Старонка 24
◀ / 177 ▶
БУДЗЬКА м. Чалавек бывалы, хваткі. Пакуль хвалько нахваліцца, то будзька набудзецца. ЧК, I, 290; Рэч. БУЗУН м. Задзіра, скандаліст. Проста ты мне спадабаўся. Ціхі, ветлівы. Не бузун. Лупс., НБД, 171. БУЙСТРЫ (буйстрый) прым. Быстры (пра цячэнне ракі). Пошла б я сама — боюса, в буйстрой реченьки утоплюса. Шэйн, III, 423; Дзякавічы Маз. Я ж тыя лесы порубаю, буйстрыя реки закидаю. Шэйн, III, 413; Дзякавічы Маз. БУК м. Шчолак. Радч., ГНП, 14; Гом. БУЛТЫХАЦЦА незак. Ныраць, плюхацца. А рыба нібыта ашалела — выскоквае з вады, метры два-тры пралятае ў паветры і зноў бултыхаецца ў ваду. Сач., ЗМП, 166. БУЛЬБАВАТЫ прым. Кірпаваты. Кінуліся яшчэ ў вочы бульбаваты нос і таўставатая, трошкі адвіслая губа. Саб., I, 131. БУЛЬБЕШНІКІ толькі мн. Страва з варанай тоўчанай бульбы з каноплямі. Радч., ГНП, 13; Гом. БУЛЬНЯЧЫНА (бульнячина) ж. Назва расліны. Трэба выйти на линію (просеку в лесу), знайти камень и, подышовши к бульнячини, пригнуть яе к зямле и покласть на макушку камянь. Рам., БС, V, 67; Карм. БУРКАВІНА (бурковина) ж. Бурка. Постель мне постеле жовта бурковина, а под головочку — синя жупанина. Радч., ГНП, 150; Гом. БУРКАЛЫ толькі мн. Пагард. Вочы. Ну, чаго буркалы нацэліў, ідзі хутчэй. Лупс., ДЧ, 176. БУРКАТАННЕ н. Буркатня, бурчанне. У кустах і ў траве часамі гучаць сапраўдныя чалавечыя галасы — буркатанне, як бы хто перамаўляецца незразумела. Лупс., ТС, 164. БУРКАТЛІВЫ прым. Бурлівы, звонкі. А калі мы выходзілі з лесу, трэба было перайсці па хісткаму мосціку буркатлівы ручай. Дан., ЗА, 239. БУРНОС м. Плашч. Маці была апранута ў чорны бурнос, доўгі, аж да самых пят. Саб., II, 12. БУСЛЕНІЦА ж. Гняздо буслава. На адным з іх, старым, усохлым дубе — бусленіца, і на ёй, падабраўшы пад крыло нагу, стаіць задуменны бусел. Сач., ЗМП, 155. Яна бачыла далёка-далёка на лузе ў самым вільчаку дуба бусленіцу і цыбатага бусла на ёй. Сач., ПНР, 224. Параўн. буслянка. БУСЛЯНКА ж. Тое, што бусленіца. Але як толькі ён угледзеў буслянкі вежаў над астрожнай сцяной, думкі мімаволі скіраваліся зусім на іншае. Сач., ЗМП, 7. БУСЬКА м. ласк. бусляня, буслянё. И абернуў Бог людзей у буськоў. Серж., СРБП, 23; Лучыцы Маз. БУТЫКА ж. Бутэлька. Ты дедушка, ты лябедушка! Ты бери бутыки, иди за горелкою. Рам., БС, I—II, 197; Гом. БУХАВАЦЦА (буховатца) незак. Біцца. Тут етыя двое зачали з им буховатца, а тые ўздогон за ими ўчатырох. Рам., БС, I—II, 162; Навасёлкі Раг. БЫСТРА ж. Імклівасць. Да и стишила мене лозынька, ой сама на берег пошла, и листом запала; усю мою быстру суняла. Радч., ГНП, 73; Гом. БЫСТРЫНЬ ж. Быстрыня, плынь. Алег прабраўся на невялікую прагаліну, за якой пачыналася рачная быстрынь, і спыніўся. Гам., ША, 21. БЫЧАСТЫ прым. Сутулаваты. Немец у маленькай кепачцы з бычастым загрыўкам уключыў рубільнік. Дан., ЗА, 39. БЫТ ◆ быту не ведаць — не ведаць спакою. «Каб яна век свой так плакала, каб яна быту не ведала ад слёз»,— загаласіла зноў Агата. Саб., I, 333. БЭЛЬКАЦЬ незак. Бляяць. Паб-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 177 ▶