Старонка 276
◀ / 409 ▶
УЛІПНУЦЬ зак. эмац.-ацэн. Унадзіцца, часта наведваць. Уліпла ка мне, ходзіць і ходзіць. Міцюкова. УЛІТЫ дзеепрым. ◊ ЯК УЛІТА. Дакладна па памеры. На кані далжно усё як уліта быць. Гарадзец. УЛІЦЬ, УВАЛЛІЦЬ зак. 1. Уліць, дадаць што-н. Як хлеп учынялі, то сыраваткі ульёш, і ён тады доўга нечарствы. Неўгадава. 2. Наліць. Улёй мне гушчы! Карпавічы. Я вады уваллю. Багданава. Я вам валлю малака. Багданава. 3. Моцна лінуць, пачаць ліць (пра праліўны дождж). А дош як увальлёць. Кляпчэва. УЛІЯЦЬ незак. Уплываць. Вózіра уліяіць на пчол. Багданава. Плоха ўліяіць тъкая зіма: мъкрата, марозец. Нямойта. УЛОВЫ толькі мн. Спосаб лоўлі дзікіх звяроў пры дапамозе капкана. Пайду на ўловы, паймаю зайца. Запруддзе. УЛОННЕЙКА н. памянш. Абярэмак дроў. Прынясі мне анно ўлоннейка дроў. Самсоны. УЛУПАСІЦЬ зак. эмац.-ацэн. Выпіць (гарэлкі). Улупасіў ба гарэлкі і пашоў у скокі. Рассвет. УЛУПІЦЬ зак. Адлупцаваць, агрэць. Увязкай харашо нёсці і харашо улупіць дзіцям, хто ня слухаіць. Гарадзец. УЛУТКА ж. Бакавы стаяк асады акон. Улутка з бакоў у акне. Багданава. УЛЮБІЦЬ зак. 1. Упадабаць, палюбіць. Ні знаюць, як варыць поліўку, а я ўлюбіў, як зварыла матка. Партызаны. 2. Спадабаць. Можа, ня ўлюбіць, што так сказала. Запруддзе. 3. Адказваць на ўздзеянне лекавага сродку. Памазала, яна не ўлюбіла, сасудзіна тая, і усё баліць, пухніць. Запруддзе. УЛЮБЧАСТЫ прым. Улюблівы. Дужа ўлюбчасты: цалуецца, мілуецца. Жохава. УЛЯКНУЦЦА зак. 1. Перапалохацца, перапужацца. Улякнулась і памёрла. Вялікі Азярэцк. 2. Моцна стукнуцца, ударыцца. Улякнуцца – крэпка стукнуцца, дажа мову адніміць. Каралевічы. УЛЯЦЕЦЬ зак. Прыляцець, заляцець у вулей (пра пчаліны рой). А летась уляцеў пчол рой, ды памярлі. Кішуроўшчына. УМАЛАЦІЦЬ зак. Адмыслова, па-майстэрску выканаць. Агеіў Антон як умълаціў на ёй [сыграў на гармоніку], а людзей събралася. Сянно. УМАЛОТНЫ прым. Спорны, ураджайны. Бываіць умалотная бульба, да малінькая. Розмыслава. Бульба дужа ўмалотная. Запруддзе. УМАНІЦЬ зак. Заманіць, завабіць. Умоніш, упросіш карову у двор. Гарадзец. УМАРЫЦЦА зак. Замарыцца, стаміцца. Умарылася з рання, ні шавелюцца ужо мае лыткі. Станюкі. УМЕРЗНУЦЬ зак. Замерзнуць. Яно ўмерзніць, і дзеці стануць кътацца. Міцюкова. УМЕРЦІ зак. Памерці. Цешча была старая, але цешча ўмерла ўжо. Ульянавічы. Матка умярла із роду. Розмыслава. УМЕСНЫ прым. Агульны, сумесны. Умесны – трэці дзяцёнак, а так, у яе свой быў і ў яго быў таксама, у яго – ад першай жонкі. Багданава. УМЕСТА прысл. Разам. Арэхі спарышы бываюць два уместа, і агурцы. Гарадзец. Уместа звязваем лук. Багданава, Леснікова. УМЕСТА прыназ. Замест. Крыга – ета сетка к двум палкам уместа таптуна. Дольдзева.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
74 👁
◀ / 409 ▶