ГАЛОВАНЬКА (головонька) ж. памянш. галава. Уже ж бо мне косник тошниць, Уже ж бо мне чепца хочетса, На мою головоньку, На любую размовоньку. Шэйн, III, 435; Дзякавічы Маз.
ГАЛУБЕНЯТКА (голубенятка) н. памянш.-ласк. галубяня. На тых дубенятках сидять три голубенятки. Рам., БС, V, 85; Гом.
ГАЛУБНІЧАК (голубничек) м. Драўляная прыбудова да печы. Штоб я не зачула, Як моя матка плаче, у голубничку стоя, К голубничку прилегаючи, свое дзиця угождаючи. Шэйн, III, 420; Дзякавічы Маз.
ГАЛУБУЛЬКА ж. Галубка (ласкавы зварот да жанчыны). Наша бабулька-галубулька Да й не пышная была. РП, 286; Салтанаў Рэч.
ГАЛУЗА ж. Галавешка. Учарнелы, прыбіты дажджом попел, які панурымі пісягамі спаласаваў вытаўчаную ботамі зямлю. Абвугленыя недагарэлыя апошнія галузы. Мел., II, 475. Асталіся стаяць толькі чорныя, абсмаленыя слупы ды дзе-нідзе папрыбіваныя да слупоў цвікамі-маставікамі галузы жэрдак. Сач., АП, 307.
ГАЛЮКА ж. Галіна (дрэва). Хоць таполя ўнізе была таўшчэзная, узлез ды яшчэ хістаў галюку. Мел., IV, 98.
ГАЛЮТАНЬКІ прым. ласк. голы. А сінячок хоць не памёр, сядзіць галютанькі, без пёр. Дуб., I, 401.
ГАЛЯЧКА ж. Галышка (бедная жанчына). Не пойдзе! Пусці толькі адну галячку, дак адразу наляціць цэлая гайня. Мел., V, 261.
ГАМАЗЕЯ ж. Склад. Пошов он к цару и спрашуя: де ж жито сыпать? Цар сказав: у гамазею, а ня ўлезя у гамазею, дак коло гамазеи сып! Рам., БС, III, 332.
ГАМАНА ж. Размова (гучная), пагалоска, чутка. Гамана між людзей пайшла — недзе паблізу таго месца няйнакш закапаны залатыя грошы. Сач., П, 13.
ГАНАРЫЦЬ незак. Расхвальваць, узносіць. Пасадзіў ён ды сваю бабульку Дай на самым куце, Ой, частуе, ганаруе Не для людзей,— сам для сябе. РП, 286; Салтанаў Рэч.
ГАНІ (ганки) толькі мн. Ганак Вышла пані на новыя гани, зеленеется дуброва! Радч., ГНП, 6; Гом. От, ик крикнув богатырским голосом да молодецким посвистом — конь и тут: подыйшов под ганки; и став. Рам., БС, III; Гом.
ГАНІЦЬ (гоніць) незак. Гнаць. Як сталі гоніць, ана і полецела, а ценято разгорнулі дай стулілі. БКЭ, № 28; Камаровічы Маз.
ГАНЧАК (гончак) м. Барка (невялікая). По речци побегли гончаки — малыя барки. Радч., ГНП, II; Гом.
ГАРА ж. Гарэлка. А ты думаеш — ад гэтай гары лягчэй стане? Губ., НКП, 217.
ГАРАДАВІК м. Гарадавы. Найбольшы з гэтых падшывальцаў толькі з кнігі чуў пра гарадавіка. Дуд., С, 11.
ГАРАДЖОНЫ (гаражоны) дзеепрым. Абгароджаны, загароджаны. У нашага пана двор гараджоны, Двор гараджоны, явар саджоны. ЗП, 220; Маз. У нашага пана Івана двор гаражоны, Двор гаражоны жалезным тынам. ЗП, 220; Маладушша Рэч. Параўн. гарожаны.
ГАРАДЗІЦЬ незак. Гаварыць бяссэнсіцу, выдумляць. Гародзіш ты, Валодзя, немаведама што. Шам., IV, 541.
ГАРАЦ м. Гарнец. А он вельмі быў скупый, не даў нікому ані гарца. БКЭ, № 2; Камаровічы Маз. Вылез оттуля ксёндз, усё ровно як чорт уделався у сажу — ведомо, гарцов дватцаць яе там было! Рам., БС, III, 412; Шарахоўскія Буды Раг.
ГАРАЦЕШНЫ прым. Гаротны (вельмі). Адна пакута ў розных частках свету была для продкаў гарацешных нашых. Дуб., I, 304.
ГАРБАЦЕЦЬ незак. Станавіцца
74 👁