АД РЭДАКТАРАУ Другі том лексікаграфічнай працы «Мова Сенненшчыны. Дыялектны слоўнік» уключае лексіку на літары П-Я. Рэестр гэтай часткі даведніка складае каля 6800 слоўнікавых артыкулаў, усяго ў двух тамах слоўніка распрацавана прыкладна 14 000 артыкулаў (з іх у першым томе звыш 7200). Спосаб падачы лексікі застаўся такі ж, як i ў папярэднім томе. Загалоўнае слова пры наяўнасці запісу, які адпавядае літаратурнаму варыянту, мае нарматыўную форму, пры фіксацыі абазначальных сродкаў толькі ў дыялектным абліччы - іх занатаваны выгляд. У рэестравым радзе, які складаецца з лексічных адзінак, запісаных выключна ў мясцовым гучанні, на першым месцы выступае слова, якое характарызуецца адрознівальнымі мясцовымі дыялектнымі асаблівасцямі. Разам з тым дысімілятыўнае аканне, мяккае вымаўленне свісцячых зычных, спарадычна зафіксаванае мяккае p у рэестравых словах не перадаюцца. Акрамя таго, асімілятыўная мяккасць зычных, за рэдкім выключэннем, не адлюстроўваецца i ў прыкладах, якімі тлумачыцца значэнне. У дадзеным томе ранейшымі засталіся спосаб раскрыцця сэнсу рэестравых слоў, сістэма памет, выкарыстанне ілюстрацыйнага матэрыялу. Ілюстрацыі падаюцца сродкамі сучаснага беларускага пісьма, але дадаткова ўжыты графічныя сімвалы Г, г, якімі паказваецца вымаўленне г выбухнога, i сімвал ъ, якім абазначаецца якасць рэдукаванага галоснага. Націскам пазначаны як рэестравыя словы, так i ілюстрацыйныя прыклады, за выключэннем адзінкавых цяжкіх выпадкаў, у якіх ён адсутнічаў у картатэчных запісах. Слоўнік «Мова Сенненшчыны» цяпер з'яўляецца самым буйным зборам дыялектнай лексікі i адметных выслоўяў з тэрыторыі віцебскіх гаворак паўночна-ўсходняга дыялекту беларускай мовы. Для практичных патрэб у томе змяшчаюцца індэксы фразеалагічных адзінак, парэмій i іншых адметных выслоўяў, уключаных у выданне. Гэтыя дадаткі падрыхтавала B. M. Курцова. Слоўнікавыя артыкулы на літару П (ПА-ПАДУ) першапачаткова pacпрацавала H. B. Сівіцкая, у канцавым выглядзе гэты фрагмент слоўніка падрыхтавалі навуковыя рэдактары тома Л. П. Кунцэвіч i B. M. Курцова. Артыкулы на літары П (ПОСТАЦЬ-ПЯЯЦЬ), C (C-CAM\ P, X, Ц, V, Ш j
Дадатковыя словы
зяўляецца
7 👁