хапіць гэты ячмень. Шам., ВТБ, 54.
ВЫХУДЗЕЦЬ зак. Схуднець. Я ніколі не думаў, што чалавек гэтак можа выхудзець. Саб., I, 66.
ВЫЦЕПАНЫ дзеепрым. Абтрапаны, абрынданы. Ніякавата было за свой картовы, выцвілы пінжачок, за выцепаныя ў калошынах суконныя штаны-галіфэ. Кап., СЖЛ, 7.
ВЫЦЯГНУЦЦА ◆ выцягнуцца ў нітку — пастарацца. Я ў нітку выцягнуся, дзень і ноч буду працаваць. Губ., НКП, 222.
ВЫЦЯГНУЦЬ (вытягнуть) зак. Перан. Выцяць, ударыць. Выразав ладный дубец, да поткрався, да як вытягня яе дубцом па голаму телу! Рам., БС, IV; Гом.
ВЫЧАРНЕЦЬ зак. Счарнець, схуднець. Хваробу я буду гнуць на вас спіну, выхвараеце да вычарнееце вы ад майго хлеба. Саб., А, 9.
ВЫЧЭПВАЦЬ незак. Вытанцоўваць. Добра вычэпваем, аж пяткі свярбяць. Саб., II, 128.
ВЫШУГАЦЬ зак. Вырасці, узбуйніцца. Аднак жа за гэтыя гады Навасёлкі вунь як вышугалі: на шляху вырасла зусім новая вуліца. Саб., ЗПД, 60.
ВЫШУКІ толькі мн. Доследы. Свой вольны час я планаваў досыць сурова, адводзячы пэўную колькасць гадзін на падрыхтоўку урокаў, зрэшты на свае навуковыя вышукі. Нав., ТЮ, 6.
ВЯДРЫШЧА н. павел. вядро. Як угледзела гэта, дык аж вядрышча выпусціла з рук. Саб., БАС, 43.
ВЯЛІЗАЗНЫ (велизазны) прым. Велізарны. А лоб у его велизазны, й галава голая, хоць боб малаци. Серж., СРБП; Лучыцы Маз.
ВЯРНІГОР м. Асілак. А Вярнигор павярнув гору. Рам., БС, III, 77; Перарост Гом.
ВЯРОЎЧЫНА ж. Кусок вяроўкі. Цыганяты ў атопках, падвязаных вяроўчынай або лыкам, ціснуцца бліжэй да агню. Лупс., П, 86. Беручыся ручкамі за вяроўчыны, на якіх вісіць калыска, ён, крэкчучы, чырванеючы, сам падымаецца і садзіцца. Саб., II, 42
ВЯРТУН м. Вяртлявы чалавек. І па характары — вяртун, непаседа, свавольны насмешнік, нястрыманы і нястомны на выдумкі. Шам., V, 121.
ВЯРЦЯКА (вяртяка) м. Вяртлявы. Дедька-лябедька, унимай свайго собаку-кусаку, крутяку і вяртяку. Рам., БС, V, 104; Стаўбун Раг.
ВЯРШАЛЬНІК (вершальнік) м. Зборн. Сухія галіны з верхавіны дрэва. Насцегаў Иванчык сухого елового вершальніку, пакрыў его вениками. Серж., СРБП, 57; Лучыцы Маз.
ВЯСЕЛЬЦА (вяселцо) н. памянш. вясло. От, Иванка и кажа батьку: тат, зделай мне золотой човник, сярэбраное вяселцо: я пуеду рыбки ловить! Рам., III, 269; Жлобін.
ВЯСЕНАЧКА (вясеначка, вясёначка) ж. ласк. вясна. Ой, вясна, вясеначка Развесяліла ўсе горачкі. ВП, 140; Тульгавічы Хойн. Ой, вясна, вясеначка, Вясеначка, Дзе твая дочка Тацяначка? ВП, 138; Старое Сяло Раг. Ой, вясна, ой, вясна, ой, вясёначка, Вясёначка, Дзе твая дачка Алёначка? ВП, 137; Курганне Раг.
ВЯСЁЛА прысл. Весела. Паслухай, як вецер вясёла заводзіць! Дуд., С, 5.
ВЯЧЭРКА ж. ласк. вячэра. Я табе вячэрку звару. ЧК, I, 252; Мяркулавічы Раг.
78 👁