біць, дай годзі. БКЭ, № 25; Kaмаровічы Маз. АСЬМА'К (осьмак) м. Уст. Манета (4 кап.). А от панначко, озьми булачку [каравайчык] хлеба, дробок соли и полотна на рукава да трохи осьмаков. Шэйн, III, 384; Ельск. АСЯГА'ЦЦА (осягацца) незак. Спяшацца, апераджаць. Да той мертвец хочэ іці дохаты піво піць, а козак осягаецца, думав: можэ пеўні засьпеваюць. БКЭ, № 36; Юравічы Рэч. АСЯНЧУ'К (асенчук) м. Парася восеньскае. Не раўняй асенчука за весьнянога парасяці, той ужэ поцьвінак гэць екі, а ета карляк. Серж., СРБП, 20: Стадолічы Маз. АТАЙБАВАЦЦА зак. Уладкавацца, размясціцца. Праляжаўшы ў траве паўдня i так не здагадаўшыся, што за чалавек i адкуль ён прыбіўся на паляну, атайбаваўся тут, ля майго агню. Сач., АП, 337. Цётка Гарпіна... приехала з Нямеччыны трошкі раней за нас i ўжо атайбавалася на нашим селішчы. Сач., БРВ, 175. Добра, што Галя з Вадзімкам атайбаваліся тут, у Бацькавічах. Саб., БАС, 178. ATO' (ото) часц. Вось. Ото, дзедку, у мене быў чорный хлеб i вода, а цепер белый хлеб i віно. БКЭ, № 34; Юравічы Рэч. Ото ж карагод, ото ж воевод. Шэйн, III, 170; Маз. АТРО'К (отрок) м. Дзіця (падлетак). Твоя сястрица, моя зовица страбила индика, страбила нашаго отроча. Рам., БС, III, 286; Гом. АТУ'КАЦЦА зак. Прызвычаіцца. Трохі ўжо змірылася, атукалася, прывыкаць начала. Рак., БВ, 22. АТЫ'ЛЫ прим. Сыты, тоўсты. Три гладкие, атылые ксендзоі сабралися ехаць на води лечитца. Серж., СРБП, 64; Лучыцы Маз. АХВЩ Ы 'НА ж. Флігель. Пан велеў перанесци их у ахвицыну й палажыць там, гдзе ены лежали першую ноч. Серж., СРБП, 65; Лучыцы Маз. АХВО'ТКА: у ахвотку — у ахвоту Ездзіла-ездзіла ў поўную ахвотки, аж выбірацца не хацелася. Дан., Ж, 99. АХЛАМО'Н м. Чалавек неахайны. Ты, як ахламон, прэш у чорным пінжаку, але ж я маўчу. Пав., Б, 32. АЦАЛЕ'ЦЬ зак. Уцалець. Калі выпадкам зловяць ці заб'юць аднаго — можа другі ацалее, дадому дойдзе. Сач., А, 12. Але ад той пасадкі мала што ацалела — што насохла, а тое, што прыжылося i зазелянела,— паламалі самі людзі. Сач., ПНР, 166. АЦЕ'ЦКІ (отецкий) прим. Бацькоўскі. Ой я роду не такого, чтоб полюбила абы якога. Ой, я роду шляхетского, полюбила сына отецкого. Радч., ГНП, 4. АЦЯЖ А'РАННЕ н. Вагавітасць, цяжкасць. Залішняе ацяжаранне ад спакойнага жьщця. Лупе., 3, 191. АЦЯМ НЕ'ЦЬ зак. Сцямнець. А як толькі ацямнела — запалілі. Сач., Д, 94. АЧАРО'Т (очарот) м. Чарот, трыснёг. Дзе б ты ни лёг, ня прикоснетца ничога к табе, хоть и на кладовъи, хоть и из зямли поганое що выходя, хоть и в ров у, хоть и в очароти. Рам., БС, V, 1; Красная Буда Гом. АЧО'МАЦЦА зак. Апамятацца, агледзецца. Било відаць, багата хто быў як бы аглушан бачаным, не мог ачомацца. Мел., VI, 364. Ачомаўся толькі тады, калі ўбачыў Алёшу. Гам., ША, 134. Зараз ты прийдзешея па свежим паветры. Ачомайся трохі. Губ., БК, 31. Маці, нібыта ачомаўшыся ад забицця i залішняй расчуласці, знікла за дзвярима на чыстай палавіне. Рак., СЛС, 65. АЧЭ'ПКА ж. Вяроўка ў калысцы для калыхання. Гадавала мяне родная матанька, Цёмнай ночи не даспаўшы, Яснай свечи не тушыўшы, Ачэпак з ножак не спушчаўшы. ЗП, 318; Раг
Дадатковыя словы
асьмак, асягацца, асянчук, атрок, атукацца, ахвотка, ацалець, ацецкі, ачарот, ачэпка, забюць, нбч
7 👁