Мова Сенненшчыны: дыялектны слоўнік (2015). Том 2

 ◀  / 409  ▶ 
У УВОЛЮ, УВОЛЛЮ прысл. Шмат, досыць. Дроў у мянё уволю. Нямойта. Тэя гады было хлеба уволлю. Вялікі Азярэцк. Увдллю хлеба ні даюць. Нямойта. УВОСЕНЬ, УВОСЕННЮ, УВОСШЬ прысл. Увосень, восенню. Увосень дзень малый. Багданава. Увдсінь клалі гной пьт кандплі. Гарадок. Увосінь куркі ў зямлё растуць. Дольдзева, Баравікі, Вялікі Азярэцк, Запруддзе, Міцюкова, Нямойта, Партызаны. □ Увосенню на дні восім перамён. Запруддзе. УВЭДЗГАЦЬ зак. Запэцкаць, забрудзіць. Увэдзгаюць скацеркі, а мыцъ нёкалі. Запруддзе. УВЯЗАЦЦА, УВІЗАЦЦА зак. 1. Звязацца з кім-н. Мджыги з цыгьнамі ўвізацца, ні атвяжысся. Самсоны. 2. Уключыцца ў справу, пачаць займацца. Увяжашся - не пусцяцъ з калхдза. Партызаны. УВЯЗАЦЬ, УВІЗАЦЬ зак. 1. Звязаць. Пучкіхвдшчу увяжуцъ у бару, прынясуць i шаруюць кубары, лаўкі, сталы. Запруддзе. 2. Прывязаць, прыладзіць. Увяжыш кудзёлю к прасніцы. Карал i. 3. Уціснуць сена на возе пры дапамозе жэрдкі i вяровак. Нада увізаць вое, гёта жэрць візаць вое. Гарадзец. УВЯЗВАЦЬ, УВЯЗАВАЦЬ незак. 1. Звязваць. Аборынка — кудзёлю увязъваць. Каралі. 2. Уціскаць сена на возе пры дапамозе жэрдкі i вяровак. Увязвалі сёна: навёрх - жэрць, напёрадзе - пірадоўка, а ззадзі - вяроўка. Гарадзец. Вое увязваеш вяроўкай. Леснікова. 3. Закручваць, ухутваць. Увязваюць ногі цёплым. Каралі. УВЯЗНІК м. Кусок недатканага палатна з махрамі, які выкарыстоўвалі для нашэння ежы ў поле. Увязнік дзёлалі с канцоў кросін, ягд бралі i яду на поле насШ. Гарадзец. Хто «тръпкач», а хто «увязнік» зваў - гаршкі ўвязвалі i на поле насілі. Партызаны, Дольдзева, Запруддзе. УВЯРХУ прысл. Уверсе. Дзёрава сцяблгстае, алё высокое, голае, увярху толькі лісцікаў німашка. Запруддзе. УВЯРЧЫВАЦЬ незак. Спавіваць, закручваць. Юпку, якая падношаная, распораш, іувярчывала [дзіця]. Міцюкова. УВЯСКА ж. Кусок недатканага палатна з махрамі, які выкарыстоўвалі для нашэння ежы ў поле. Была ўвяска такая: як ткалі кроены, пакідалі нісатканых: тут німношка саткана, а тут - так нгткі. Патом эта разрэжуць, сплятуць у такія касічкі i паставяі(ь сюды чугунок ці гаршчок які — звяжыш у руку i пашбу. Гарадзец. УГАВОР м. Дагавор, дамоўленасць. Ніхай с гпакім угаворам, а то ні дасъ. Жохава. УГАІЦЦА зак. Урасці ў што-н. Вбсціў шчуку угаіліся, прыжыліся там. Сянно. УГАР м. Вугор. Ўгьр зьхадзіў у наша возіра, дык думьлі, што вужака i забілі палкьмі. Багданава. Ўгьр на нёрыст прыходзіць [у мясцовыя азёры]. Сянно. УГАР м. Скідка пры прыёме сена на нарыхтоўчы пункт. Прыёмшчыца зніла угар на сёна цэлую тону. Мянюцева. УГАР м. Чад. Ema угар, там у пёчы, калі стаіць, варыцца, можа пабёхчы, то ўгарыш. Багданава. Я угару дужа баюся. Нямойта. УГАРАК м. Рэштка ад згарэлай лучыны; агарак. Папалю я лучыну, не угаркі, / Прывязі нявёсткуу кухаркі (з песні). Чуцькі. УГАРНЫ прым. Чадны. Дубовыя дровы дужаўгарныя. Нямойта. УГАРЭ, УГОРЫ прысл. Уверсе, угары. Свёчка гарыць угарэ. Фасаўшчына. Два угоры зубы, толькі i ўсягб. Багданава. Прытылка ў жорнах ё ўгоры i ўнізу. Запруддзе
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вбзіра, вбсім, гблае, дрбвы, дуббвыя, дўжа, дўжаўгарныя, дўмьлі, жбрнах, кўбары, кўркі, мбжа, німнбшка, прыхбдзіць, растўць, рукў, сплятўць, тблькі, тбну, увбллю, увбсінь, увярхў, угавбрам, шарўюць, шчўку, ўгбры, ўнізў
7 👁
 ◀  / 409  ▶