Старонка 275
◀ / 409 ▶
УКУСНЫ прым. Смачны. Сок такі укусны. Багданава. Прыемны, водарны. Накурыць бабуля маю, запъх такі укусны. Ракаў Засценак. УКУСІЦЬ зак. Укусіць. Вуж чорны, ён урэдны. Калі ён укусіць, то трудна вылічыць. Запруддзе. УЛАВІЦЬ зак. Злавіць, паймаць. Уловяць буцяна, хлеба кінуць, а ён і не баіцца. Багданава. Ай, кот, што ён за бумагай уловіць мышыну? Чуцькі. Кръта можна ўлавіць за дзень сто штук: іх прымаюць шкуркі. Марозаўка, Багданава, Вялікі Азярэцк, Гарадзец, Міцюкова, Нямойта, Ракаў Засценак, Ульянавічы. Арыштаваць. Аднаго парцізана тут, у Бабках, улавілі. Нямойта. А яго [злодзея] тут, у Бабках, улавілі. Цясішча, Запруддзе. ◊ У СТУПЕ ТАЎКАЧОМ НЕ ЎЛОВІШ. Пра вельмі спрытнага, актыўнага чалавека. Яё у ступе таўкачом не ўловіш. Партызаны. УЛАДЗІЦЦА зак. Наладзіцца. Безладдзе ў сям'і ў іх. Ці ўладзілася цяпер? Багданава. УЛАЖНЫ прым. Вільготны. Калі сена улажнае, тады яго солюць, і карова лучча есь. Вялікі Азярэцк. УЛАЖЫЦЬ зак. Пакласці, палажыць. Сорак клёцак мама пякла на Саракі, у адну уложыць капейку, як нойдзіш – шчаслівы. Міцюкова. Уцягнуць нітку ў іголку. У іголку улажу нітку, а так мітусіць. Баравікі. УЛАЗІЦЬ незак. Запаўзаць, хавацца. На Узвіжанне ўлазюць у норку вужакі, хъваюцца. Каралевічы. УЛАН м. Валан; прышыўная палоска лёгкай тканіны або карунак у выглядзе фальбоны ці брыжоў на сукенцы. Улан на юпцы ў заборку. Нямойта. Брындачкі малінькія, а ўлан – бальшы. Гарадзец. УЛАНЧЫК памянш. Прышывалі уланчыкі, брынды і знізу, і повірху. Турава. УЛАТКАВАЦЦА зак. Сесці, размясціцца. Улаткуйцеся усе к сталу, каб селі і елі. Вялікі Азярэцк. УЛЕВА прысл. У левы бок. Едзіш у Капланы, тады два кіламетры улева і – Маліш. Пожанькі. УЛЕЖЫЦЦА зак. Набыць неабходны смак. Йна сураежкі сырэя саліла, як улежуцца – тады смажылі. Дольдзева. Вылежацца (пра лён). Лён ръссцілалі на пожні, штоп сцелька была аўгустоўскъя, тады быстра улежыцца, і добръя вълакно будзіць. Закур'е. УЛЕЗЦІ зак. Увайсці, забрацца. Пакуль хъзяін прышоў, я ужо улезла у хату. Самсоны. Умясціцца. Паўвідра улезіць у гарнец. Багданава. Перасяліцца, перабрацца (у новае памяшканне). Як у каго дъстаткі якія, тъда ўжо ўлазіны дзелаюць, я як нідастаткі, так і ланна, улезуць і жывуць. Заазер'е. УЛЕТА прысл. Летам. Улета свінням хърашо – ілліная мякіна. Каралевічы. УЛЕТКУ прысл. Летам. Улетку дажынкі, як зярно сажнуць. Запруддзе. Пастух ён: зімой глядзіць цілят, а ўлетку пасець. Вялікі Азярэцк, Алексінічы, Кляпчэва, Нямойта. УЛЕХЦЫ, УЛЕХЦ прысл. Паражняком, без нічога. Едзіць улехцы, біс сідакоў. Гарадзец. Вазок – абыкнавенныя санкі, ездзілі улехц. Гарадзец. УЛЕХЧЫ зак. Кінуцца наўздагон. Як улёх кот за пісклятъмі! Партызаны. УЛЁТАМ прысл. Вельмі хутка. Як пъляцелі ўлётам індыкі. Каралевічы. УЛІВАЦЬ зак. Наліваць. Нъгда гарэлкі ў рот улівалі каню, тады ён прэць, як шымашэччый. Самсоны.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 409 ▶