У
УЗУБІЦЬ зак. Нарабіць зазубняў. Узубіў касу, косіш, як удараш, узубіў касу. Розмыслава.
УЗЫМАЦЦА незак. Падняцца. Узымаецца даўленне і праходзіць быстра. Запруддзе.
УЗЫСЦІ, УЗЫЙСЦІ зак. 1. Зайсці. Курыца узышла на ячмень. Ульянавічы. На двор узойдзеш – мае сыны разарвуць, як кацёнка. Каралевічы. 2. Паказацца, з'явіцца на небе (пра месяц). Во, мъладзік узышоў. Заазер'е. 3. Прарасці, прабіцца на паверхню глебы. Не ўзышла бульба. Чуцькі. Пагода харошая, дык пасеянае ўзойдзіць. Цясішча.
УЗЫХОД м. Уваход. І аттулі узыход ёсь у пограб. Партызаны.
УЗЫХОДЗІЦЬ незак. Узыходзіць, прарастаць. Добра жыта ўзыходзіць. Гарадзец, Запруддзе.
УЗЯТКА ж. Медазбор, ношка. Ісковыя пчолы ішчуць, дзе ўзяткі браць. Запруддзе.
УЗЯЦЦА зак. Пачаць рабіць. Узяліся раскопваць возера. Запруддзе. Узяліся касіць гарох. Фасаўшчына, Каралі, Партызаны. ◊ УЗЯЦЦА ЗА УМ. Спахапіцца, паразумнець. Стаў жыць, за ум узяўся. Фасаўшчына.
УЗЯЦЬ зак. 1. Атрымаць у сваё карыстанне. Загадалі ім бяллё узяць, паўшубак. Партызаны. Вазьмі вады ат суроцы ад бабы. Самсоны. 2. Пачаць рабіць. С пітнаццьці гадоў касу ў рукі узіла. Баравікі. Што ні ўзяў, то здзелаў. Фасаўшчына. 3. Украсці. Узяць нямношка – ета ні кража, ета дзялёшка (прыгаворка). Івоні. 4. Запрасіць у памочнікі. Бацька тады узяў пасціць кароў. Партызаны. 5. Запрасіць жыць разам. Яны ўзялі яго к сабе жыць. Івоні. 6. Уступіць у шлюб, ажаніцца. Ён узяў удаву, у яе было дзве дзевачкі. Вялікі Азярэцк. Коля Адамёнък узяў Кацю Евішку. Сянно, Міцюкова, Нямойта. 7. Нечакана, рашуча зрабіць. Аднаму брату жалка стала, ён узяў і запаліў анбар. Міцюкова. Узіла і пъднвіла скрыню. Нямойта, Гарадзец. 8. Праявіць, паказаць. Які характар узіла, відзіця? Леснікова. Кап цябе за сэрца узяло! (праклён). Вялікі Азярэцк. ◊ УЗЯЦЬ ЗА РАБРО. Прымусіць прызнацца пры дапамозе фізічнага ўздзеяння ці пагрозы. Узяў за рабро, яна і прызналася, што нагуляла дзіця ат другога. Розмыслава. ◊ УЗЯЦЬ НА ВУДАЧКУ. Прымусіць зрабіць што-н., падмануўшы, схітраваўшы. На вудачку узяў яго, ён і прызнаўся. Запруддзе.
УКАЛЫВАЦЬ зак. экспр. Напружана працаваць. Укалываіць як чорны вол. Міцюкова.
УКАРАЦІЦЬ зак. Скараціць, зменшыць. Век людзям укарацілі: радыяцыя. Нямойта.
УКАРМІЦЬ зак. Накарміць. Бройлераў укарміць німожна: многа ядуць. Буй.
УКАСАЦЦА зак. Умяшацца. Мужык і жонка білісі, пойдзіш мірыць, укасаісся, а яны кажуць: «Якоя табе дзела?» Нямойта.
УКАСНУЦЦА зак. Тое ж. Ты, глядзі, ні ўкасніся ў такоя дзела. Ульянавічы.
УКАТЫВАЦЬ незак. Трамбаваць, укатваць поле круглым валікам. Укатывалі ячмень, каб роўна було касіць. Фасаўшчына.
УКАХАЦЦА зак. Закахацца. Ні ў мълъдзяна, дак у свата ўкъхаіцца. Леснікі.
УКАЦІЦЦА зак. Закаціцца. У раку укацілася, пад берах. Серкуці.
УКАЦІЦЬ зак. Закаціць. Яна п'янага ўкаціла ў хату і спаліла. Кляпчэва.
УКІНУЦЬ зак. Закінуць, апусціць. Вядро укінълі ў калодзіш. Неўгадава.
УКІСНУЦЬ зак. 1. Набыць кіслы смак. Трэба, кап укісла цеста. Карпавічы. Хлеп должын укіснуць. Багданава, Вялікі Азярэцк. 2. Адсырэць, адмокнуць. Бульба укісла уся: дажджы ідуць і ідуць. Запруддзе.
73 👁