Мова Сенненшчыны: дыялектны слоўнік (2015). Том 2

 ◀  / 409  ▶ 
п ПАЗАСПЕЦЬ зак. Заспець, застаць (пра ўсіх, многіх). Бабы, паднімайціся, а то пъзаспёюцъ. Савінічы. ПАЗАТАЧЫЦЦА зак. Схавацца (пра ўсіх, многіх). Дзёці пазаточацца пьд кравагщю - пяруна баяцца. Запруддзе. ПАЗАТОХНУЦЦА зак. Пазадыхацца, задыхнуцца (пра ўсіх, многіх). I пазатдхліся там ётыя людзі. Леснікова. ПАЗАХАЦЕЦЬ зак. Захацець (пра ўсіх, многіх). Дзёці есь пьзьхацёлі, плануць. Гарадок. ІЗАЗАЦВІЦІЦЬ зак. Пафарбаваць. Пазацвіціць вазокрозавым цветам. Баравікі. ПАЗАЦОБАЦЦА зак. эмац.-ацэн. Запэцкацца, забрудзіцца (пра ўсіх, многіх). Каровы ў торх пъзацобъюцца. Баравікі. ПАЗАЦЯНЕЦЬ зак. Зацяніцца. Зараслі травой сады, пазацянелі. Нямойта. ПАЗБІЦЦА зак. 1. Збіцца, золытацца (пра валасы). Вьласы пазбіліся, калтуны здзёлалісі. Парэчча. 2. Пазбівацца, пазразацца. Кляцы у бърънах пъсаб'юцца. Жохава. ПАЗБІЦЬ зак. Пазбіваць, патаптаць. Каровы хддзяць, зверабди пасаб'юць. Нямойта. ПАЗБЫЦЬ зак. Збыць, звесці. Пазбылі авёчкі, німа авёчак. Нямойта. ПАЗВАДЗІЦЬ зак. Пазводзіць, знішчыць. Кнігавак пазвадзглі, ці гэта хгмія? Закур'е. ПАЗВАЗІЦЬ зак. Пазвозіць, звезці (пра ўсё, многае). Дамы нёкуды пазвазілі. Баравікі. ПАЗВАЛІЦЦА зак. Выпасці (пра ўсё, многае). Зубы na дным валіліся пазваліліся. Ракаў Засценак. ПАЗВАНОЧНІК м. Пазваночнік. Аперацыю пазваночніку здзёлалі, мозг бралі. Багданава. Калі зрушыліся пазванкі, мая бабушка табё пазвандчнік установіць. Розмыслава. ПАЗВАЦЬ зак. Паклікаць. Пазувёш у хату, так старыкі пяюцъ. Алексінічы. ПАЗВЕСЦІ зак. Пазводзіць, знішчыць. Цвяты пазвялі. Баравікі. ПАЗВЯРНУЦЦА зак. Вярнуцца (пра ўсіх, многіх). Яны тады пазвярнуліся c плёну. Серкуці. ПАЗВЯРЭЦЬ зак. Стаць жорсткім, злым (пра ўсіх, многіх). Пазвярэлі, параспіліся людзі. Баравікі. ПАЗДАРАВЁЦЬ зак. Паздаравець, паправіцца. Прыду туды, на рддзіну, i паздаравёю. Багданава. ПАЗДАЦЬ зак. Паздаваць, здаць (пра ўсё, многае). Усё паздалі у калхдз. Міцюкова. Павёз i паздаў сёна ў сенаж. Баравікі, Сукрэмна. ПАЗ'ЁСЦІ зак. Паз'ядаць, з'есці (пра ўсё, многае). Смалянкі ўсё паз'ёлі. Нямойта. ПАЗІВАЦЬ незак. Пазяхаць. Як пьзіваіць [дзіця], тады гладзюць i гавдруць: «Вялікрасці!» Нямойта. ПАЗМЫВАЦЬ зак. Змыць, знесці (пра ўсё, многае). Такі дождж быў, ручном бех, пазмываў у сё. Серку ці. ПАЗМЫЦЬ зак. Toe ж. Пазмыла ўсё, лівень такі ліў. Багданава. ПАЗМЯШЦЦА зак. Змяніцца (пра многае). Ужо пазьмянілася многа. Кляпчэва. ПАЗНАХАДЗІЦЬ зак. Пазнаходзіць. А тады пдслі пазнахадзіла i чугуны, i міскі. Партизаны
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вазбкрбзавым, закуре, зблытацца, зверабдй, зесці, зрўшыліся, зўбы, пазвярнўліся, пазядаць, пазёлі, пазёсці, пасабюць, прыдў, пъсабюцца, устанбвіць
5 👁
 ◀  / 409  ▶