ся пошапак, неяк бадзёрыла мяне. Саб., ЗПД, 109. Ціхі пошапак і пошум стаялі да таго часу, пакуль за чырвоным сталом не паявіўся дырэктар і памаленьку не пазваніў у той самы званок, які столькі год склікаў на ўрокі і абвяшчаў перапынкі. Саб., БАС, 46. Параўн. пошапт.
ПОШАПКАМ прысл. Шэптам Яны з бацькам нешта доўга гаварылі пошапкам. Саб., I, 171. Параўн. пошапкі.
ПОШАПКІ прысл. Тое, што пошапкам. Мы шапталіся пасля сустрэчы з бацькам, кожны вечар, калі Анька засынала ўжо, я пытаўся што-небудзь такое пошапкі. Шам., ВТБ, 129. Хоць пошапкі, але не тоячы ад мяне, сказала Паліводу, што свіран той з хлебам спалілі браты Казарскія. Шам., ВТБ, 137.
ПОШАПТ м. Тое, што пошапак. Малыя, учуўшы такі пошапт, надзьмуліся, некаторыя зараўлі, а Саўка раптам замігаў і ледзь даеў буракі, бо не мог трываць дзіцячага плачу. Лупс., П, 81.
ПОШТАВАЦЬ (поштувать) незак. Частаваць. Павяла яна яго у хату, почала поштувать. Рам., БС, III, 276; Гом.
ПОШУМ м. Ціхі шум. Ён аднолькава любіў гудкі імклівых цягнікоў, якія рэдка спыняліся на іхняй станцыі, і бясконцы, таямніча-ўрачысты пошум лесу. Нав., Б, 19. Чуцён быў нават пошум травы пад нагамі. Саб., БАС, 18.
ПРАБАЙДАЧЫЦЬ зак. Пралайдачыць (правесці марна час). Табе бедаваць не трэба. Ты не прабайдачыў дарэмна. Мел., VI, 214.
ПРАБАСАНОЖАНЫ дзеепрым. Калі не маюць абутку і ходзяць, бегаюць басанож. І бесклапотнае вясёлае маленства, прабасаножанае тут, на ўлонні прыроды, і школа, сябры, настаўнікі. Сач., Д, 14.
ПРАБОЙНЫ прым. Біты, уезджаны, людны, бойкі. Полож мене мой миленькій на пробойном на шляху. Рам., БС, I—II, 139; Зябраўка Гом. Узяли и пошли, и пройшли обапол усёй пробойной вулицы, и понадписували на ўсих воротах, што козлиное мясо купляно. Рам., БС, III, 411; Шарахоўскія Буды Раг.
ПРАВАЛОДЗІЦЦА зак. Затраціць многа часу на што-н. ...Сам праверыць дарогу і машыну з двайным грузам, арганізуе на таку разгрузку прычэпа; Карней пры сваёй рахманасці можа правалодзіцца. Шам., ВТБ, 60.
ПРАВЕДКІ мн. Адведзіны. Адзін дзень Люська пабыла ў Сабіны. На трэці дзень яна з'явілася зноў, і ўжо — не ў госці, не проста на праведкі, а як да самага блізкага і дарагога чалавека. Рак., БВ, 6. Параўн. проведы.
ПРАВЕДЧЫК м. Візіцёр. Кароль выйшаў павутру ўранні і бача шатры. І пасылае ад сябе праведчыка... ЧК, II, 410; Маркавічы Гом.
ПРАГЛУЗДАЦЦА (проглуздатца) зак. Апомніцца, апамятацца. Ён проспався, проглуздався, поглядзев — няма торбочки, тольки рушничок! Рам., БС, III, 183; Гарадзец Раг.
ПРАГУЛЯННЕ (прогуляньне) н. Пагулянка. Пріяжжаа баба-яга из прогуляньня на кобылицы-сивицы. Рам., БС, III, 292; Нісімкавічы Раг.
ПРАГУНДОСІЦЬ зак. Зневаж. Прагугнявіць (сказаць, гундосячы, у нос). «Ды маўчы ты...» — злёгку прыпалоханы маім нечаканым з'яўленнем, прагундосіў у нос Назар. Сач., Д, 46.
ПРАГЧЫСЯ незак. Прагнуць. Тым часам паненка пражэцца замуж за паніча, як жывое вады. Серж., КАБП, 34; Лучыцы Маз. ◆ з шкуры прагчыся — старацца з усіх сіл. Аж з шкуры пражэтца баба, хочэ паглядзець у гаршчочак, але чалавек упёрса й не пазваляе. Серж., СРБП, 22; Лучыцы Маз.
ПРАДАННЕ (прадане) н. Про
78 👁