Старонка 173
◀ / 177 ▶
ШУБЯЛЁВЫ прым. Сабаліны. Ой, я знаю, што ён дома, На ім шуба шубялёва. ЗП, 187; Тонеж Лельч. ШУГАНУЦЬ зак. Прамільгнуць. Цікаўная вавёрка грыбнікоў не баіцца: спусціцца на ніжні сук, падзівіцца вокам-шрацінкай і шугане рыжай маланкай між зялёнай навісі. Нав., В, 89. Вырасці (прыкметна прыбавіцца ў росце). Колькі дзён узапар сеяў ціхі, цёплы дожджык, і збажына прыкметна шуганула ўгору. Дан., МН, 33. Прагнаць. Дачакаліся, калі шуганулі з нашай зямлі навалач, збераглі яе. Дан., ЗА, 125. Разнесціся. Аднак усё роўна громам і маланкай у халодны кастрычніцкі дзень шуганула па сяле вестка, што Іван Батрак і Таіса Міхайлаўна пайшлі ў сельсавет запісвацца. Шам., ВТБ, 20. ШУЛЯК м. Буд. Шула. З год расцягвалі вяскоўцы Іванаў двор: хто дошку, а каму і шуляк спатрэбіўся, дык ноччу выкапаў. Лупс., П, 37. Шыя таўшчынёй як не з шуляк. Лупс., П, 73. У агародах, нават у двары дзе-небудзь пад шуляком на ўсе лады звоняць конікі. Лупс., ВТ, 4. ШУМА ж. толькі адз. Пена. Струмень выносіць шуму ў берагі ўсю. Дуб., I, 409. ШУМАВІННЕ н. толькі адз. Трава (сухая). А качка дык гняздо сваё схавае ў шумавінне. Саб., II, 19. ШУМАРХАЦЬ незак. Раскідаць, шкуматаць. Прошу тябе, золотнік браточка, ня шумархай, кости ня ломи, живота ня зноби. Рам., БС, V, 58; Кашалёва Раг. ШУР м. Швагер. Ты разбойницкій сын, що убив ты, загубив мойго брата роднаго свойго шурья большаго. Рам., БС, I—II, 27; Перарост Гом. ШУР'ЯНКА м. Ласк. да шур. А гэта будзе мая цешчухна. А гэта будзе да мой шур'янка. ВП, 325; Чамярысы Браг. ШУСНУЦЬ зак. Шмыгнуць (порстка, вельмі хутка куды-н. скрыцца). Шуснуў у чысты пакой, апрануўся. Нав., СТ, 48. Хлопчык хуценька шуснуў пад коўдру, укрыўся з галавою. Саб., I, 352. Грачаніха атрымала свой гарох і шуснула з чаргі. Нав., ТСЗ, 60. Паляцець, узвіцца. Ракета гэтая, Сцяпан мой кажа, шусне ў неба, разарвецца там і разгоніць хмару. Кап., СЖЛ, 10. ШЧАВА ж. толькі адз. Бат. Шчаўе. Ты не зважай, што яно кіслае, як шчава. Саб., I, 138. ШЧАКАЎЗНУЦЦА (щакаўзнутца) зак. Паслізнуцца, саскаўзнуцца. Што ступиць мужык на лазину, щакаўзнетца нага, а ён плясь у гразь. Серж., СРБП, 59; Лучыцы Маз. ШЧАНЬ м. Чан. У каморы і цяпер стаялі вялізныя, пузатыя, аж пад столь, бочкі, шчані, кадаўбцы. Сач., Д, 259. ШЧАПОЦЬ ж. Дробка. Той, хто займеў хоць шчапоць сапраўднай солі, насіў яе загорнутай у насовачку, як самую каштоўную рэч. Нав., ТЮ, 6. Параўн. шчопаць. ШЧАЦІНІЦЦА незак. Тапырыцца, як шчацінне. Вакол шчацініўся густы хвойнік. Сач., БРВ, 308. ШЧОПАЦЬ ж. Тое, што шчапоць. Ён нарэшце знайшоў невялікі вузельчык і высыпаў на стол шчопаць солі. Дан., Ж, 6. ШЧУРАЧКА (щурачка) ж. памянш. трэшчына, след ад чаго-н. Загиб, як кажуць, прапаў и щурачки не нашли. Серж., СРБП, 51; Лучыцы Маз. ШЧЫГУЛІСТЫ прым. Франтаваты, фарсісты. У іх была бяда, а ён, як ні ў чым не бывала, усё такі ж чысценькі і шчыгулісты, павольна каціў па бруку на сваім матацыкле. Рак., СЛС, 56. Параўн. шчыгульны ў 1 знач. ШЧЫГУЛЬНА (щегулно) (прысл. Фарсіста, франтавата. Красных девушак любити — щегулно ходити. Рам., БС, I—II, 125; Перарост Гом. ШЧЫГУЛЬНАСЦЬ ж. толькі адз. Акуратнасць, франтаватасць. Ні-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 177 ▶