Старонка 346
◀ / 409 ▶
вае насенне] сыпълі ў шмотъчку і кідылі ў калодзіш, кап дош быў (звычай). Партызаны. ШМІЛЬЧАК м. Смелы чалавек. Бувала шмільчакі хадзілі, яйцы бралі. Гарадзец. ШМУЛІКАЦЬ незак. Змазваць, націраць. Подмыску заверніш у трапачку і шмулікаіш патэльню. Заазер'е. ШМЫК выкл. Шмыкнуць, уцячы. Я шмык – і пъшла. Нямойта. Завярнуўся, шмык, – пашоў ад мяне. Савінічы. ШНІПРЫ мн. Бярвёны пэўных памераў, сплаўны лес. Лес рубілі: што на шпалы, што на шніпры, што на бэлькі. Шніпры Дзвіной сплаўлялі ў Рыгу. Ульянавічы. ШНІТКА ж. Снітка, сыць (расліна); выкарыстоўваецца на корм жывёле. Шнітка кала балот расцёць, свінням даюць. Каралі. Шнітку свінні ядуць. Марозаўка. ШНІЦЕЛЬ ж. Тое ж. Абычна шніцель свінням сабіраюць і свінёй кормяць. Запруддзе. ШНІЦЬ ж. Тое ж. Шніць у лесі расцёць, дзядзвель. Пойдзеш, мяшок прынясеш с пушчы – свінні ядуць. Багданава. Шніць у нас у гародзе расцёць, лапкамі бальшымі. Свінням рвуць. Запруддзе. Шніць – свінням і каровам даюць. Зялёная, лапушыстая. Коркі капаюць і суп варуць. Самсоны. ШНУР м. 1. Шнур. Шнуръм сціскаіцца мыльніца нъ кассі. Леснікова. 2. Раменная перадача. Шнуры калясо круцяць [у калаўроце]. Каралі. ШНУРОК, ШНЮРОК м. Шнурок. Бутылку на шнурок і ў бочку – віна набяруць. Ульянавічы. Смаллянкі куляюцца на шнюрку. Нямойта. ШНУРОЧАК памянш.-ласк. 1. Невялікі рэмень, пры дапамозе якога нешта замацоўвалася. Шнурочак звалі румушок ад гужэй, ад рэмня. Багданава. 2. Роўны рад снапоў. Ячмень у шнурочак ставілі, гуськом састаўлялі ячмень у шнурочак. Дольдзева. ШНУРОЎКА ж. Гарсэт, шнуроўка. Шнуроўка выкраена, як жалётка, сціпна ўнізе пашыта, у зборачку, уверсе завязвалася. Нямойта. ШОЛУДЗІ толькі мн. Заразнае скурнае захворванне, пры якім на скуры пад валасамі з'яўляюцца гнойныя струпы; шолудзі. У яго былі шолудзі, бълячкі нъ гълаве. Мяклі й мяклі. Бабы клялі: «Шолудзі нъ яго!» Заазер'е. ШОПА, ШОХА, ШАХА ж. 1. Страха на чатырох слупах, куды складвалі сена, дровы; шопа. У шопу сенца складалі. Сена складалі ў шопу, алі іна забурылъся. Рулёўшчына. Шохі былі падзелънъя для сена. Серкуці. У мяне ёсць грыбок ці шаха для дроў. Дровы пат шаху палажыў. Серкуці. 2. Павець. Пъднавес дзелалі, шаха звалі. Нада здзелаць шаху пат сена. Цяпер з дасок дзелаюць. Гарадзец. Шаха – сена кладуць. Як многа – крыша падымаіцца. Фасаўшчына. ШОРАШНА прысл. Стан, калі чуваць ціхі шум, шорах. Шорашна стала ў лесі, нейкі шорах. Манголія. ШОРКІ, ШОРХІ мн., ШОРКА ж. Конская збруя без дугі і хамута, са шлеямі; шоры. Шоркі надзіваліся на каня. Шоркі – ета шырокія рамні. Карпавічы. Раньшы ланцух звалі, а къля шыі – шорка. Нямойта. Шоркі на шыю каню надзяваюць. Дольдзева. Шоркі – як къня запрагаюць. Закур'е. Шорхі надзяваць каню на шыю. Дольдзева. ШОРНІК м. Майстар, які займаецца вырабам конскай вупражы. Шорнік збрую дзелаў. А каторы хамуты дзелаў, называлі шорнік. Гарадзец. Шорнікі называліся, што хамуты шылі. Леснікова. Шорнік – ета што хамуты пачынялі, сядзёлкі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
74 👁
◀ / 409 ▶