Мова Сенненшчыны: дыялектны слоўнік (2015). Том 2

 ◀  / 409  ▶ 
ШЧАМЯЛКІ мн. Прыстасаванне ca слупоў i жэрдак для дасушвання збажыны, травы; азярод, пярэплат. Боб, гардх у шчамялкі засаджвалі [рыштаванне з жэрдзя]. Дуброўкі. ШЧАНЁНАК м. Шчаня. Двое шчанёнкаў - дажа i гётая пазабраў наліцай. 3 ікон рушнік зняў, пасцілачку забраў. Нямойта. ШЧАНІЦЦА незак. Прыводзіць шчанят. Шчанілася сучка. Гарадзец. ШЧАПА ж. 1. Тонкія дошчачкі для крыцця даху або для абівання сцен пад тынкоўку; дранка. Была гичъпа, шчапдю крылі, шчэ называюць дранка. Гарадзец. 2. Трэска, падпалка. Эта шчапа на паттдпу. Нямойта. ШЧАПАК м. Станок, на якім робяць дранку. Бонт-та стругаюцъ станком такт, шчапак называщца. Нямойта. ШЧАПАНЫ дзеепрым. Адшчэплены, адколаты. Апальваюць з вярбы, кусдчкі шчапаныя. Закур'е. ШЧАПАЦЬ, ШЧАПІЦЬ незак. 1. Адколваць, адшчэпліваць. Шчапаіш палачку, кладзёш, кап кдрачка зявілася на хлёбі. Карпавічы. 2. Ашчаджаць, выдаткоўваючы па невялікай колькасці. Пёнсію палучу, шчаплю, шчаплю i ў прдгалаць жыву. Партызаны. ШЧАРАВАЦЬ, ШЧУРУВАЦЬ зак. Зачараваць. Кьзалі, было чьрьуство. I так шчаруюць. Каралевічы. Kan ніхто корову ні шчуруваў. Багданава. ШЧАРБА а ю. Шчарбіна, дзірка на месцы зуба. Шчарба у мянё напёрадзе. Нямойта. ШЧАРБАТЫ прым. Шчарбаты, бяззубы. Во шчарбаты дзет, бяззубы. Бяззубаму i шчьрбатаму дзёду, што яму! Дольдзева. ШЧАРБЁТАЧКА ж. О У ШЧАРБЁТАЧКУ. Роўна столькі, каб хапіла, без лішку. Будзеў шчарбётачку сёна на корову. Дольдзева. ШЧАРНЕЦЬ незак. Пачарнець. I калёна шчарнёіць, i шчарнёщъ лытка. А во націна шчарнёла, ссохла. Багданава. Карова рогам ударыла, рука шчарнёла. Гарадзец. Каб ты шчарнёла! (праклён). Запруддзе. Я сёна пъвярнула, а то прама шчарнёла ўсё. Івоні. Бёлый баравік ні шчарнёіт [калі высыхае]. Карпавічы. Гніёць пёчънь, шчарнёець грэбенъ — i курыца прападаець. Партызаны. ШЧАС прысл. Адразу. Мая галава шчас ад сднца забаліць. Багданава. ШЧАСЛІВЫ прым. 1. Пра чалавека, якому шчасціць, шанцуе. У адну [пампушку] клалі капёйку, i хто найдзіць, той шчаслівы будзіць. Запруддзе. Па бацьку дочка — шчаслівая, na мацеры — ні так шчасце, нішчаслівая (павер'е). Каралевічы, Гарадзец. 2. Пра час, пару, калі чалавеку шанцуе. Не ў шчаслівы дзянёчак маць мянё радзіла. Каралевічы. ШЧАСЦЕ н. Шанцаванне, удача. На Сьракі збярыце сорок шчэпьчак i аббяжыце, пьклаўгиы ў прыпол, кьла сваёй хаты сорак разоў - будзіш гнёзды находзіць (павер'е). / гэта шчасце шчытаецца. Дольдзева. Бальшдя шчасця, як убачыш дзятла (павер'е). Сянно, Вялікі Азярэцк. □ Шчасце за гьрамі, a біда за плічамі. Каралевічы. ШЧАЎЕ н. Шчаўе. Можна яшчэ шчаўя нарваць. Баравікі. ШЧАЎЛЮК, ШЧУЎЛЮК м. Конскае шчаўе. Шчаўлюк быў на пдлц сморгалі i прасначкі пяклі, якая жмёня мукі для клёйкасці. Шчаўлюк на полі быў, у прьсначкі дабаўлялі. Багданава. Мы пяклі c шчуўлюку бліньі. Марозаўка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

аднў, бяззў, бяззўбы, бўдзеў, бўдзіць, бўдзіш, жывў, закуре, кўрыца, павере, палучў, пьклаўгйы, ссбхла, сўчка, чьрьўство, шчарўюць, шчуўлюкў, ямў
4 👁
 ◀  / 409  ▶