Старонка 43
◀ / 409 ▶
ПАНАРАВІЦЬ, ПАНРАВІЦЬ зак. 1. Спадабаць. Ні пънравіла я Къзъхстан. Запруддзе, Буй, Вялікі Азярэцк, Гарадзец, Заазер'е, Каралевічы, Парэчча. Чаго цябе чорт гъняіць, панравіў што-небудзь і рабі! Нямойта. 2. Пакахаць. Панаравіў дзеўку, дык сватай. Багданава. ПАНАРАДЗІЦЦА зак. Панарастаць, завесціся. Панарадзіўся коньскі шчаўлюк, чорт яго ведаіць, як выкапаць карані. Запруддзе. ПАНАРУГАЦЦА зак. Пасварыцца. Мой на мяне панаругаўся, што свой нос саджу ні туды, куда нада. Нямойта. ПАНАСАДЗІЦЬ зак. Панасаджваць, насадзіць у вялікай колькасці (пра расліны). Дзяўчаты цвяты пънасадзілі. Алексінічы. Садоў панасадзілі, у каждаго – сад. Вялікі Азярэцк. ПАНАСЛЫХУ прысл. Па чутках. Я многа чаго знаю пънаслыху. Серкуці. ПАНАСТРАСАЦЬ зак. Натрэсці ў вялікай колькасці. Унук у вядро панастрасаець жукоў каларацкіх. Буй. ПАНАСУШЫЦЬ зак. Панасушваць, насушыць у вялікай колькасці. Панасушылі грыбоў. Баравікі. ПАНАТАЧЫЦЬ зак. Панаточваць, нарыць (пра кратоў). Краты пънаточуць пяску, што касіць нейік. Багданава. ПАНАЎЧЫЦЦА, ПАНУЎЧЫЦЦА зак. Панавучвацца, навучыцца (пра ўсіх, многіх). Пънаўчылісь біцца дзеці. Чуцькі. Самі пануўчыліся вышываць. Запруддзе. ПАНАЦЕРУШЫЦЦА зак. Нападаць у вялікай колькасці. Восенню увабрала лісце, а цяпер панацерушылася. Багданава. ПАНАЦЯГАЦЬ зак. Панацягваць, нанасіць у вялікай колькасці. Пънъцягалі пъ вядру. Багданава. ПАНАЧАПАЦЦА зак. Вісець у вялікай колькасці. Сёліта яблык пънъчъпалъся. Гарадзец. ПАНАЧАПАЦЬ зак. Паначэпліваць, начапіць (пра ўсё, многае). Пъначапала калечкі на гвоздзічкі. Нямойта. ПАНАШЧЭЛІЦЦА зак. Патрэскацца. Шыфер панашчэльваўся. Дуброўкі. ПАНАШЫЦЬ зак. Панашываць, пашыць у вялікай колькасці. Панашэіць нам сарочак с пълатна. Запруддзе. К вясне ш нада панашыць [адзення]. Багданава, Чуцькі. ПАНЕНКА ж. 1. Памешчыца ці жонка памешчыка. Паненка наша ладная была, помашчы давала. Нямойта. Паненка там жыла, у яе былі мельніцы, свінарнік. Баравікі. 2. Гульня ў лялькі. У паненкі сядзіць гуляіць. Фасаўшчына. ПАНЕСЦІСЯ зак. Паляцець, хутка пабегчы. Што пуля панёсся. Запруддзе. Калі што з'ясі, а калі і так панясёсся. Гарадзец. ПАНІМАЦЬ незак. Цаніць. Раньшы яблыкі ні панімалі, не ганяліся за імі. Алексінічы. ПАНІСТОЖЫЦЬ зак. Панішчыць, знішчыць (пра ўсё, многае). Зязюлі кукуюць слаба: хімія ўсё паністожыла. Нямойта. ПАНІЦІЦЦА зак. Зрабіцца кволым (ад пустазелля). У зеллі паніціцца цыбуля, як ні палі. Гарадзец. Ляху пасеіш бобу – ён паніціцца. Вялікі Азярэцк. ПАНІШПАЦЬ зак. Пашнырыць. Смалянкі панішпалі ў хаце і пашлі. Багданава. ПАНОС м. Панос. Абдуцце пройдзіць у каровы, як паносам прыхвоціць яе. Нямойта. Сення у мяне панос быў, ноч бегала. Багданава, Буй, Гарадзец, Пожанькі.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 409 ▶