Мова Сенненшчыны: дыялектны слоўнік (2015). Том 2

 ◀  / 409  ▶ 
УСЕНОШНАЯ, УСЁНбіННАЯ, УСЁНАШНАЯ ж. Начная служба перад Вялікаднем або іншым гадавым святам; усяночная. Перад Паскай усеношная кастры распальваюць. Коні з калёсамі, Паску прывёзлі свяціць. Нямойта. У Сяннё цэркаў была, на ўсёношную хадзіла туды. Багданава. / на ўсёнашную хадзілі i спавідаліся. Станюкі. УСЁНЦЫ мн. Вусце ў нераце. Нардтяк таптун, тдлькі ўсёнцы ў ім. Багданава. УСЁРДЗІЦЦА зак. 1. Раззлавацца. Як усёрдзіцца тая пані. Вялікі Азярэцк. 2. Загаўкаць, забрахаць. На вас нёшта сабака ўсёрдзіўся. Партызаны, Багданава, Гарадок, Запруддзе, Нямойта. УСЕРДЗІЦЬ зак. Раззлаваць. Стоіць тдлькі яё ўсёрдзіць, тады яна - дзёўка дзябёлая. Ульянавічы. Каліусёрдзяць, то прашкай біла. Заазер'е. УСЁСЦІ зак. Абсесці, абсыпаць (пра жукоў). Жукі ўсёлі - каларад - лічынак да ггбелі. Партызаны. УСЁНЕЧКА прысл. Заўсёды, пастаянна. Усёнечка пяны прыхддзіў. Ракаў Засценак. УСЁ РОЎНА, УСЁ РАЎНО, УСЁРНА, УСЁ РОЎНО, СЕРОЎНА, СІРАЎНО прысл. Усё роўна. Праз гот тагд къня прьдалі, усё роўна ўкрадуць. Міцюкова. Вот тут жывёш, усё роўно лёзуць. Пьльмалі штакёт. Багданава. Усё раўно як з лъпаты скінула. Заазер'е, Багданава, Буй. Вгдзіць грьібьі - трывдга, усёрна ні то спуг, ні то ўдар. Дольдзева. Нам ужэ сероўна. Неўгадава. Сіраўнб бярдм смаршкі. Жохава. УСЁ-ТКІ, УСЁ-ТКА, УСЁ-ТКУ часц. Усё-такі. Будзім корову прадаваць, усё-ткі шэсціра цілят у яё было. Неўгадава, Багданава. Усё-тка не na маткі пайшбу - карначак нёйкі. Партызаны. Усё-тку цяплёйшая зімля. Леснікова. УСІГДА прысл. Заўсёды. Мы ўсігда людзьмірады. Заазер'е, Партызаны. УСКАКВАЦЬ незак. Ускокваць, залятаць, забягаць. Два мальчыкі ўскакваюць у хату. Нямойта, Багданава, Запруддзе. УСКАПАЦЬ зак. Ускапаць, узрыхліць. Гэта я ўсё рукамі ўскапала. Кішуроўшчына. УСКІД прысл. Араць ускід - спосаб ворыва ад сярэдзіны да краёў загона, пры якім пласты зямлі складваюцца адзін да аднаго. Вясной загон размёруцъ i пьсярдд бьразну гонюць -ускід аралі. Цясішча. Зачнёш араць загднускід. Гарадок, Алексінічы, Сукрэмна. УСКІДАЦЬ незак. Падымаць уверх. Бёлка ёсь, пушыстъя тькая, хвост ускідаіць. Багданава. УСКІДВАЦЦА незак. Ускокваць, прыгаць. На гётага мальца воўк ускгдваўся. Партызаны. УСКІНУЦЬ зак. 1. Накінуць на сябе, апрануць. Ускінула нь сябё адзёжыну. Сукрэмна. 2. Пасадзіць. Дзяцёіі на калёсы ускініш i паёдзіш убіраць бульбу. Багданава. УСКЛАКВАЦЬ незак. Узнімацца, пузырыцца. На возеры ўсклакваюць пузырьі. Багданава. УСКЛАСЦІ зак. Раскласці (пра вогнішча). Агднь усклалі, бульбы ньпяклі. Каралевічы. УСКОРАСЦІ прысл. Хутка. Памёр ускдрасці дзіцёнак. Запруддзе, Заазер'е
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бьразнў, бўдзім, бўльбу, бўльбы, вбзеры, заазере, пайшбў, таптўн
8 👁
 ◀  / 409  ▶