САМОХАЦЬ прысл. Міжвольна, мімаволі, самі па сабе. А калі няма сну, думкі самохаць лезуць у галаву. Саб., I, 146.
СА'НКІ-САМАЦЯЖКІ толькі мн. Тое, што с а м а т у ж к і. Колькі бярвення — якое там бярвенне — жэрдачкі асінавыя! — прывезлі чырвонаармейцы, а рэшту Хвядора дзве зімы вазіла з лесу сама на санках-самацяжках. Шам., ВТБ, 22.
САНОТ м. Сенат. Толькі цару трэба было якісь бумагі із саноту. ЧК, II, 25; Шарахоўскія Буды Раг.
САПЛІЎЧЫК м. ласк. дзіця, якое ходзіць не ўціраючы нос. Першы ён у мяне, унучак. Першанькі! Думала, не дачакаюся ўжо — гады ж ідуць! Ды вось бог даў, дачакалася гэтага сапліўчыка. Карш., С, 44.
САРАКОЎКА ж. Лік, калі за яго аснову бярэцца лічба сорак. Колькі табе... пад дзве саракоўкі ўжо ёсць? Рак., В, 231.
САРАМАТАВАЦЦА (соромотовацьса) незак. Саромецца. Даў Бог ёй сына такого, і соромотоваласе ана годоваць пры сабе, што будуць людзі сьмеяцьса, дак пусьціла на морэ. БКЭ, № 15; Камаровічы Маз.
САРАЧЫНЫ прым. Сарочын. У вяршалінах асталіся леташнія сарачыныя гнёзды. Лупс., ВТ, 102.
САРОМЛІВА прысл. Сарамліва. Янук асцярожненька прысеў на бліжнім пяньку і саромліва ўтупіўся ў зямлю. Дуд., М., 73.
САРПАНАЧКА (сарпаночка) ж. Памянш. да с а р п а н к а. А вы, приданочки, тонкіе сарпаночки, Тонкіе, беленькіе, с паперем ровненькіе. Шэйн, III, 442; Дзякавічы Маз.
САРПАНКА ж. Ткац. Палатно тонкае. Эр., ОБП, 113; Брагін. Параўн. с е р п а н о к.
САСІЛІЦЬ (сосилить) зак. Асіліць, адолець. Я едва яе сосилав утопить! Рам., III, 384; Гом.
САСМЯГЧЫ зак. Сасмагнуць. Меншыя нашы — Грышка і Косцік — зусім сасмяглі, аж румзалі ўжо. Сач., А, 91.
САСНАВАННЕ (соснованіе) н. Двор, сяліба. Золотник золотый, стань на своем мести, на золотом кресли, на батьковым соснований. Рам., БС, V, 55; Васільеўка Гом.
САСТРОІЦЬ зак. Збудаваць. Ад чаго ты састроіў на маёй зямлі горад? ЧК, I, 250; Мяркулавічы Раг.
САТОНКА ж. Маленькі сатана. Тольки хоцев етыя перщаточки зняць — откуль бывши, сычас сатонки дзвери позачиняли, прiўкрапили дом. Рам., БС, III, 162; Навасёлкі Раг.
САЦЬМЕЦЬ зак. Дагарэць без полымя, тлеючы. Агонь, забыты людзьмі, хутка апаў, сацьмеў. Мел., VI, 98.
САЧАК м. Памянш. Сачок (адзенне жаночае). Велікаваты, па ўсім відаць, матчын сачак сядзеў на плячах мешкавата, нехлямяжа. Сач., Д, 164.
САЧЫСТЫ прым. Перан. Вільготны (пра зямлю). Зямля сачыстая, вясковая! Грам., В, 86.
СВАРАЧАЦЬ (сворочать) незак. Перан. Спакушаць. Я калину ломала, На дорожку бросала, Дружка сворочала. Дэмб., ООМГ, I, 587; Свяцілавічы Раг.
СВАТКА м. ласк. сват (той, хто сватае каго-н. каму-н.). Сватка-соловейко щабеча раненько, а зязюля свахной и ўсе хорошенько. Рам., БС, I—II, 214; Гом.
СВАХНА ж. Свацця (хто сватае каго-н. каму-н.). Сватка-соловейко щабеча раненько, а зязюля свахной и ўсе хорошенько. Рам., БС, I—II, 214; Гом. Параўн. с в а ц ю х н а.
СВАЦЮХНА ж. Тое, што с в а х н а. А гэта будзе мая свацюхна... ВП, 325; Чамярысы Браг.
СВАШАЧКА (свашечка) ж. ласк. свацця. Да вжеж я крывса: Куны мои позмокали, А соболи позвисали, А свашечки поосипали.
82 👁