Старонка 271
◀ / 409 ▶
У УЗВЕСЦІ зак. Узвесці; ведучы, дапамагчы ўзысці, падняцца наверх чаго-н. Чэрці яго на глаткі камень ўзвялі, раздзелі, палажылі спаць да пітухоў (з казкі). Багданава. УЗВОД м. Пра вялікую колькасць чаго-н. Сухароў у цябе – на цэлы ўзвод. Ульянавічы. УЗВЯЛІЧЫЦЬ зак. Пахваліць. Узвялічыць чалавека трэба, а не ганіць. Запруддзе. УЗВЯРНУЦЬ зак. Істотна змяніць. Узвярнулі ўсё: і чобар не расцець па канавах, дзе рос раней. Багданава. УЗГАНЯЦЬ незак. Ганяць, пасвіць. Первыя гады узгънялі кароў на гэты лух, а цяпер і чорт босы ня пройдзіць. Баравікі. УЗГЛЯД м. Погляд; выраз вачэй. Узгляд у яго ні харошы, ні красівы. Запруддзе. Злоснага ўзгляду німа дайжа ў доктара. Нямойта. УЗГОР'Е н. Узгорак. Узгор'е – такая горка паросшы. Вялікі Азярэцк. УЗГУДУВАЦЬ зак. 1. Выгадаваць, выхаваць. Сама дзеці ўзгудувала. Івоні. 2. Выкарміць, вырасціць (свойскіх птушак і жывёлу). Няможна узгудуваць ціплят: варона хватаець. Ракаў Засценак. УЗДАВАЦЬ незак. Дадаваць духу, узнімаць пару ў лазні. Дух уздъваць – крушку возьміш і на камні узліеш. Марозаўка. УЗДЗВІЖАННЯ, УЗВІЖАННЯ н. Восеньскае свята ў народна-царкоўным календары. А ўвосень – кірмаш на Ўздзвіжання. Вялікі Азярэцк. На Ўзвіжання усі вужакі хуваюцца ў норы. Самсоны. УЗДЗЕРЦІСЯ зак. Узабрацца, ускараскацца, узлезці. Чаго ты на дзерава уздзерлься? Дольдзева. УЗДЗЕРЫЦЬ зак. Адарваць. Ляпешкі з мядункі ня ўздзерыш на патэльні. Дуброўкі. УЗДЗЕЦЬ зак. 1. Абуць. Нада што на ногі уздзець. Савінічы. 2. Насадзіць, надзець на што-н. На колік куль уздзенуць і зъпалюць. Каралевічы. 3. Узваліць на сябе. За плечы уздзеніш балон, то ні так ужо цяжка апыльваць. Нямойта. УЗДЗІРАЦЬ незак. Узрываць, ламаць. Уздзіралі паталок, даску, тады памрэць чъраўнік, а так цяжола дужа яму паміраць. Заазер'е. УЗДУМАЦЬ зак. 1. Задумаць; намерыцца зрабіць што-н. На мъладзік уздумала въласы пъдразаць. Багданава. 2. Успомніць, прыпомніць. Як уздумаеш пра вайну – серца баліць. Чуцькі. Дайця ўздумаць песню. Багданава, Вялікі Азярэцк, Дольдзева, Леснікова, Ракаў Засценак, Розмыслава. УЗДУХІ толькі мн. Месца на целе, дзе паўкружжам канчаюцца рэбры; уздыхавіна. Бываіць, кашляіць, аш уздухі зъбаляць. Вялікі Азярэцк. УЗДУЦЦЕ н. Уздуцце жывата ў кароў. Абдымаіць карову: уздуцце. Багданава. УЗ'ЕХАЦЬ зак. Заехаць. Уз'ехаць на двор ні магу: стольки дроў. Нямойта. Няможна ўз'ехаць на гарот: сыра. Заазер'е, Каралевічы, Чуцькі. УЗЕШНЫ прым. ○ УЗЕШНАЯ КІШКА. Прамая кішка. Узешная кішка – гэта прамая кішка. Рассвет. УЗЁЛ м. Вузел. Я узёл ньвізала, у міня узёл звязъный, там на смерць усё. Запруддзе. ◊ САБАЧЫ УЗЁЛ. Від вузла. Запруддзе. УЗІКАЦЦА зак. Імкліва бегчы, ратуючыся ад укусу гіза; гізаваць. Узікаліся каровы, бягуць дамоў. Рассвет.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
73 👁
◀ / 409 ▶