Мова Сенненшчыны: дыялектны слоўнік (2015). Том 2

 ◀  / 409  ▶ 
Узімку з брыкёту попел сеяла на поле, ячмень зарадзгу - век такого ні было. Ракаў Засценак. 2. Зерне гэтай расліны. Ячменю намялю мяшкі чатыры. Гарадзец. Ячмень вытсвалі, за ўсе плацілі. Дольдзева. Ячмень сёюць, аўсы. Розмыслава. Ячмёнь труцъ, курам сыпюць, тадьі схддзіць на воку. Багданава. ЯЧМЯШНКА ж. памянш. Тры ячмянгнкі бярэш у тры пальцы i тры разы сціраеш [ад ячменю на вачах], аддаёш курам. Партизаны. ЯЧМЕНЬ м. Гнойнае запаленне павека. Ячмёнь на воку - ячмёням труць, курам сыпюцъ, каб з'ёлі з хлёбам гётым; масла кароўскае мішаюць с хлёбам i прыкладаюць. Багданава. ЯЧНЫ, ЯШЧЫ прым. 1. Прыгатаваны з ячменю. Крупу ячнаю таўчэш, вадэй падлёціш. Міцюкова. Атвар з ячных круп дьвалі, як панде быу. Нямойта. 2. Ячменны (пра салому). Ячнъя салдма, каровы ёлі. Каралі. Яшча салома хорошая, яна мякчэйша. Жохава. ячыць незак. Разносіцца (пра спеу). Там — пяюць, там — пяюць, прама ячыць усюдъх поля. Самсоны. ЯЧЭЙКА, ЯЧАЙКА ж. 1. Паглыбленне, адтуліна ў жорнах, куды сыпалі зерне. У ячэйку сьіпалі зярнд. Вялікі Азярэцк. Ячайка. Заазер'е. 2. Ячэйка ў сотах. Дзе трутні заложаны ў ячэйках, балыианство на трутнях клягичы разводзяцца. Закур'е. ЯШЧЫК м. 1. Пасудзіна квадратнай формы. У яшчык сала складалі. Гарадзец. Для сала яшчык. Каралі. Кубіл - тожа адзёжу складалі, а сала ў яшчык. Сальны яшчык - для сала. Нямойта. Пакуль у горад у магазт - мы ў яшчык. Івоні. 2. Бочачка з вушкамі, крышкай i засаўкай для засолкі сала. Яшчык - такёй, як ушат, з засаўкай. Дольдзева. ЯШЧАРКА ж. Яшчарка. Яшчаркі i ў гародзі бываюць. Гарадзец. Яшчьркі ні кусаюцца. Гарадок. ЯШЧАРЫЦА ж. Тое ж. Яшчарыцы небальшэнькія, як удараш, хвост атваліцца i сама пабёгла. Вялікі Азярэцк. ЯШЧЭ прысл. Яшчэ. Яё німа яшчэ, а што мне дзёлыць? Міцюкова. ЯЮР м. Клін у коле навоя. Яюр, каб навой не круціўся. Дуброўкі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гбрад, заазере, закуре, зёлі, кўбіл, пакўль, трўтні
1 👁
 ◀  / 409  ▶