Мова Сенненшчыны: дыялектны слоўнік (2015). Том 2

 ◀  / 409  ▶ 
ПАЛАСНІЦА ж. Нешырокі ўчастак ворнай зямлі. Якая-йта жызнь, на такой паласніцы жыць? Самсоны. ПАЛАТА ж. Асобны пакой у бальніцы. У тэй палаце воздух абы-яки Нямойта. ПАЛАТВЁЧАР'Е н. Абед, сярэдзіна дня. Палатвёчарё было, палавта дня, а увёчары нада было ёсці. Багданава. ПАЛАТНО н. Ільняная белая тканіна; палатно. Пълатнд бёлтъкае было, што бумага,, ня хужы купных. Каралі. Пълатнд бялілі ў пдпілі — трупкі звалісь. Вялікі Азярэцк, Алексінічы, Апечкі, Карпавічы, Міцюкова, Закур'е. ПАЛАТНЯНЫ прым. Зроблены з палатна. Бёлыя, свайгд мацерыялу, тапкі, палатняныя. Цясішча. ПАЛАЦ м. Палац. Палацаў ні было: бёдна жылі. Запруддзе. ПАЛАЦЕНЦА н. Ручнік. I пълацёнцы бёлінькія у нас были Вялікі Азярэцк. Палацёнца кухдннае шчэ чыстае. Нямойта, Гарадзец. ПАЛАЦІ толькі мн. Насціл з дошак ад печы ўздоўж сцяны, дзе спалі; палаці. Пьлаці - кап спаць, лі пёчы. Фасаўшчына, Гарадзец. На палацяхліаці сыр суишла. Міцюкова. ПАЛАЦЬ незак. Апалаць, ачышчаць абмалочанае ці абтоўчанае зерне ад мякіны апалушкамі. Пълаем у пълашках зярно. Леснікова. Авёс спараны высушыш, а патом палаеш. Цясішча, Баравікі, Запруддзе, Партызаны. ПАЛАЧАНЫ дзеепрым. Прымацаваны да крокваў. Крыша лазой пълачъна была. Алексінічы. ПАЛАЧКА ж. Форма ўліку працоўных дзён у калгасе. За палачкі рабдталі ў кахозі. Цясішча. За палачкі тады работали Заазер'е. ПАЛАШНЫ прым. Драўляны. Дзёлалі, бувсіла, бароны палашныя - дубовыя спіцы тдркалі. Запруддзе. ПАЛЁГЧЫ, ПАЛЁХЧЫ зак. Палегчы, прыгнуцца сцяблом да зямлі (пра злакі). Зірнавыя пьляглі, бульбы німа. Гарадзец. Горох ад дажджа можыцъ naлёхчы. Фасаўшчына. ПАЛЁНА н. Палена, бервяно. На Купалле бабы пяюць, дзёці вьікінуць палёна. Марозаўка. ПАЛЕНЫ дзеепрым. Палены, апалены. Кірпіч быў не палены, а сырцом. Закур'е. Сахар палены давалі ад кдхліка, яшчэ шкіпідар на сахар капали Гарадзец. ПАЛЕПШАЦЬ зак. Паздаравець. Мджа памрэш, а можа i палёпшаеш. Кішуроўшчына. Я б палёпшала, каб дома была. Баравікі, Багданава, Заазер'е, Партызаны. ПАЛЕЦ, ПАЛІЦ м. 1. Палец. Укусіла за паліц асва. Кішуроўшчына. Маё пальцы бъляць. Запруддзе, Дольдзева, Карпавічы. 2. Тое, што па памеры роўна таўшчыні (шырыні) пальца. Чэръпу вуўка тбустъи, у паліц. Пожанькі. ПАЛЁШЧАЦЦА незак. Хрумсцець, трашчаць. Як павярну галаву, палёшчацца нёшта. Вялікі Азярэцк. ПАЛЁТАЦЬ зак. Палятаць. Дзе пчолы ні палётаюць, там яблык ні будзіць. Вялікі Азярэцк. ПАЛІВА ж. 1. Шклопадобная маса, якой пакрываюць керамічныя вырабы. Бывала, гандляр прыёдзець с палівай. Майсцера былі, паліўнік дзёлаў, гаршкг. Гарадзец. 2. зб. Посуд, пакрыты палівай. Паліва - эта псісуда такая. Заазер'е. ПАЛІВАННЕ н. Паляванне. На паліванне дужа ні хадзілі. Фасаўшчына
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бўдзіць, бўльбы, галавў, дўжа, заазере, закуре, павярнў, палатвёчаре, псісўда, тбустъй, трўпкі, хўжы
2 👁
 ◀  / 409  ▶