Старонка 167
◀ / 177 ▶
хав к им чанец. У нас чанцов спражда богато було, у келянках жили по Дунай-раце. Рам., БС, IV, 138; Целяшы Гом. Скаканув у воду — а там под мостом под тым купалися чанцы. Рам., БС, III, 399; Нісімкавічы Раг. ЧАПАЦЬ незак. Чапляць. Еленьзолоторог явився перад ёй. Яна чапая там яго яким пояском, ти чим, и вяде у комнату. Рам., БС, III, 352; Шарахоўскія Буды Раг. ЧАПКАВАЦЬ незак. Частаваць (прапаноўваць чарку). От прывезли ены таго писара, паставили ему кварту гарэлки й просяць, чапкуюць, каб ён ужэ добрэ написаў пану. Серж., СРБП, 81; Лучыцы Маз. ЧАПЛЕЯ ж. Чапяла. Терентея послала Тита по сито, Луку по муку, Хведора по чаплею, Тараску по подмазку. Рам., БС, III, 434; Гом. ЧАПУРНЫ прым. Злы (які цапае, хватае — пра сабаку). Да спасибо ёй за тоя, що зделала собаком да ня простым,— чапурным и хорошим собаком. Рам., БС, IV, 105; Маркавічы Гом. ЧАПУРУХА ж. Абрад. Нявеста. А мы сюды да не ведалі, Самі коні да заехалі. Дарогаю-таптанкаю — За сваёю каханкаю, Дарогаю-кастрыцаю — За сваёю сястрыцаю, Дарогаю-пацярухаю — За сваёю чапурухаю. ЛБВ, 473; Хільчыцы Жытк. ЧАПЧЫШЧА (чепчище) н. павел. чапец. Чего мати у клеть пошла? На днище, у кублище, по шовковое чепчище. Радч., ГНП, 92; Гом. ЧАРАДЗЕЙНІК м. Чарадзей. Усе ведалі, што ён чарадзейник, што ён замовиў сваю стрэлбу. Серж., СРБП, 23; Лучыцы Маз. ЧАРАНО н. Чарэнь (верх печы). Чарано было цёплае. Дан., Ж, 170. Параўн. чарэн. ЧАРАПІЦА ж. Гаршчок. Иди, малый, по водицу, Табе кашка на полицы, У маленькой чарапицы. Рам., БС, I—II, 174; Беліца Гом. ЧАРАСЛО н. Пояс. На той ели шавковая плеть, на той плети золотое чарасло, на том чарасле пресвятая матер Божая стояла. Рам., БС, V, 2; Вылеў Гом. ЧАРВЯТОК м. Зборн. Садавіна (чарвівая). Гарачыня, адзін чарвяток. Рак., В, 11. ЧАРНАГАЛОВІНА ж. Чараціна. Навыперадкі пусціліся да балацявіны, вырвалі па чарнагаловіне і праз іх, сеўшы на ўколенкі, пілі гэты чысты, як сляза, сок вясны. Сач., БРВ, 244. ЧАРНЕНЬКІ прым. Ласк. Чорненькі. Цыганская дзяціна чарненька. РП, 571; Чамярысы Браг. ЧАРНУШКА ж. :чорная чарнушка. Манашка. Бацюхна кажа — за князя аддаць, Мамачка кажа — ў чорныя чарнушкі. ВП, 260; Новыя Дзятлавічы Гом. ЧАРТАПХАЙКА ж. Іран. Аўтамашына. А гэтак пад абед ужо бачым — чартапхайка аднекуль выкацілася на плошчу. Саб., БАС, 32. ЧАРТОЎКА (чартовка) ж. зневаж. у адносінах да жанчыны, злая жанчына. И жонка такая ж, як ба й ен — чартовка, и чартьняты. Рам., БС, IV, 8; Гом. ЧАРЦІХА (чартиха) жан. да чорт. У чорта дак и борода е, козлиная, а ў чартихи няма. Рам., БС, IV, 8; Гом. Параўн. чарціца. ЧАРЦІЦА (чартица) ж. Тое, што чарціха. На том дуби сядиць чартица. Рам., БС, V, 126; Папоўка Гом. ЧАРЦЯКА аг. Перан. Чарцяня (пра гарэзу, свавольніка). Ды толькі нешта нічога не піша, чарцяка. Лупс., ВТ, 43. ЧАРЦЯНОК м. Чарцянё (дзіця чорта). Там будзе стары чорт з чарцянком прасіць у цябе есць... ЧК, II, 32; Шарахоўскія Буды Раг. ЧАРЧЫНА ж. Чарка. Бацька казаў, што дзед калісь здатны быў да чарчыны. Саб., II, 45. ЧАРЭН м. Тое, што чарано. Дак жа чарэн, мабуць, е? Ці заняты можа бацькам? Мел., V, 191. На
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 177 ▶