старасці год паневярацца па чужых хатах? Пал., КЗС, 30.
ПАНЕНЯ ж. Паненка. Знати, знати, хто нежанатый: личанько бело, як у паненяты. Рам., БС, I—II, 183; Балотня Рэч.
ПАНІДЗЯДЗЬКА м. Панібрацкі зварот да каго-н. Патом чорт гаворыць: «Ну, панидзядзька, я табе служив год верно и дарма, послужи ты мне одну ночь!» Рам., БС, IV, 59; Калбоўка Раг.
ПАНКАВАТЫ прым. Панаваты. Чалавек быў з выгляду панкаваты, апрануты ў шэры гарнітур, пад гальштукам і ў капелюшы. Саб., ЗПД, 35.
ПАНУКА ж. Спешка, гонка. За днём клапатлівай надзеі, Трывожных чаканняў, панук Ноч ціха спыніла ўсе дзеі, Але не пазбавіла мук. Грам., В, 121.
ПАНШЧЫНОНЬКА ж. ласк. пані. А ў недилю пораненько Соныко зыходить, Уже наша панщинонька Из двора выходить. Рам., БС, VII, 32; Гом.
ПАНЯДЗЕЛКАВАЦЬ (понеделковать) незак. Не працаваць у панядзелак, святкаваць. Як я ў девках была — понеделковала. Рам., БС, I—II, 237; Гом. Эр., ОБП, 207; Брагін.
ПАНЯЦЦА (понятца) зак. Зразумець. Ну, што, Иван, п'янишнин сын, ти понявся ты чаго-небудзь? Рам., БС, III, 73; Перарост Гом.
ПАПА м. Дзіц. Хлеб. Радч., ГНП, 12; Гом.
ПАПАВАЖДАЦЦА шматкр. Важдацца неаднаразова. Колькі з ім папаваждаліся, каб падняць зноў. Мел., V, 14.
ПАПАСАЦЬ (попасать) незак. Пасвіць. За Кубаньню, за ракой, там козак молодой, ен не пив, не гуляв, усе коника попасав. Рам., БС, I—II, 84; Беліца.
ПАПЕР м. Папера (матэрыял з раслінных валокнаў). А вы, приданочки, тонкіе, сарпаночки, Тонкіе беленькіе, с паперам ровненькіе. Шэйн, III, 442; Дзякавічы Маз.
ПАПЕРАДУ (попераду) прысл. Паперадзе. Што некому попераду вити, Песенку запети, Таночка завести. Шэйн, I, 175; Гом. Пойду к мамци в гости в середу, Мой нелюбый да й попереду. Радч., ГНП, 40; Гом. Збіўсе весь народ, да як побег медзьведзь, так і з дзесяць мушчын бегуць за ім — медзьведзь поперэду, а аны за ім бегуць. БКЭ, № 25; Камаровічы Маз.
ПАПІРАЦЬ (попирать) незак. Папіхаць (штурхаючы, прымусіць ісці куды-н.). Пасци качки келе дому: Которое нейдзе, то ведзе, Которое здыхае, то попирае. Шэйн, III, 417; Дзякавічы Маз.
ПАПЛЕЦІНА ж. Жэрдка. Сам высах увесь, як тая паплеціна. Дан, Ж, 67.
ПАПЛЫНУЦЬ (поплынуть) зак. Паплыць. Аны поплынулі. БКЭ, № 38; Ужынец Рэч.
ПАПРАГЧЫСЯ зак. Перан. Спячыся на сонцы. Даўно яго [дажджу] ўжо не было. Картопля аж папраглася на маіх сотках, вушы паапускала. Кап., СЖЛ, 9.
ПАПРАСТАВАЦЬ зак. Пайсці напрасткі. Да грушы-дзічкі папрастую, усядуся ў густой траве. Наўр., ГС, 35. Галя зірнула ёй услед і папраставала лесам да таго балота, дзе надоечы мужчыны пачалі церабіць хмызняччa. Саб., БАС, 11. Агата нацянькі па мяккім свежым снезе папраставала на Мікодымаў хутар. Саб., I, 306. З гусцяжу сляды вялі на чыстую і роўную прасеку — чалавек, відаць, абрадаваны, што выбіўся нарэшце з зараснікаў, папраставаў па ёй. Сач., ЗМП, 10.
ПАПРАЎДЗЕ прысл. Сапраўды. Ужо і папраўдзе ці не адумаліся, грахаводнікі, пад вадою? Лупс., П, 85.
ПАПРЫКОРЧЫВАЦЬ (попрыкорчывать) зак. Скурчыць. Тым часэм, так даў Господ, што попрыкорчывало ногі і праву руку. БКЭ, № 1; Тураў.
ПАП'ЯН (попъян) прым. П'яны. Ты, куме, поп'ян, то и не бачиш! Шэйн, III, 386; Ельск.
76 👁