сілай (пра з'явы прыроды). Марос больша тады ўдарыў. Нямойта. Сразу марозы ўдарылі. Партызаны.
УДАЎ м. Вераценніца, гадзюка (?). Ёсетка удаў у лесі. Партызаны.
УДАЎНІЦЬ зак. Надоўга затрымацца (пра стан). Як удаўніць нуд, сама хужа, на галаву, на серца, на ўнутранасць, еслі сразу не схвоцішся. Партызаны.
УДАЦЦА зак. Атрымацца дабраякасным. А як содзім у астатнія дні – удасца бульба очынь харошая: гладзінькая, белінькая, чысценькая! Запруддзе. Ня ўдаўся хлеп. Станюкі, Заазер'е, Серкуці, Чуцькі, Неўгадава. 2. Добра запомніцца; засесці ў памяці. Удалося мне ў памяць, як зараз помню. Ульянавічы.
УДВАЁХ, УДВАІХ прысл. Удваіх. Удваёх з жаною жывуць. Розмыслава. Там удваёх жывуць старыкі. Запруддзе. І гедак прышлі дамоў удваіх. Гарадзец. Дровы рэзала с хазяінам удваіх. Савінічы, Жохава.
УДВАЙНЕ прысл. Удвая. Плацілі ў калхозе за выхадныя удвайне. Ракаў Засценак.
УДЗВЮХ, УДЗВУХ прысл. Удзвюх. Удзвюх спалі на дзіване. Вялікі Азярэцк. Мы толькі удзвюх асталісі. Самсоны, Баравікі, Кішуроўшчына, Партызаны. Мы удзвух с сястрой ідзём. Алексінічы.
УДЗЕНУЦЬ зак. Уцягнуць нітку ў іголку. Магу нітку у іголку удзенуць. Дуброўкі.
УДЗЕНЬ прысл. Удзень, днём. Тады ўжо русалку удзень гънялі ў жыта. Партызаны.
УДЗЕРЖЫЦЬ зак. Затрымаць. А хто іх можыць удзержыць? Фасаўшчына. ◊ УДЗЕРЖЫЦЬ У ГАЛАВЕ. Пастаянна думаць, помніць пра каго-, што-н. Усё ў галаве німожна ўдзержыць. Каралевічы.
УДОБСТВА н. Выгоды. Далі са ўсім удобствам кварціру. Нямойта.
УДОД м. Удод. Удод красівінькій закудактъ: то-то-то. Сянно.
УДОТ м. Доўгачасовая агнявая кропка (руск. ДОТ). Дзелалі такія удоты, байніцы такія. Ракаў Засценак.
УДРУЖЫЦЬ зак. Даць, узычыць. Я вам троху удружу чабору. Міцюкова.
УДРЭБЕЗГІ прысл. Ушчэнт, цалкам. Разбіў удрэбезгі. Савінічы.
УДУМАЦЦА зак. Задумацца, паглыбіцца ў роздум. Еслі удумъісся – расстроісся. Заазер'е.
УЕЗД м. Праезд, заезд у двор. Уезду у міне німа, толькі длі къня. Нямойта.
УЕЗНЫ прым. Пра цэнтральны горад уезда ў царскай Расіі. Сянно быў уезны горад. Ульянавічы.
УЕСЦІ зак. Папсаваць здароўе, нервы. Уеў мяне, пъразіт, і сам падох! Заазер'е.
УЕХАЦЬ зак. Заехаць. Як засеюць людзі гароды, ка мне на гарот не ўедзіш. Нямойта.
УЖАЛЕЦЬ зак. Уберагчы. Жалеў жонку і не ўжалеў. Рэчкі.
УЖАЛЕЦЬ зак. Утушыцца. Як у печ пъставіць і як крэпка стушыцца, кажуць ужалела. Алексінічы.
УЖАЛІЦЬ зак. Уджаліць, укусіць (пра насякомае). Ужаліў авадзень, укусіў. Фасаўшчына.
УЖАХНУЦЦА зак. Жахнуцца, быць уражаным. Урачы ужахнулісі, як убачылі, што зрьслася нъга паломанъя, якую вылечыла Хадора з-пад Бялынавіч. Самсоны.
72 👁