, да широкое поле, жито ядреное. Радч., ГНП, 55; Гом. ДАБРАХОЧЫ (доброхочы) прым. Добразычлівы. А то матка моя видела лясуна, доброхочаго. Рам., БС, IV, 93; Балсуны Раг. ДАБРАЧЫ (добрачый) прым. Вельмі добры, выдатны. И уродзилося тое проса добрачаа. Рам., БС, IV, 59; Калбоўка Раг. Параўн. д а б р э н н ы ў 1 знач. ДАБРО н. Дастатак. Жыла-была девочка у добре, и с того добра попалася ў гора. Рам., БС, I—II, 117; Перарост Гом. ДАБРЭННЫ прым. 1. Тое, што д а б р а ч ы. Ну, а ўвосень мы капалі на тым полі картоплі і ўсе дзіваваліся: якія дабрэнныя параслі. Палт., КС, 55: 2. Дабрадушны, лагодны. Пайду. Чаму не пайсці. Такі дабрэнны кавалер. Нав., СТ, 43. 3. Добры. Каня купіць у Юравічах дабрэнного можно. Мел., V, 237. ДАБРЭСЕНЬКА (добресенько) прысл. памянш.-ласк. добра. Дай же Боэ, моёй ўнучцы: Легесенько, добресенько, скоресенько. Шэйн, III, 388; Ельск. ДАБРЭСЕНЬКІ прым. ласк. добры. А мой свёкар дабрэсенькі. РП, 386; Ельск. ДАВОЛАН прым. Здаволены. Дагадаўся мудры цар, што тагды чалавек будзе даволан, як ему песком прысыплюць вочы. Серж., СРБП, 16; Лучыцы Маз. ДАВЯРАЛЬНА прысл. Даверліва. Алена ўсміхаецца і давяральна кажа: «А я танцор дрэнны». Лупс., ВТ, 123. ДАЖОН м. Абрад. Дажынкі. У нас сёння дажон, дажон, Вып'юць бабкі ражон. ПНСА, 278; Халочча Чач. ДАЖДЖАВІЦА (дождзевица) ж Шэрань, намаразь. У гордого цесця Стоиць зяць за воротами, Що на зяця мьяцець мьяцелица И дробная дождзевица. Шэйн, III, 433; Дзякавічы Маз. ДАК часц. Дык. Дак он казаў зарэзаць сорок пар волов и двесьце пудов хлеба и сто бочэк віна — на тых восьмеро. БКЭ, № 34; Юравічы Рэч. // У знач. злучніка. Вазьмі мяне дамоў, дак я знадаблюся табе калі-небудзь. ЧК, I, 246; Мяркулавічы Раг. ДАКАНАЦЦА (даканатца) зак. Даведацца, дазнацца. Як даканатца, чыя праўда? Серж., СРБП, 17; Лучыцы Маз. ДАКЛЫПАЦЬ зак. Дайсці павольна, з цяжкасцю. Заспявала ў сасонніку, і туды пацягнуліся іншыя партызаны, нават раненыя даклыпалі. Шам., IV, 468. ДАКУЛЬГІКАЦЬ зак. Дакульгаць. У добрага пайдня я ўсё ж дакульгікаў да той паваeaseроткі. Сач., Д, 356. ДАКУМЕКАЦЬ зак. Зразумець, разабрацца ў чым-н. Для чаго тыя лыжы, Варка дакумекала сваім бабскім розумам, як спыняліся аднойчы ў яе хаце трое нашых разведчыкаў у белых халатах. Дан., Ж, 11. ДАКУШНЫ (докушный) прым. Дакучны, дакучлівы. Сказать табе докушную басню? Рам., БС, III; Беліца. ДАЛДОНІЦЬ незак. Пустасловіць. Закрые Змітра далонямі вушы, сядзе каля акна і далдоніць сам сабе. Дан., Ж, 18. ДАЛЕЧА ж. Даль, далечыня. Аднак гэта прыйшло раней. Прыйшло не хваляй, якая павольна і доўга кацілася з далечы, а з'явілася адразу, падхапіла і ўздыбіла штормам усё моражыццё. Рак., БВ, 160. ДАЛЕЧА прысл. Далёка. Моя милая далече, Отдалилась от мене. Дэмб., ООМГ, I, 531; Гом. Параўн. д а л я ч о. ДАЛЕЧАНЬКА (далечанько) прысл. нар. ст. да д а л е ч а II. Живеть милый далечанько,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 177 ▶