Старонка 25
◀ / 409 ▶
ПАДРАСТАЦЬ незак. Падрастаць. Як пълядзіш, то апёнкі ні пъдрастуць, а ня відзіўшы іх, растуць. Пожанькі. ПАДРАСЦІ зак. Падрасці. Сягонні ўвідзіш бырвічок, хай пъдрасцець, а ён як сядзёў, так і сядзіць. Партызаны, Карпавічы. ПАДРАСЦІЦЬ зак. Падгадаваць. Пъдрашчу рабёнка і пайду ў даяркі. Гарадок. ПАДРАТ прысл. Адзін за адным. А тады ў мамы чэцьвера дзяцей падрат памёрла. Самсоны, Вялікі Азярэцк. 2. Усё, без выключэння. Мы бяром усё падрат [грыбы]. Багданава. ПАДРАЦЬ зак. Падрапаць, пачасаць. Зъсвярбела, зъсвярбела, я во так пъдрала, улетку пъкупала, а аттуль ужо іду куртку нельга здзець. Запруддзе. 2. Натаркаваць. Пъдзярэш бульбы [у шчаўе] і еш, шчавель слізкі такі, і смашна было. Нямойта. ПАДРАШЭТНІК м. Падрашэтнік (грыб). Сянно. ПАДРОБНЕТЫ дзеепрым. Раздроблены. Рука падробнета, асколкі, як ета канфеціна. Каралі. ПАДРУБІЦЬ зак. Замяніць ніжнія вянкі ў зрубе. Тую гніль выкінулі, падрубілі і асадзілі хату. Савінічы. ПАДРУГА ж. Сяброўка. Падруга мъя дъръгая, ръскажу я табе, нікому ні кажы! Міцюкова. ПАДРУЖЫЦЦА зак. Пасябраваць. Мы з вамі падружыліся. Серкуці. ПАДРУЖЫЦЬ зак. Тое ж. Мы з вамі падружылі, сваё сталі. Серкуці. ПАДРУМЯНІЦЦА зак. Падрумяніцца, падпячыся. Сыр у печку, падрумяніцца, і елі. Гарадзец. ПАДРУП м. Ніжні вянок зруба; падруб. На падруп хаты лесу далі. Неўгадава. ПАДРУЧНІК м. Хлопец, дружбак жаніха ці нявесты на вяселлі. Бярэць таварыша, пад рукой сядзіць падручнік. Вялікі Азярэцк. ПАДРЫБАЦЬ зак. Пайсці хуткімі дробнымі крокамі. Скъзаў, то я і падрыбъла ў мъгазін. Сянно. ПАДРЫМКАЦЬ зак. Падрынкаць, пайграць. Каго з музыкай хаваюць, падрымкаюць троху. Закур'е. ПАДРЫЎ м. Шкодніцтва. Як гэта рэспубліка адыйдзець – больш падрыў. Вялікі Азярэцк. ПАДРЫХЛІЦЬ, ПАДРЫХЛІЦЬ зак. Падрыхліць, падматычыць. Ягады сягоння нада пъдрыхліць. Нямойта. Падрыхліш зямлю, штоб яна рыхлая была. Розмыслава. ПАДРЫХТАВАЦЦА зак. Падрыхтавацца. Пъдрыхтъваліся касіць сена. Запруддзе, Багданава. ПАДРЭЗ м. ◊ У ПАДРЭЗ. Падрэзаны, па плечы (пра валасы). Як дзеўкі, у падрэз валасы малец насіў. Партызаны. ПАДРЭЗАЦЬ зак. Падрэзаць, падкараціць. Дзяўчонцы падрэзаць [валасы]. Я Тані абразала, а яны мне падрэжуць. Багданава. ПАДСАДЗІЦЬ зак. Дапамагчы падняць. Браўно падсадзіў. Партызаны. 2. Пасадзіць да некага. У Каневе падсадзілі ў клець, а патом у акопы. Запруддзе, Нямойта. 3. Змясціць, падсунуць. Карова цялілъся, і нада было цялёнка пътсадзіць пъссаць. Нямойта. ПАДСАКА ж. Рыбалоўная прылада: невялікі сеткавы мяшок, нацягнуты на драўляны каркас; падсак. Я пъдсакъй лаўлю. Запруддзе.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 409 ▶