Старонка 21
◀ / 177 ▶
хуть вернися. Дэмб., ООМГ, I, 570; Рагінь Раг. БАСІНЫ толькі мн. Жалоба па нябожчыку ў яўрэяў, калі яны восем дзён павінны быць босымі. Цяпер Борух босы, няголены і ад таго рыжы, як памяло, сядзеў на падлозе — спраўляў па нябожчыку басіны. Сач., БРВ, 242. БАСЛАЎЛЯЦЬ незак. Благаслаўляць (жадаць удачы, шчасця). Ну, тат, баслаўляй: ты з дарогі а мне ў дарогу. ЧК, I ,252; Мяркулавічы Раг. БАТУХНА м. пры звароце з пашанай да бацькі. Ён павёў яе к роднай матухне, Павёў яе к родну батухне. ВП, 321; Беліца Жлоб. БАТЭРЫЯ ж. Ваен. Батарэя. Выстоіў батэрыю і ідзе сам на его. БКЭ, № 40; Ужынец Рэч. Зробім батэрые і завоюем усё царство. БКЭ, № 38; Ужынец Рэч. БАЎБЕШКА ж. Кольцападобнае ўпрыгожанне. У бакоўцы два акны, вялікі драўляны ложак, спінка якога ўпрыгожана круглымі дубовымі баўбешкамі, і тры табурэткі. Нав., Б, 59. БАЎЛЯЦЦА (бавляцьса) незак. Марудзіць, затрымлівацца (доўга). Жэна мая, я там бавляцьса не буду, я зараз прыбуду до вас. БКЭ, № 15; Камаровічы Маз. БАЎТУХА ж. Рыб. Таптуха. У Куранях ракі, прастору і глыбіні воднай не было, і снасць тут у людзей трымалася свая, балотная: лазовыя баўтухі. Нав., СЛ, 38. Параўн. баўтуша. БАЎТУША ж. Тое, што баўтуха. Калі б у рэчцы вялася рыба, то цяпер яе можна было лавіць без баўтушы, рукамі. Нав., СД, 283. БАХОН м. Бохан. Радч., ГНП, 13; Гом. БАЦНУЦЬ зак. Ударыць (моцна), стукнуць. У хляве ні за што так бацнуў наском апорка па нагах каню, што той з перапуду трэсся і хроп, калі зноў падыходзіў блізка. Мел., VI, 120. БАЦЦА незак. Безасаб. Здавацца, мроіцца. Табе бацца, дурню, што я тебе люблю, а я тебе, дурня, словами голублю. Дэмб., ООМГ, I, 578; Рагінь Раг. БАЦЮШКА м. ласк. бацька. Бацюшка кажа — за князя аддаць, Мамачка кажа — у чорныя чарнушкі. ВП, 329; Новыя Дзятлавічы Гом. БАЧЦА зак. у знач. пабочн. Здавацца (як быццам, нібыта). Девочка по саду гуляла, красная крапивицу жала, жала ена, небогато нажала, бачца, ни с ким не стояла. Радч., ГНП, 180; Гом. БАЯЦЬ незак. Выдумліваць. А тое, што пра машыны баяў, пра гэта і казаць няма чаго. Мел., VI, 94. БЕБАХІ толькі мн. Памёт. Нічым не адметная вуліца з рудым пылам ды каровячымі бебахамі. Мел., VI, 8. Параўн. бубкі. БЕГНУЦЬ незак. Бегчы (хутка рухацца). Бегне лісіца. БКЭ, № 22; Камаровічы Маз. Конь, здаецца, невялічкі, а бегне хутко. БКЭ, № 27; Камаровічы Маз. БЕДАЛАГА аг. Небарака (хто трапіў у бяду, у цяжкае становішча). Відаць, ніколі не прыходзілася перапраўляцца яму цераз раку — вось і баіцца — аж прысядае бедалага. Дан. ЗА, 83. БЕЖКАМ прысл. Хутчэй. Дык ты пра гэта падумаў, а заступацца бежкам. Сач., Д, 389. БЕЖКІ прысл. Бягом. На калгасную работу — трушком, на вяселле — бежкі. Кап., СЖЛ, 4. БЕЗГАЛОЎЕ н. Турботы, клопаты. А чужыя жоны мужу безголовъе. Рам., БС, I—II, 6; Перарост Гом. БЕЗДАР м. Чалавек бяздарны. А вы на мяне пальцам паказваеце — хвалько, бездар. Мел., VI, 190. БЕЛАВІЦА (беловица) ж. Назва хваробы па колеру хворага месца. А скула ж ты скуляница и синяя муравица, жовтая жавтовица и белая беловица. Рам., БС, V, 90; Карма Гом. Параўн. бялявіца.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 177 ▶