Мова Сенненшчыны: дыялектны слоўнік (2015). Том 2

 ◀  / 409  ▶ 
ХМЬІЛІЦЦА незак. Касавурыць вочы, прыціскаць вушы (пра каня). Як хмыліцца конь, кажуць касавурыцца. Рассвет. ХО выкл. Вокліч пры выказванні ўзрушэння, узбуджэння; ого. Хо! Яны здардуя бірагуць [а працаваць не хочуць]. Чуцькі. ход м. 1. Уваход. Хатка старая i два ходы. Алексінічы. Ідзёшу цёмны ход — прдсіш. Савінічы. 2. Падземны ход. Тут жа ход быу сами з-пад Талдчына на Сяннб. Каралі. 3. Праход, брод. Ход церас рэчку. Запруддзе. 4. прысл. Па кругу. Падзяржыць баба бутылку, аддасцъ i пдидзець ходам. Партизаны. 5. перан. Доступ, дазвол. У мянё хада нет нікуда. Ульянавічы. О НА ХАДУ. Адразу ж, тут жа. На хаду цяплёнка кот схату. Партызаны. На хаду памёр. Нямойта. О С ХОДУ. Тое ж. Пчолы с ходу с улля ні звілісі - нідалёка места булд. Сянно. О CBAIM ХОДАМ. Пехатой. Купглі карду у Літвё i вялі іх сваім ходъм мёсіц. Міцюкова. О У ХАДУ У шырокім ужыванні, карыстанні, вельмі распаўсюджаны. Яны даўно былі ў хаду. Ульянавічы. ХОДКА ж. Хада, хадзьба. Мінут пяць хотдкі на работу. Багданава. ХОДУ прысл. Бягом, наўцёкі. Ён ходу ад тых дзёвак блатных. Запруддзе. Схадзілі туды — i ходу: солдат забіты. Баравікі. Нёшта ляпаў, надзёўся - i хдду. Леснікова. Я за платок - i ходу. Партызаны. ХОЙРА ж. Хойра (танец). Кадрылю, вінхёрку i хойру гулялі. Хойра - быстры танец. Бяруцца за рукі i ідуць, тады перакручваюць дзёўку i зноў ідуць. Кавалі. ХОЛАД, ХОЛАТ м. Холад. Гады ўжо, стала хдладу баяцца. Цясішча. Я хдлъду баюсі. Неўгадава. Кот на пёчку лёзіць - холад будзіць (прыкмета). Гарадзец. Хдлат балыйы на дварэ. Вялікі Азярэцк. Халонна было, нёяк сама хдлат быў. Нямойта. □ У хдлат кджны мдлад. Гарадзец. ХОЛКА ж. Карак, частка шыі. Набіўхдлку каню біс сядзёлкі. Гарадзец. ХРАБРЫ прым. Смелы. Алё храбръя, i здарду ні кажыць. Гарадзец. XPAKjw. Кныр, кнораз. Храк з яйцами къбан кастрыраваны. Гарадзец. ХРАМАЦЬ незак. Кульгаць. Кажды пашцг хръмащъ. Гарадзец. Хрьмаіць на тры нагі конь. Хръмащъ кардва, на тры нагі скачэцъ. Мянюцева. ХРАМЫ прым. Крывы. Як кълъмага пашду, калі нъга хръмая. Запруддзе. ХРАНІЧАСКІ прым. Хранічны. Невылячыма хранічаскі. Нямойта. ХРАНОВЫ прым. Хрэнавы. Храндвыя лісты бабы ат гьльвы прыкладъюцъ. Дуброўкі. ХРАПА ж. Морда, пыса. У вуўка храпа i клыкі. Багданава. ХРАПА ж. Трава (пустазелле), якая выкарыстоўваецца на корм жывёле. Любая храпа свгнням. ХРАПАЦЕЦЬ незак. Трашчаць, хрусцець. Храпацщъ у калёнях. Багданава. Храпацяцъ ногi, баляць. Івоні. ХРАПАЦЬ ж. Трава (пустазелле), якая выкарыстоўваецца на корм жывёле. Храпьці насёкці мндга нада. Кляпчэва. ХРАПАЦЬ незак. Паколваць пахрустваючы. Храпъець плячд абы павярнуся. А-ё! Плячд балщь, храпаіць. Міцюкова. ХРАПАЦЬ незак. Трашчаць (пра лёд). Ляддк храпаіць, а мы бяжым. Запруддзе. ХРАП-ХРАП. Трашчаць пахрустваючы. Ідзёш па малінніку - храп-храп. Miцюкова. Ляддк - храп-храп. Гарадзец
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бірагўць, бўдзіць, здардў, касавўрыцца, мінўт, павярнўся, пашдў, пдйдзець, перакрўчваюць, пчблы, рдўя, рўкі, схатў, хадў, ідўць
1 👁
 ◀  / 409  ▶