Старонка 238
◀ / 409 ▶
СЦЕБЛЕ н. зб. Бульбоўнік. Бульбоўнік – сцебле. Міцюкова. СЦЕЖКА ж. Сцежка. Сцежку выбілі каровы, што там пасціць! Гарадок. Сцежку во здзелалі. Запруддзе, Чуцькі. СЦЕЖАЧКА памянш. Там з агароду ёсць дарожка, сцежачка. Заазер'е. СЦЕЛІШЧА н. Месца, дзе сцелюць лён; сцелішча. Як абмалоцюць, на сцелішчы сцелюць лён. Каралі. СЦЕНКА ж. Сцяна. Усё стаяць па сценцы у адзін рад. Заазер'е. СЦЕНЬ ж. Хвароба ад сполаху, спуду. Нада сцень выбіраць па усіх суставах. Каралевічы. Выбірайце сцень з галавы, з касцей. Жохава, Запруддзе, Партызаны, Рулёўшчына. Убірайся сцень с усіх касцей, с усіх жыл, с усіх суставў, с буйнъй гълавы, с румянага ліца, с крывавага сэрца. У галоўку ні калі, сэрца ні тамі, ножак ні ламі. Ляці сцень на буйнэя, на сухея лясы, на лугі, на мора-акіян (замова ад спуду). Рулёўшчына. СЦЕРАГЧЫ незак. Глядзець, наглядаць. Я буду глядзець, сумку сцерагчы. Сянно. СЦЕРЦІ зак. 1. Перацерці, стаўчы. Нада сцерці ягат с сахарам, стаўчы нада. Запруддзе. 2. Вытаптаць. За ноч усё [агарод] сцерлі, як конніца якая прашла. Запруддзе. 3. Знішчыць. Так сатруць увесь лес. Партызаны. СЦЕРЦІСЯ перан. Перавесціся, знікнуць. Матка ляжыць забітая, бацька тутацька – уся сям'я сцерлася. Вялікі Азярэцк. СЦЁБАЦЬ незак. Сцябаць, хвастаць. Карова мух сцёбыіць хвастом, і табе пападзець. Чуцькі. Каня гэтага сцёбаіць: «Як улез, так і вылезь». Ульянавічы, Гарадзец, Запруддзе, Нямойта. СЦЁБНУЦЬ зак. эмац.-ацэн. Выпіць (гарэлкі). Пару стъканчыкаў гарэлкі сцёбнуў. Марозаўка. СЦЁК, СЦЕК м. Сцёк. Здзелаў канаўку, кап сцёк быў. Фасаўшчына. Сцёку німа, і на бураках вада стаіць. Баравікі, Закур'е. СЦЁКЛАЧКА ж. Невялікі кавалак шкла. Сцёклачка знайшлі у канфетах. Парэчча. СЦІГА ж. Сцежка. Сціга, ці сцежка, скажуць. Запруддзе. СЦІКАЦЬ незак. Сыходзіць (крывёй). Кроўюяк ён сцікаў, мяне абліў. Алексінічы. СЦІМЕР м. Гушчар. Бувая, трапіш у сцімер – цемната, зарослае месца, неяк выйсці. Багданава. СЦІПЛЫ прым. Сціплы. Іна сціплая такая. Закур'е. СЦІПНА прысл. Сціпла. Жывець сціпна, ня п'ець. Запруддзе. СЦІПНА прысл. Шчыльна. У круглъй боццы сціпна сала ні паложыш адзін к днаму. Каралі. СЦІПНЫ прым. Шчыльны. Сціпны быў пъркан. Фасаўшчына. СЦІРАЦЬ незак. 1. Мыць (бялізну). Сціркі многа: нада бяллё сціраць. Запруддзе. Бяллё мыюць, сціраюць, паложчуць. Вялікі Азярэцк. 2. Выціраць. Стола ні сціраюць, як сідзяць людзі у хаці. Міцюкова. 3. Ачышчаць, абмятаць абмалочанае жыта ад каласкоў. Сціралі жыта мятлой. Каралі. СЦІРКА ж. 1. Мыццё. Запруддзе. 2. Брудная бялізна. Сціркі чугун стаіць. Багданава. 3. Анучка, шматок. Дайця я сатру са стала сціркай. Багданава. СЦІСКАЦЦА незак. 1. Рабіцца меншым. Сонца іграіць – дзелаіцца вялікае, а потым сціскаіцца. Гарадзец. 2. Пусцець. Дзярэўні сціскаюцца: па адным чалавеку, па два астаецца. Вялікі Азярэцк.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
73 👁
◀ / 409 ▶