Мова Сенненшчыны: дыялектны слоўнік (2015). Том 2

 ◀  / 409  ▶ 
ш ШАРХАЦЬ незак. Шархаць, дакранацца, утвараючы гук. Шархаеш - усё рукі аб драчку, пакуль дзярдннікаў напячэш. Леснікова. ШАРШАВЫ прым. Шурпаты, бугрысты. Жаба, которая раб а я. шаршавая. Карпавічы. ШАРШАТКА ж. Вялікая швейная іголка. Шършатка - валіньк патшыцъ, мяхі лапіць. Турава. Шършаткаю ишопаюцъ наскі. Багданава, Каралі. ШАРШЭПКА ж. Невялікі вузкі рубанак з паўкруглым лязом. Шаршэпка нападдбіе рубанка, полукруглое лёзвія. Гарадзец. Шаршэпка - такі інструмёнт стругацъ з одной ручкай. Шаршэпка вузёйша за рубанак, жалёзка другая. Марозаўка. ШАРЫКІ мн. Званочкі, якія чапляліся на конскую зорую; бразготкі, бомы. Шарыкі на шыю чьпалі каню. Леснікова. ШАРЫЦЬ незак. Шнарыць. I знаёцъ жа, дзе канфёты! I ишрыцъ, i гиарыцъ! Станюкі. ШАРЫЦЬ незак. Успрымацца размыта, блякла, шэра. Мітусіць мне, гиарыцъ, як «рас пълатнб заг{ягащъ мне. Багданава. ШАРЭНГА ж. Рад. Шарэнта сядзіць грыбоў. Вялікі Азярэцк. ШАРЭНДА ж. Грубая тканіна. Шарэнда грубая, каляная. Нямойта. UIAPŚHbKI прым. ласк. Шэранькі. Зязюлъка шарэнъка, прокукуй шчырэнъка, кдлькі мне гадоу жыцъ? Буй. ШАСЕЙКА л к. Шаша, бальшак. Па шасёйиы веска. Нямойта. ШАСНАЦЦАЦЬ ліч. Шаснаццаць. Сяку, сяку, сяку — рас. Сяку, сяку, сяку Эва. Сяку, сяку, сяку - тры. Хто ня вёръщъ, хеш праеёрыцъ, калi ні гиъснаццъцъ (з дзіцячай лічылкі). Запруддзе. ШАСТАЦЬ незак. Шапацець, шалясцець. Нёгита шастаіць, шастаіць у хлёве, як на дзёраві лгеця. Гарадзец. ШАСЩКЛШКА ж. Спадніца, сукенка на шэець кліноў. Шасціклінка шырдкая. Неўгадава. ШАСЦШЫ мн. Памінанне нябожчыка праз шэець тыдняў пасля дня смерці. Шасціны - шэець нядзёль, сорок дзён, як памрэць чалавёк. Баравікі. Шасціны як сорок дней ці шэеъ нядзёлъ прдидзіць. Савінічы. Да шасцін душа блуждаіць, ні знаіць, куды ёй дзёцца. Гарадзец. Шчэ шасціны ці былі? Ня дужа даўно памёрла зімди. К шасцінам пасла [пасля] пъхарднау цялёнка атвязла. Багданава. Сянні гиасціны, шэеъ нядзёлъ, а чэраз гот - гадаўшчыны, готкі. Былі на Ляксёівых шасцтах. Па Ляксёю спраўлялі шасціны. Міцюкова. ШАСЦІРАДКА, ШАСЦІРАТКА ж. Сорт ячменю, у якім зярняты ў коласе размяшчаюцца ў шэець радоў. Шасцірадка крэпка кладзёцца, а двухратка стащъ, гито струна, глядзёцъ люба. Шасціратка ламаіцца — головы уніз, ня можно вязъма здзёлацъ. Ракаў Засценак. ШАСЩРАК м. Шасцёра коней для выезду; шасцярык. Шасціракдм пан выехаў. Вялікі Азярэцк. ШАТАЦЦА незак. 1. Хістацца. Стащъ хрэст дубовы, дажа ні шътаегща. Серкуці. 2. Бадзяцца. Улёсі нёскалькі дней шьталіся. Нямойта. 3. Цягацца, быць у інтымнай сувязі. Шаталася баба с паліцаямі. Алексінічы. ШАТКАВАЦЬ, ШУТКУВАЦЬ незак. Шаткаваць. Мы съ сястрой шаткуім капусту. Кішуроўшчына. Капусту шуткувалі. Міцюкова
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гйасціны, дўжа, збрую, зімдй, пакўль, прдйдзіць, рўкі, рўчкай, сякў, шаткўім
3 👁
 ◀  / 409  ▶