Старонка 232
◀ / 409 ▶
СУМЁТ м. Гурба. Навеіць многа снегу – ета сумёт. Леснікова. СУМІЦЦА зак. Страціць розум, здурнець. Суміцца – ета нешта здзелалася с мазгамі. Ажанілі без яго, жонка суміласяі спаліла дом. Леснікова, Нямойта. СУМНА прысл. Сумна. Бываіць сумна, настраенія ніякага. Запруддзе. СУМНІВАЦЦА незак. Сумнявацца. Сумніваюся я, сказаць ці не. Запруддзе. СУМЫСЛІ прысл. Наўмысна. Сумыслі здзелаў плахоя. Запруддзе. СУМЯЦЕЛЬ м. Дождж са снегам. Такі сумяцель, віхр, а я дабро сыплю сінічкам. Розмыслава, Савінічы. СУМЯЦЕЛЬ ж. Тое ж. Сумяцель была на дварэ, мокра, снег. Савінічы. СУНДУК м. Куфар. Сундук вінчальны – трубкі тутацькі, пасцілкі, скацеркі, палацэнцы ляжаць. Сама замуш ішла с сундуком. Марозаўка, Алексінічы, Жохава, Каралевічы, Леснікі, Леснікова. Цэлы сундук адзежы згарэла. Каралі. СУНДУЧОК памянш. Панравіўся сундучок, у ім склад дзелаіць. Нямойта, Ульянавічы. СУНІЦЫ мн. Суніцы. Суніцы дзе-нібудзь троху ё. Ня родзяць у нас суніцы. Сяргейкі, Багданава, Буй, Запруддзе, Каралевічы, Манголія, Чуцькі. СУНІЧНІК, СУНІШНІК м. Ягаднік суніц. Суніцы па барах, па высокіх містах, сунічнік там. Запруддзе, Багданава. Сунішнік высах. Каралевічы. СУНОШКА ж. Планка, што змацоўвае ножкі стала, табурэта. Суношка пірагараджвала ўнізу стала, ногі станавіць. Запруддзе, Леснікова. СУНУЦЦА незак. 1. Лезці куды-н. Ня сунься ў ваду! Вяроўкай выхладжу, кап ня сунуўся ў сажалку. Запруддзе. 2. Павольна ісці. Ей гаворым не хадзіць, а іна закрыець вочы, ідзець, сунецца. Латыгаль, Каралевічы. 3. Прыходзіць у нягоднасць, разбурацца. Усё, дзеткі, сунецца, бурыцца, і шчакет іўсё. Цясішча, Івоні. СУП м. Суп. Густы суп, ложка становіцца. Багданава. СУПАДАЦЬ незак. Адбыцца адначасова з чым-н. Ета як супадзець разам. Нямойта. СУПАКОІЦЦА зак. Перастаць, сціхнуць. Баі сціхлі, супакоілася, мы іх і пахаранілі. Леснікова. СУПІСАК м. Пясчана-гліністая глеба. У нас і супіскі ёсць. Самсоны. СУПІШЧАНЫ прым. Які мае адносіны да супеску. У нас землі супішчаныя, ёсь і падзолістая зімля, гравіль. Заазер'е, Гарадок. СУПОНЯ ж. Рэмень для сцягвання клешчаў хамута; супоня. Супоня ўцягіваіцца ў хамут, кап хамут сціснуць на каня. Дзве супоні ў хамуце, верхняя і ніжняя, верхняя наглуха звязваіцца, а ніжняя не. Леснікова, Гарадзец, Гарадок, Дольдзева, Запруддзе. СУПРАДКІ, СУПРАТКІ мн. Попрадкі. Бувала, хадзілі ў супрадкі, там пры лучыне пралі, цяпер ніхто ні хоча хадзіць ні к каму. Багданава, Буй, Гарадзец, Дольдзева, Заазер'е, Запруддзе, Карпавічы, Леснікова, Нямойта, Партызаны. Я на супраткі мала хадзіла. Фасаўшчына, Вялікі Азярэцк, Кавалі, Дуброўкі. СУПРАЦІВІЦЦА незак. Супраціўляцца. Чалавек супраціівіцца, ня хочыць. Запруддзе. СУПРОЦЬ прысл. 1. Насупраць, на процілеглым баку. Супроць сат тут сасеідні. Запруддзе. 2. Наперакор, насуперак каму-н. Супроць яго во шчэ йдзець. Запруддзе. СУПРУЖАНКА ж. Папрадуха. Супружанкі ходзюць, дзеўкі, бабы, у супраткі, бобу насыплюць, бульбы, ядуць. Запруддзе, Нямойта.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
73 👁
◀ / 409 ▶