Г РАМ О ДА ГРАМА. Цалкам, поўнасцю. О Ш ГРАМА. Ніколькі. О Ш ГРАМАЧКІ. Тое ж.
ГРУДЗІ О НАД ГРУДЗЯМІ (ГРУДЗЬМІ).
ГТад дыхавіцай, у сонечным спляценні. О ЗА ГРУДЗІ ўзяцца, схашцца. Узяцца (схапіцца) за адзенне.
ГРЫБ О расці ЯК ГРЫБЫ АТ ЦЁПЛАГА ДОЖДЖУ. Расці хутка, непрыкметна (пра дзяцей).
ГРЭХ О ЯК НА ГРЭХ. Як на зло, на няшчасце.
ГУЛЯЦЬ О ГУЛЯЦЬ ЛІНЦЯЯ. Нічога не рабіць, гультайнічаць.
ДАВАЦЬ О ДАВАЦЬ (ДАЦЬ) У ДОЎГ. Пазычаць, пазычыць. О HI ДАВАЦЬ ХОДУ. Не дазваляць нешта рабіць.
ДАВЁСЦІ О ДАВЁЎ ДА HI МАГУ. Пра стан (сітуацыю), калі нельга вытрываць.
ДАГАРЫ О ДАГАРЫ НАГАМІ. Пра парушэнне звычайнага парадку.
ДАЛЕЙ О ДАЛІ-ПАДАЛІ. Чым далей.
ДАЛОЎ О I С КАПЫЛЛЯ ДАЛОЎ Памерці.
ДАЎНО О ДАЎНЫМ-ДАЎНО (ДАЎНО-ДАЎНЫМ). Вельмі даўно. О ДАЎНО-ЗДАЎНЫХ. Тое ж. О ДАЎНО-ПРАДАЎНО (ПРЫДАЎНЭ). Тое ж.
ДАЎНЫ О 3 ДАЎНІХ ДАВЁН. Здаўна. О дАЎНЫ-ДАЎНЫ, ДАЎНЫ-ДАЎНЫ-ПРЭДАЎНЫ. Вельмі даўні, старадаўні.
ДАЦЬ 0 ДАЦЬ РУКУ. Павітацца або развітацца. 0 ДАЦЬ ДАРОГУ. Пажадаць добрага шляху. 0 ДАЦЬ ДЬІХТУ. Моцна насварыцца, аблаяць. О ДАЦЬ ДРАЗДА. Насварыцца, дакарыць за нешта. О ДАЦЬ У КАРШЭНЬ. Ударыць. О ДАЦЬ ЗНАЦЬ. Паведаміць пра што-н. О ДАЦЬ ЧОСУ. Пусціцца наўцёкі, уцячы. О ДАЦЬ ДЗЁРУ. Тое ж. О ДАЦЬ ДРАЛА. Тое ж. О ДАЦЬ ДУБА. Памерці.
ДВОР О У ДВАРЭ, У ДВАРЫ. На вуліцы, не ў хаце
Дадатковыя словы
грўдзі, рукў
26 👁