Старонка 175
◀ / 177 ▶
ткнулі і пад барадой звязалі. Рак., В, 237. ШЫНК (шинк) м. Шынок. Ну, зайшли мы ў шинк, выпили по восьмушцы. Рам., БС, IV, 102; Маркавічы Гом. ШЫРОЗНЫ прым. Шырачэзны. Паставілі пры такіх шырозных ды высозных дзвярах, што як бы ні падскокваў, да ўзгалоўня рукою не дастанеш. Саб., БАС, 37. ШЭДЗІНЬКІ (шэдинький) прым. ласк. шэры. Споткалася с шэдиньким вовком. Рам., БС, VII, 34; Гом. ШЭЛЕГ (шелег) м. Тое, што шаг. Свёкра продала — шелег ўзяла. Дэмб., ООМГ, I, 587; Гом. Ю ЮЛКА ж. Вулка. Мати на юлку не пускала; ды у комнаточку замыкала. Рам., БС, I—II, 266; Юркавічы Гом. Я ЯДЗЕННЕ н. толькі адз. Ежа. Сычас стол адкрыўся-такі, што чаго ўгодна — і піцення, і ядзення. ЧК, II, 31. ЯДРАНІСТЫ (едрынисты) прым. Вельмі ядраны. Буйна жыта каласіста, ядраніста. ЗП., 205; Колкі Рэч. Да зородзи Боже Да нашаму королю Жито колосистэ, Ды едрынистэ. Шэйн, I, 96; Мелішковічы Маз. ЯНГУЛЬ м. Анёл. Адно акенца — то яснае сонца. А другое акенца — янгуль зазірнуў. ЗП, 142; Тонеж Лельч. ЯРКНУЦЬ незак. Ззяць, зіхацець. На захадзе ў поўнеба яркла яшчэ зарыва. Лупс., П, 77. Стаяў жнівень, і ў небе ярклі вялізныя зоры. Лупс., П, 101. ЯРМАЛАК м. Кірмаш. Бярыце два вазы тавару і едзьце на ярмалак! ЧК, II, 539; Беліца Гом. ЯРША (ерша) ж. Прылада рыбалоўная, падобная на нерат. Дэмб., ООМГ, II, 579. ЯРШОЎКА (ершоўка) ж. Рыб. Перамёт. Дэмб., ООМГ, II, 581. ЯРЫ прым. Яравы. Як посею я яру пшаницу, налетели сизы голубочки, сели пали на яру пшаницу. Рам., БС, I—II, 147; Гом. ЯСНОТА ж. толькі адз. Ясната. Хораша было на душы ў яе — такая вось яснота, цяплынь і зелень, як і навакол. Шам., I, 526. ЯТРЫЦЦА незак. Лютаваць. Не вялікі пан, пачакае. А тым часам і злосць трохі адхлыне, ятрыцца так не будзе. Сач., ЧН, 195.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 177 ▶