ПІЛІП м. Час, які выпадае на піліпаўскі пост. Пілíп дзяцёй адзяець: прадзём дзень і ноч. Самсоны.
ПІЛІПАЎКА ж. Пост перад Калядамі. Піліпаўка – гэта ні свята, эта пост, як бувала, пасцілі шэсць нядзёль. Самсоны. Піліпаўка – пірат Калядамі, яна шэсь нядзёль. Нямойта, Багданава, Жохава, Міцюкова, Закур'е.
ПІЛІПАЎСКІ прым. Які адносіцца да піліпаўкі. Асёўшы піліпаўскі снех. Вялікі Азярэцк.
ПІЛІПСЕЯ, ПІЛЕПСІЯ ж. Эпілепсія. Піліпсея ў яе, кідаець, б'ець. Запруддзе.
ПІЛІЦЬ незак. 1. Пілаваць. Лес на дошкі пілюць у Сянне. Гарадок. Як дровы сеч дъ піліць, не забылісі? Запруддзе, Сукрэмна, Неўгадава. 2. Грызці зубамі (пра баброў). Бабры пілюць дзярэўя, дрэва тоўстае зубамі перагрызуць. Вялікі Азярэцк.
ПІЛНА, ПІЛЬНА прысл. 1. Вельмі, надта, у высокай ступені. Можа, каму гарэлкі пілна нада. Рулёўшчына, Парэчча. Мы ужо лезім, калі нада пільна. Савінічы, Запруддзе. 2. Не падымаючыся з гнязда (пра свойскіх птушак). Так пілна сядзіць на іцах, злезіць, пъгадзіць, апяць садзіцца [пра курыцу]. Каралевічы.
ПІЛНАВАЦЦА незак. Пільнавацца. Кошкі большы пілнуюцца хаты, а каты – эта зброт. Дольдзева.
ПІЛНАВАЦЬ, ПІЛЬНАВАЦЬ незак. 1. Падпільноўваць. Ліжаў за каменем воўк, пілнаваў дзевачку. Фасаўшчына. Як ты ні пілнуй, каровы усё роўна улезуць у шкоду. Рассвет, Кляпчэва, Партызаны, Савінічы, Сянно, Ульянавічы, Закур'е. 2. Вартаваць. Яны ўдвух ішлі, а мушчына з вінтоўкай пільнаваў. Вялікі Азярэцк. Што я буду тут пільнаваць, пайду, лягу. Запруддзе, Алексінічы, Багданава, Партызаны, Неўгадава.
ПІЛЬШЧЫК м. Той, хто заняты пілаваннем. Хадзілі пільшчыкі, козлікі насілі, кап піліць. Ульянавічы. Я і пілы тачыў, пъкъзаў пільшчык, як правільна нада тачыць. Жохава.
ПІЛЬШЧЫК м. Рагавы стрыжань пяра птушкі. Пільшчыкі – ета цубукі такія ў пёр'ях. Багданава. Калі скубеш курэй, пільшчыкі тарчаць, пушок абдзіраеш. Запруддзе.
ПІЛЮХА ж. Адходы пры ачыстцы зерня; мякіна. На посту мелюць зярно з пілюхой. Нямойта.
ПІЛЯНДРЫЦА, ПАЛЕМБЕРЫЦА, ПАЛЯМБІЦА, ПАЛЯЎНІЦА ж. Паляндвіца. Піляндрыца – длінны лапас скрозь, пасолюць, скруцяць, прыправы усыпюць, падвесяць ці так з'ядуць. Багданава. Палемберыца у свінні – дзе хрыбет. Гарадзец. Палямбіцы, як кілбаса, адно там любовае мяса. Вялікі Азярэцк. Палямбіцу на каўбасы, кладуць і ад лапаткі, і ад рабёр, падчаровак пускаюць. Міцюкова, Станюкі. Паляўніца – дзе хрыбет, мяса. Леснікова.
ПІНДЖА ж. Пінжак. Пінджа звалілася, дайце павешу. Каралевічы.
ПІНДЫЦЫТ м. Апендыцыт. Я кажу: «Када мне будуць піндыцыт дзелаць?» Багданава.
ПІНЖАК, ПІНДЖАК м. Пінжак. Як жа ні надзець брукі і пінджак? Карпавічы. Пінжак: ета – въратнік, а ета – барты, а ета пъла звалі. Гарадзец.
ПІНЖАЧЫШКА іран. Пінжачышка вазьму і здзену. Нямойта.
ПІПКА ж. Люлька (для курава). Тъбаку курылі, у піпку нъкладуць і кураць. Багданава. У міня піпка глінянья была. Кляпчэва, Жохава, Ульянавічы, Фасаўшчына.
ПІРАБАЛЕЦЬ зак. Перабедаваць, моцна перажываць. Збылі кароўку, прама пірабалелі, ай-ё! Ульянавічы.
81 👁