Старонка 354
◀ / 409 ▶
ШЧАМЯЛКІ мн. Прыстасаванне са слупоў і жэрдак для дасушвання збажыны, травы; азярод, пярэплат. Боб, гарох у шчамялкі засаджвалі [рыштаванне з жэрдзя]. Дуброўкі. ШЧАНЁНАК м. Шчаня. Двое шчанёнкаў – дажа і гэтая пазабраў паліцай. З ікон рушнік зняў, пасцілачку забраў. Нямойта. ШЧАНІЦЦА незак. Прыводзіць шчанят. Шчанілася сучка. Гарадзец. ШЧАПА ж. 1. Тонкія дошчачкі для крыцця даху або для абівання сцен пад тынкоўку; дранка. Была шчъпа, шчапою крылі, шчэ называюць дранка. Гарадзец. 2. Трэска, падпалка. Эта шчапа на паттопу. Нямойта. ШЧАПАК м. Станок, на якім робяць дранку. Гонт-та стругаюць станком такім, шчапак называіцца. Нямойта. ШЧАПАНЫ дзеепрым. Адшчэплены, адколаты. Апальваюць з вярбы, кусочкі шчапаныя. Закур'е. ШЧАПАЦЬ, ШЧАПІЦЬ незак. 1. Адколваць, адшчэпліваць. Шчапаіш палачку, кладзёш, кап корачка з'явілася на хлебі. Карпавічы. 2. Ашчаджаць, выдаткоўваючы па невялікай колькасці. Пенсію палучу, шчаплю, шчаплю і ў прогалаць жыву. Партызаны. ШЧАРАВАЦЬ, ШЧУРУВАЦЬ зак. Зачараваць. Кързалі, было чъръуство. І так шчаруюць. Каралевічы. Кап ніхто карову ні шчуруваў. Багданава. ШЧАРБА ж. Шчарбіна, дзірка на месцы зуба. Шчарба ў мяне напéрадзе. Нямойта. ШЧАРБАТЫ прым. Шчарбаты, бяззубы. Во шчарбаты дзет, бяззубы. Бяззубаму і шчърбатаму дзеду, што яму! Дольдзева. ШЧАРБЁТАЧКА ж. ◊ У ШЧАРБЁТАЧКУ. Роўна столькі, каб хапіла, без лішку. Будзе ў шчарбётачку сена на карову. Дольдзева. ШЧАРНЕЦЬ незак. Пачарнець. І калена шчарнеіць, і шчарнеіць лытка. А во націна шчарнела, ссохла. Багданава. Карова рогам ударыла, рука шчарнела. Гарадзец. Каб ты шчарнела! (праклён). Запруддзе. Я сена пъвярнула, а то прама шчарнела ўсё. Івоні. Белый баравік ні шчарнеіт [калі высыхае]. Карпавічы. Гніець печънь, шчарнееўць грэбень – і курыца прападаець. Партызаны. ШЧАС прысл. Адразу. Мая галава шчас ад сонца забаліць. Багданава. ШЧАСЛІВЫ прым. 1. Пра чалавека, якому шчасціць, шанцуе. У адну [пампушку] клалі капейку, і хто найдзіць, той шчаслівы будзіць. Запруддзе. Па бацьку дочка – шчаслівая, па мацеры – ні так шчасце, нішчаслівая (павер'е). Каралевічы, Гарадзец. 2. Пра час, пару, калі чалавеку шанцуе. Не ў шчаслівы дзянёчак маць мяне радзіла. Каралевічы. ШЧАСЦЕ н. Шанцаванне, удача. На Съракі збярыце сорак шчэпъчак і аббяжыце, пъклаўшы ў прыпол, къла сваёй хаты сорак разоў – будзіш гнёзды находзіць (павер'е). І гэта шчасце шчытаецца. Дольдзева. Бальшая шчасця, як убачыш дзятла (павер'е). Сянно, Вялікі Азярэцк. □ Шчасце за гърамі, а біда за плічамі. Каралевічы. ШЧАЎЕ н. Шчаўе. Можна яшчэ шчаўя нарваць. Баравікі. ШЧАЎЛЮК, ШЧУЎЛЮК м. Конскае шчаўе. Шчаўлюк быў на полі, сморгалі і прасначкі пяклі, якая жменя мукі для клейкасці. Шчаўлюк на полі быў, у пръсначкі дабаўлялі. Багданава. Мы пяклі с шчуўлюку бліны. Марозаўка.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 409 ▶