ПЕРАЛАЖЧЫК, ПЕРАЛАШЧЫК м. 1. Пералаз. Пырх курыца на пералашчык і запела. Нямойта. 2. Той, хто пералез праз што-н. Курыца – пералажчык, яна мне яе пратурыць. Нямойта.
ПЕРАЛАМІЦЬ зак. Пераламаць. Абабралі: сярпы, тапкі забралі. Каб вас пераламіла! (праклён). Ракаў Засценак.
ПЕРАЛЕТАВІК м. Цяля, ягня і пад. паўгадавога ўзросту; пералетак. Пералетавік – цёлка, калі перелетуе. Багданава.
ПЕРАЛЕТАК м. Тое ж. Цёлачка была, пералетак, жаніху асталась. Розмыслава.
ПЕРАЛЁТ м. Пералёт (расліна). Ёсць трава пералёт, высокая, булдышачкі нападобіе белай цімафееўкі. Каралевічы.
ПЕРАЛІВАЦЦА, ПІРАЛІВАЦЦА незак. 1. Вылівацца. А расказывалі, дъмавік быў, койку падамаіць, ці вада піраліваіцца, здаецца. Багданава. 2. Гучаць з пералівамі. Жаворонка пяець, пераліваецца. Міцюкова.
ПЕРАЛІЎКІ мн. Свойская жывёла, ад якой пазбаўляюцца з-за недахопу корму. Мала будзіць корму для ската, вось яны непажаданыя авечкі – пераліўкі, я іх здала. Партызаны.
ПЕРАЛОЎКІ мн. Жарты. Ён на гетыя пералоўкі, анекдоты, вуха маець. Нямойта.
ПЕРАЛЯТАЦЬ незак. Пералятаць, перамяшчацца. Пералятаіць геты жук. Жохава.
ПЕРАМАЦАЦЬ зак. Перамацаць, абмацаць. Перамацуў рукамі ў цёмным месці. Запруддзе.
ПЕРАМЕНАЧКА ж. ласк. Змена адзення. Даўней надзець жа дужа німа, калі тры якія переменачкі – і усё. Заазер'е.
ПЕРАМЕННАЕ н. Зменнае (адзенне, бялізна). Кажды дзень нада што-та перамеННае. Ульянавічы.
ПЕРАМЕРЫЦЬ зак. Зжаць (жыта). Бывала, як станіць прыпар, усё поля у жменькі перамерыш. Самсоны.
ПЕРАМЁРЗЛЫ прым. Перамёрзлы. Не было чаго есці, во бульба каторая перамёрзлая за зіму. Фасаўшчына.
ПЕРАМЁРЗНУЦЬ зак. Перамерзнуць. Пад восінь апенкі перамёрзлі. Нямойта.
ПЕРАМЕТ м. Памылка пры снаванні красён. А як перамет зробіш, во, матка па руках б'е. Партызаны.
ПЕРАМІТУСІЦЬ зак. эмац.-ацэн. Змяніць. Перамітусілі, перакавыркалі свет многа раз. Нямойта.
ПЕРАМОТА ж. Памылка пры снаванні красён. І крычыць маці, і клянець, як перамоту разматываеш. Партызаны.
ПЕРАМОЦІНА ж. Тое ж. Як снуеш, не на тыя колкі паложыш – перамоціна. Гарадзец. Як перамоціна пры снаванні. Леснікова. Перамоціны былі, як няправільна накруціш [нітку на кросны]. Буй.
ПЕРАМЯЦЬ зак. Памяць лён (пра ўсё, многае). Лён перамяць нада ў такой пылі. Ульянавічы.
ПЕРАНЕСЦІ, ПІРАНЕСЦІ зак. 1. Перавезці, пабудаваць у іншым месцы. А тады мы хату піранеслі. Багданава. 2. Вытрымаць. Баба ўся парэзаная: дзве аперацыі перанісла. Леснікова.
77 👁