Мова Сенненшчыны: дыялектны слоўнік (2015). Том 2

 ◀  / 409  ▶ 
ЦЭБАР, ЦЭБР, ЦЫБАР ли 1. Широкая круглая драўляная пасудзіна з клёпак з двума вушкамі; цэбар. Цэбры з вушамі были Запруддзе. Цэбър - ёта для сала, i яшчык тджа. Запруддзе. Цэбар звалі i шайка. Цэбар дзёлалі длі запарю мякіны [жывёле]. Фасаўшчына. A тадьі ш раньшы цэбры былі - каровом эта пойла вынасілі. Я вынесла с свекрывёй цэбар, кардву напаши Заазер'е. Для запарю мякіны коровам — цэбър. Манголія. У цэбар мдрквы, буракду — абступім, наядзтся. I цэбар, i бочку, i хто што пашые - уст тьргъвали Гарадзец. У цэбър насёіш попілу i зьпаріш i ў том лугу сціраіш. Гарадок, Алексінічы, Багданава, Буй, Леснікова, Нямойта. Цэбр называўся, што карду поюць. Два вухі, акоўвалі абручамі, абруч замыкаецца замком, Жохава. ЦАБЭРАК, ЦЭБАРЧЫК памянш. Цабэрак дзірвянны c клёпьк, з вушамі — кардву карміць, Сянно. Лаханка — ёта такі цэбарчык, ваду куды зліваюі\ь. Фасаўшчына. 2. Вядро з бляхі (?). Во такгя цыбары были Запруддзе. ЦЭГЛА, ЦЭГЛА ж. Цэгла. Раньшы гьварылі: пльхая цэгла. Пры мне гёта ні гъварылъся. Гарадзец. Цагёлъня - цэглу дзёлалі, Багданава. ЦЭД, ЦЭТ JU. Вадкая частка з працэджанага аўсянага кісялю; цэд. Як npaцэдзіш аўсяны кісёль - цэд астаёцца, Цэт - жыжка з аўса, Гарадзец. Дзягно варылі с кьнапёль. Цэт бёлінькі, як мълако. Багданава. цэлы, цэл прым. 1. Цэлы, не пашкоджаны. Звёрху цэлая, аў сярэдзіні згніла у дзёраві. Багданава. Хата асталася цэла шчэ, Нямойта. 2. Поўны, у вялікай колькасці. Дзёці былі, цэлая дзярэўня была дзяцёй. Фасаўшчына. Калі наловюць цэла вядрд рыбы, a калі пяцъ штук улдвюць. Гарадзец. 3. Жывы, здаровы. Я цэл буду, наго ты валнуешся. Алексінічы. Чагд ты расстраівасся, цэл будзіш. Нямойта. цэль ж. Мера таўшчыні бервяна ў дэцыметрах. Цэль нь хаці - усё пь дваццьць сьнцімётруў. Міцюкова. цэльны, цэлны прым, 1. Поўны. Цэлны цэбар натаскаем — i мыем [мылі ў вадзе з лугам]. Закур'е, Баравікі, Каралі. 2. Увесь. Цэльны блакндт спісалі. Вялікі Азярэцк. цэнны прым. 1. Добрасумленны, шчыры. Мужык быў цэнны, хардшы. Нямойта. 2. Пародзісты. Эта собака цэнная. Нямойта. 3. Высокакаштоўны. Mdmauiнае малакд ёсць, цэннае очынь, збіраць трудна. Нямойта. ЦЭНТРА ж. Цэнтральная частка горада. Сын жывёць у Масквё, нъ самъи цэнтры. Марозаўка. ЦЭНЦУБЕЛЬл*. Цяслярскі інструмент. Гарадзец. цэп м. Ручная прылада для малацьбы; цэп. Цэп - палка тъкая, круглінькая, цапілна было, ръмушкц круглая палка. Каралі. Малацглі цапамі удвагх, у тры цапьі, у чатыры. Гарадзец. Пасцёлюць рад ячмёню на таку i цэпамі памалдцюць. Ракаў Засценак, Багданава, Вялікі Азярэцк, Дольдзева, Заазер'е, Карпавічы, Нямойта. 0 ляжаць ЯК ЦАПЫ. Нерухома (ляжаць). Як цсіпы пат плотам ляэюацъ. Яны як цапы ліжаць, i стулёшнікі ліжаць. Багданава. ЦЭП м. Ланцуг. Цэп крэпкі - не сарвёцца [пра сабаку]. Фасаўшчына. ЦЭПАЧКА ж. Ланцужок (пра выраб). Цэпачка срэбная на шыі. Каралі. ЦЭПКІ прым. Учэпісты. Дзяддунік цэпкі такі, стары, лёташні. Фасаўшчына. ЦЭЎКА ж. Прыстасаванне ў выглядзе трубачкі, на якое навіваюцца ніткі 1 якое ўстаўляецца ў чаўнок пры тканні; цэўка. Трубачка тъкая з дзірачкамі - цэўка. Кляпчэва. Цэўкі ў чаўндк, ччэш — пълатнд выходзщъ. Цэўкі болый часці з ліпы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абрўч, абстўпім, буракдў, бўдзіш, вадў, валнўешся, вўхі, дзяддўнік, заазере, закуре, крўглінькая, самъй, такў, трўбачка
3 👁
 ◀  / 409  ▶