ПАПАРВАЦЬ зак. перан. Знервавацца. З імі нервы папарвецъ, з дзецьмі. Запруддзе.
ПАПАРОЦЬ зак. Распароць, разрэзаць. Той сак папаролі, павымылі, плаще пашылі. Багданава.
ПАПАРЫЦЦА зак. Папарыцца (у лазні). Здорава так папарыцца з венікам бярозавым. Міцюкова, Фасаўшчына.
ПАПАСЕКЧЫ зак. Пасекчы, парваць. Немцы вочарадзь пусцілі – наскрась тэй дзеўцы кішкі паъпасеклі. Вялікі Азярэцк.
ПАПАСЕЯЦЦА зак. Пасеяцца, рассеяцца. Бывала, мак усюдъх папасеіцца. Запруддзе.
ПАПАСЦІ, ПУПАСЦІ зак. Трапіць, пацэліць. У мяне не пупаў неміц. Розмыслава. Натрапіць. Пъпадзеш на гняздо, а там мышаняты. Багданава. Ні пупалі той сцешкай, якой я пъшла. Нямойта. Калі зъ які месяц пупадзеш туды. Запруддзе, Вялікі Азярэцк. Трапіцца. Мажу масці якія пупала. Запруддзе. Дастацца. Пъпала яму жонка біз здароўя. Багданава. У мяне яму пупадзець тая капейка [у печыве на Саракі]. Запруддзе. Заспець на месцы злачынства. Я ш вас пупаду, як будзеце красці. Сянно. ◊ ШТО ПАПАЛА. Рознае, усякае. Трыццаць восем падвод вывезлі: і хлеп, і адзежу, і бульбу – што папала. Леснікова.
ПАПАСЦІСЯ зак. Трапіць (да каго-н.). Я пъпаўся к немцам. Фасаўшчына. Сталі хадзіць у лес, каб ні папасціся к ім. Леснікова.
ПАПАЎМІРАЦЬ зак. Перамерці. Папаўміралі пчолы ў Івана Моцькі. Гарадзец. Папаўміралі маладыя. Запруддзе.
ПАПАЎПЕРЦІ зак. Паўпіхаць, упіхнуць. Папаўперла ўсё бяллё, падсіліла. Запруддзе.
ПАПАХАДЗІЦЬ зак. Пахадзіць доўга, неаднаразова. Колькі я пъпъхадзіла, думала памру. Я ўсюдъх папахадзіла. Запруддзе.
ПАПАШЫЦЬ зак. Нашыць у вялікай колькасці. Я папашыла торбачак, у мяне ўсё ў торбачках. Парэчча.
ПАПЕРА ж. Папера. Папера раньшы звалі. Нямойта.
ПАПЕРАДУ, ПАПЕРАДЗІ прысл. Наперадзе. Ішоў папераду, яго пярун і забіў. Запруддзе. Адзін пашоў папераду, а другі – ззаду, з пугай. Самсоны, Галашчакіна, Дольдзева, Леснікова, Міцюкова, Нямойта, Савінічы, Дуброўкі. Той трошку пайшоў наперадзі. Запруддзе. Спачатку. Хто папераду справіцца, той быстрэй і ўбярэць ураджай. Вялікі Азярэцк. Як прыдзець у магазін, то папераду – ка мне. Буй, Запруддзе, Партызаны, Савінічы. Раней. Кап ён папераду памер, яна і пажыла п адна. Багданава.
ПАПЕРАЕСЦІ зак. З'есці (пра ўсё, многае). Людцы ўсё папераелі. Запруддзе.
ПАПЕРЦІ зак. экспр. Панесці, паплыць. Удабрэння ў возіра паперла, і рыбе зашкодзіла. Сянно. Пачаць інтэнсіўна расці. Шчэ ні съшоў снег, стаў рысхадзіцца, а апенкі паперлі. Пожанькі. Разабраць, раскупіць. Схадзі, дзет [у магазін], а то папруць увесь хлеб. Дольдзева.
ПАПЕРЦІСЯ зак. Пайсці, накіравацца. Пайшоў, паперся куды-та. Запруддзе.
ПАПЕРЫЦЬ, ПАПЯРЫЦЬ зак. Паперыць бялізну. Тады на возіра, [палатно] мыіш, пранікам паперыш, у трупку скачаіш і шыіш рубашку, штаны. Багданава. Папяруць палатно пранікамі і атбелівалі. Карпавічы.
ПАПЕЦЦА зак. Перастаць пець. Цяпер ужо ўсё папелася. Багданава.
79 👁