Старонка 286
◀ / 409 ▶
УТРАНКА ж. Раніца. Я ёхуў пу ўтранке пъ лясу, бяжыць чълавек. Пожанькі. УТРАЦІЦЬ зак. Страціць, згубіць. Утраціла кароўку. Партызаны. УТРУМБУВАЦЬ зак. Шчыльна пакласці. Утрумбувала капусту ў банкі. Вялікі Азярэцк. УТРЫДОРАГА прысл. Вельмі дорага. Утрыдорага бяруць. Буй. УТУЙМАВАЦЬ зак. Аб'ездзіць (пра каня). Запрагалі ў санкі маладога каня, каб скарэй утуймаваць. Дольдзева. УТУЛКА ж. Жалезная ўстаўка (кальцо) у трубцы кола, каб не сціралася. Гарадзец. УТУПІЦЬ зак. Апусціць. Гълаву ўтупіць і ідзёць ціхонька. Леснікова. УХА ж. Юшка, рыбная поліўка. Акунь, с акунёў уха смачная. Запруддзе. УХАЖОР м. Жаніх. Прыбіраіцца красіва ўхажор. Неўгадава. УХАЖОРКА ж. Нявеста. Прывёў мужык нейкую другую ўхажорку. Запруддзе, Азярэцк. УХАЖЫВАЦЬ незак. Даглядаць. Сын за ёй ухажыіць ужо во месіц. Нямойта. УХАНДЭШЫЦЬ зак. экспр. Знішчыць, забіць. Я яго ўсё роўна ўхандэшу. Партызаны. УХАПІЦЬ зак. Схапіць, узяць што-н. Ня ўхопіш с пъжару нічога. Мянюцева, Сукрэмна. УХВАЛЁНЫ прым. Знакаміты, вядомы. Ён усюдых ухвалёны, быкоў аткормліваіць, у раёне вісіць. Баравікі. УХВАТ м. Вілкі. Ухват – у Чашніцкім раёне, у нас – вілкі ля печы стаяць. Багданава. УХВАТКА ж. Спрыт, хватка. У аднаго харошая ўхватка, а ў другога плъхая. Савінічы. УХВАЦІСТЫ прым. Праворны і цэпкі. Ухвацісты чълавек. Савінічы. УХВАЦІЦЬ зак. Ухапіць, злавіць. На дварэ каршуны ўхвоцяць курацу і пятуха могуць уцягнуць. Розмыслава, Партызаны. УХОДЖАНЫ прым. Дагледжаны. Рабёнак уходжаны, як камёлак. Жохава. УЦАЛЕЦЬ зак. Ацалець. У нас пшаніца была і ўцалела. Апечкі. УЦЕРЦІ зак. Выцерці. Уватрэць яму слёзы, а ён плачыць і плачыць. Вялікі Азярэцк. УЦЕЧ зак. Уцячы. Я уцеч ні магу, ногі бъляць. Запруддзе. Раз страляюць, я ш ужо ні змагу ўцеч. Леснікова, Алексінічы. УЦІГАЦЬ незак. Уцягваць у вадаварот, засмоктваць, паглынаць. Вір уцігаіць чълавека, і ўтоніць. Гарадок. УЦІКАЦЬ незак. Пакідаць, выязджаць. Мъладыя ўцікаюць, ні хочуць жыць у дзярэўні. Мянюцева, Багданава, Міцюкова, Фасаўшчына, Цясішча. УЦІРАЛЬНІК м. Ручнік. А гэта ўціральнікі, што выцірацца. Алексінічы. УЦЭЛЕНЫ дзеепрым. Ацалелы, захаваны. Пасцілкі, два адзіялы купленыя, рушнікоў было, трубак – усё ўцэлена. Партызаны. УЦЭПЛЕНЫ дзеепрым. Ачэплены. Дзет гъварыў: «Будзіць такой свет, што ўсё будзіць провалъкай уцэплена». Во дажылі: і ціліфон, і ўсё. Рэчкі. УЦЮГ м. Прас. Былі уцюгі духавыя, туды накладзеш жару, ён нагрэіцца, і гладзіш. Станюкі. Уцюг быў с вугаллем. Каралі, Багданава, Леснікова. УЦЮЖЫЦЬ незак. Прасаваць. Цяпер уцюгом уцюжуць, а даўней у къчалках къчалі. Вялікі Азярэцк, Запруддзе, Міцюкова.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
74 👁
◀ / 409 ▶