ПАСМОРГАЦЬ зак. Нашморгаць, нарваць. Ідзі пасморгай сабе ягат. Партызаны.
ПАСМУЦІЦЦА зак. Пасумаваць. Ёсць каму піць-веселіцца, некаму – пасмуціцца. Каралевічы.
ПАСМЯЯЦЦА, ПУСМЯЯЦЦА зак. Пасмяяцца, пажартаваць. Бувала, пъпяюць, пъсмяюцца. Самсоны. Пусмяяцца люблю, пушуціць. Каралевічы.
ПАСНАДЗІЦЬ зак. Пачаставаць. Нада ш паснадзіць людзям, на стол нешта пъставіць. Партызаны.
ПАСНАТА ж. Нішчымніца. Была пъсната, вясной елі гопікі [аладкі з гнілой бульбы]. Ракаў Засценак.
ПАСНІМАЦЬ зак. Паздымаць, зняць (пра ўсё, многае). Каўры паснімала ды к маццы піравізла. Багданава.
ПАСНЯЦЬ зак. Тое ж. Разламілі [царкву] камсамольцы гэтыя, іконы паснялі і паламалі ўсё. Буй.
ПАСОБІЦЬ зак. Пасобіць, дапамагчы. Нада й карōўку загнаць, нада й мамкі пасобіць. Заазер'е.
ПАСОХНУЦЬ зак. Пазасыхаць, засохнуць (пра ўсё, многае). Дрэвы ўсе пасохлі, як апыляюць. Запруддзе.
ПАСПАЖЫЦЬ зак. Спажыць (пра ўсё, многае). Пъспажылі, спажылі усё. Фасаўшчына.
ПАСПАСІБАВАЦЬ зак. Падзякаваць. Выняў, аддаў грошы, паспасібаваў. Нямойта.
ПАСПЕЛЫ прым. Паспелы, спелы. Семя лляное паспелае таўклі, елі с картошкай. Розмыслава.
ПАСПЕХІ мн. ◊ СКОРАНЬКІЯ ПАСПЕХІ. Пра нешта хуткае, зробленае наспех. Так атрымалася, што скоранькія паспехі. Савінічы.
ПАСПЕЦЬ зак. Выспець. Як паспеіць лён, то яго бралі рукамі. Неўгадава. Спасаўка – дзве нядзелі, усяго ёсць, агурцы ужо паспеюць у гародах. Фасаўшчына, Гарадзец, Запруддзе, Леснікі.
ПАСПОРАЦЬ зак. Паспрачацца. То паспораюць, то паругаюцца. Міцюкова.
ПАСПЫТАЦЬ зак. 1. Пакаштаваць. Ні пъспыталі бърьвіка, а ён горкі, то быў пълявэй бъравік. Кавалі. Дай паспытаць спірту! Міцюкова, Вялікі Азярэцк, Багданава, Гарадзец, Партызаны, Фасаўшчына. 2. перан. Зведаць, перажыць. Мы пажылі, усякае жызьні паспыталі. Гарадзец.
ПАСРАДЗІ прыназ. Пасярод. Наўскіт аруць – эта пасрадзі нівы начынаюць, а еслі ўразор – то с краеў. Гарадзец.
ПАССАЦЬ зак. Пассаць. Грудзі не пассаў: памерла маці. Цясішча, Чуцькі.
ПАССЯКАЦЬ зак. Пассякаць, ссекчы (пра ўсё, многае). Пассеклі ігрушы. Каралевічы.
ПАСТА, ПАСТВА ж. Паша, выпас. Я была нъ пасці, і ў мяне воўк авечку панёс. Закур'е. Гнаў кароў на пасту, і міна яго падарвала. Кішуроўшчына. Як ужо уборка, тады пасуць, тады – паства. Каралі.
ПАСТАВАЦЦА зак. Пааставацца, застацца (пра ўсіх, многіх). Там адны жэншчыны пъставаліся. Багданава.
ПАСТАВІЦЬ зак. 1. Паставіць, размясціць. Первы сноп на куце пъставіць, як пачынаіш жаць. Гарадзец. 2. Пабудаваць. Брат на тым месці пъставіў хату.
74 👁