Старонка 101
◀ / 177 ▶
наць абяцанае. Ды і Варка, чула, падмелася аднаму з горада [бульбу прадаць]. Карш., ПБ, 27. ПАДМОСЦЕ н. Падполле. Хвошч забраўся ў падмосце. Лупс., ВТ, 259. ПАДНАЧВАЦЬ незак. Паддражніваць, падахвочваць. Мужчыны, хлопцы, усе ў хаце глядзелі на зайчыка, смяяліся, падначвалі яго і Сароку. Мел., V, 147. ПАДНЕБНЫ прым. Паднябесны. Звонкія, срэбныя ніці птушыных спеваў апальваюць паднебны прастор. Нав., СТ, 149. ПАДНІМАЦЦА (подниматца) незак. Браць на сябе абавязкі. Ён и объявився: я не могу сад садзить! Донесли ето цару, што такій и такій парань поднимаетца за садовника. Рам., БС, III, 184; Гарадзец Раг. ПАДНЯДЗЕЛЕНЫ дзеепрым. Прыбраны, святочны. І кожны дзень на змярканку, паднядзелены, спяшаўся ў клуб. Сач., БРВ, 252. ПАДОКАННЕ (падоканье) н. Тое, што падваконне. Але только ось пришла ноч, глядзяць, аж ён устаў з дамавіны да и ходзиць па падоканью. Серж., СРБП, 54; Лучыцы Маз. ПАДОЛЬШ (подольш) прысл. Далей. Год, то наверно будзем, каа, нуждатца, а што подольш — Господзь ведая. Яще ун будзем и сами живы. Рам., БС, I, 157; Навасёлкі Раг. ПАДОСАК м. Падасінавік. Цяпер чакай казлякоў, падоскаў, ваўнянак. Дан., Ж, 146. ПАДПЕРЦІ зак. Падставіць. Пры першым жа зручным выпадку падапрэ пад кулі. А то і смаляне ў спіну. Нав., СД, 346. ПАДПЯРАЗАНКА ж. Падпяразка, тое, чым падпяразваюцца. Я выпрасіў у мачыхі яшчэ і акрайку, вытканую на ўзор слуцкага пояса, прырабіў да яе кутасікі, і выйшла добрая падпяразанка. Саб., ЗПД, 180. ПАДРУЖЖА (подружже) н. Сяброўства. Бог табе дав горкую долю, худое замужжё, не любое подружже. Дэмб., ООМГ, I, 536: Гом. ПАДРУЖЖАЙКА (подружьейко) н. Памянш. да падружжа. Спутало ножки заружьейко, А выбило вочки замужьейко, Что не верное подружьейко. Радч., ГНП, 205; Гом. ПАДСЕЛЬЦА (подсельце) н. Невялікае паселішча паблізу сяла. Мы с того с подсельца, где монахов растригають, на холеру высылають. Рам., БС, I—II, 186; Гом. ПАДСМАКАВАЦЬ (подсмакувать) зак. Смакаваць. На тым мосту ляжав вол пячоный и ли яго часнок товчоный и нож точоный: и еж и рэж, и подсмакувай. Рам., БС, III, 432; Перарост, Гом. ПАДСМІХВАЦЦА незак. Падсмейвацца, кпіць. Няхай бацька і падсміхваецца з яе, няхай што хоча гаворыць. Краўч., НХП, 402. ПАДСОБНІК м. Рабочы падсобны. Юрка моўчкі падаў знак памочніку і падсобнікам заняць месцы на агрэгаце. Краўч., НХП, 369. ПАДСТЫРЧЫЦЬ зак. Перан. Падштурхнуць. Не, не спадабаліся Кастусю Тужыкі. Ліха ж яго падстырчыла тады даць згоду ў абласным аддзеле народнай асветы сюды ехаць. Дан., НД, 43. ПАДСУДОБІЦЬ зак. Перан. Падстроіць, учыніць (звычайна непрыемнае). Трэба думаць, якую выкрутку шукаць, што ж ён такое падсудобіць, каб ведала, як свінню падкладаць. Губ., КНП, 355. ПАДТАКВАЦЬ незак. Выказваць згоду з чыёй-н. думкай, разважаннем, звычайна паўтараючы слова «так». «Дзе ты іх бачыў?» — хацела спытаць, але падумала, што лепш не выказваць сумненняў, што маці некалі вучыла: дурню лепш падтакваць. Шам., V, 512. ПАДТАНЕЧНЫ (подтанечной)
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 177 ▶