Старонка 390
◀ / 409 ▶
ТРАСЦА ◊ УСЯКАЯ ТРАСЦА. Самае рознае, усё, што заўгодна. ◊ КАБ ТАБЕ ТРАСЦА ТРАСЛА! Лаянкавы выраз, якім выказваецца абурэнне (у праклёне). ТРОНУЦЬ ◊ ПАЛЬЦАМ НЕ ТРОНУЦЬ. Не прычыніць ніякай шкоды каму-н., не біць. ТРЭЦІ ◊ У ТРЭЦІХ. Траюрадны (брат, сястра). ТУЗ ◊ жыць ЯК ЗА ВІНОВЫМ ТУЗАМ. Бесклапотна. УБІЦЬ ◊ ХОШ УБЕЙ. Выказванне немагчымасці што-н. зрабіць. УДЗЕРЖЫЦЬ ◊ УДЗЕРЖЫЦЬ У ГАЛАВЕ. Пастаянна думаць, помніць пра каго-, што-н. УЗЁЛ ◊ САБАЧЫ УЗЁЛ. Від вузла. УЗЯЦЦА ◊ УЗЯЦЦА ЗА УМ. Спахапіцца, паразумнець. УЗЯЦЬ ◊ УЗЯЦЬ ЗА РАБРО. Прымусіць прызнацца пры дапамозе фізічнага ўздзеяння ці пагрозы. ◊ УЗЯЦЬ НА ВУДАЧКУ. Прымусіць зрабіць што-н., падмануўшы, схітраваўшы. УКЛАСЦІ ◊ МАЗГІ ЎКЛАСЦІ. Навучыць; наставіць на жыццёвы шлях. УКОПАНЫ ◊ стаяць ЯК УКОПАНЫ. Нерухома, перастаўшы рухацца, замёршы на месцы (стаяць). УЛАВІЦЬ ◊ У СТУПЕ ТАЎКАЧОМ НЕ ЎЛОВІШ. Пра вельмі спрытнага, актыўнага чалавека. УЛІТЫ ◊ ЯК УЛІТА. Дакладна па памеры. УМЫВАЦЦА ◊ УМЫВАЦЦА СЛЯЗАМІ. Шмат плакаць. УНЯЦЬ ◊ УНЯЦЬ МОВУ. Страціць здольнасць гаварыць. УПАДАК ◊ УПАДАК СІЛ. Слабасць, стомленасць. УПРОСТА ◊ ТКАЦЬ УПРОСТА. Спосаб ткання ў два ніты. УСТУПІЦЬ ◊ УСТУПІЦЬ НА ЯЗЫК. Стаць прадметам размовы, абмеркавання. ФАНАР ◊ НІ ДАСТАЦЬ З ФАНАРАМІ. Цяжка знайсці.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 409 ▶