ПЕРАНОССЕ, ПІРАНОССЕ н. Пераноссе. Трапку мачыла і ў пераноссе прыкладывала. Кляпчэва. Калі бровы густэя і нъ піраноссі зръстаюцца ўмесці, то шчаслівы, пънятны чълавек (павер'е). Нямойта.
ПЕРАНУЧУВАЦЬ, ПІРАНУЧУВАЦЬ зак. Пераначаваць. Паехаў к плямённіку, перанучуваў. Нямойта. Ці можна ў вас піранучуваць? Серкуці.
ПЕРАНЯЦЬ, ПІРАНЯЦЬ зак. Сустрэць. У вайну чуць воўк мяне ня з'еў: ішла ўвечары, ён мяне піраняў. Мянюцева. Запомніць. Пяройміць усё, што ні скажы. Багданава.
ПЕРАПАЛЕНЫ дзеепрым. Спалены. Зрачок перапалены. Самсоны.
ПЕРАПАЛОЦЬ, ПІРАПАЛОЦЬ зак. Перапалоць, папалоць (пра ўсё, многае). Бульбу перапалола, болі палавіны атмокла. Фасаўшчына. Колькі пірьпалола, і тута, і тама. Запруддзе.
ПЕРАПАСЦІ зак. Прапасці, здохнуць (пра ўсіх, многіх). Перапалі усе свінні. Партызаны.
ПЕРАПІЛ м. Перапёлка. Йна – перапіл, у жыці вядзецца і пяець: «Жаць-палоць, жаць-палоць...» Сянно.
ПЕРАПІЦЦА зак. Дапіцца да ручкі, спіцца. Перап'ецца – і да маткі, яна накорміць. Марозаўка.
ПЕРАПЛЕЦЕНЫ дзеепрым. Пераплецены. Кадушак – сплецены з саломы і лазой пераплецены. Кляпчэва.
ПЕРАПЛЁТ м. Прыстасаванне для сушкі вікі, гароху, бобу і інш. раслін; азярод. Пераплёт – пастаўяць шулля, бобⁿ, гарох сушаць. Дуброўкі.
ПЕРАПЛІТАЦЬ, ПІРАПЛІТАЦЬ незак. Пераплятаць, перавіваць. Тын перапліталі лазой. Вялікі Азярэцк. Згароду лазой пірапліталі. Запруддзе, Фасаўшчына.
ПЕРАПЛІЦА ж. Адтуліна ў верхнім жорне для засыпкі збожжа. Насыпалі жыта у перапліцу. Дуброўкі.
ПЕРАПОНКА ж. Перапонка (у птушак). У качкі на нагах – перапонка. Буй, Вялікі Азярэцк. Барабанная перапонка. У вас парвана перапонка, таму і не чуеце. Партызаны.
ПЕРАПРУДЗІЦЬ зак. Прапарыць. Адзежу перапрудзіш у печы, на жары, на духу. Партызаны.
ПЕРАПУШЧЭНСТВА н. Раздуранасць. Перапушчэнства нейкае цяпер: увесь свет змяніўся. Заазер'е.
ПЕРАПЫРХНУЦЬ зак. Пераскочыць. Возьмець карова і чэраз провалку і перапырхнець. Латыгаль.
ПЕРАПЯКЧЫСЯ зак. Перапячыся, перасмажыць. Можа, ужо і перапяклося [яечня]. Вялікі Азярэцк.
ПЕРАРАБОТАНЫ дзеепрым. Спрацаваны. Ты пераработана, таму усё і баліць. Запруддзе.
ПЕРАРАДЗІЦЦА зак. Перарадзіцца, рэзка змяніцца. Людзі перарадзілісі, свет змішаўся. Ульянавічы. Вырадзіцца, прапасці. Перарадзілася шаўковая трава: не відаць пасачкаў беленькіх. Ракаў Засценак.
ПЕРАРАСЦІ зак. Перарасці. Пара бульбу втарой раз акучываць, а то перарасцець. Партызаны.
ПЕРАРУБЛЕНЫ дзеепрым. Падзелены на часткі ўнутранай сцяной. Пяцісценка – калі перарублена хата. Гарадзец.
81 👁