Мова Сенненшчыны: дыялектны слоўнік (2015). Том 2

 ◀  / 409  ▶ 
СТРАМІЦЬ незак. Сароміць, знеслаўляць. Нам ня стыдна, ніхтд не страміў нас. Леснікова, Розмыслава. СТРАМЛЕННЕ н. Імкненне. Тады ш было страмлённе зямёльку купіць. Парэчча. CTPAMHA прысл. Сорамна. Стыдна, страмна табё казаць. Нямойта, Галашчакіна. CTPAMHIK м. Бессаромнік. Страмнік, стыднік ты, што ты здзёлаў? Заазер'е, Марозаўка, Цясішча. СТРАМНЩА ж. Бессаромніца. Страмніца ты, ніпраўду там гавдрыш. Гарадзец. СТРАПАВАЦЦА незак. Зношвацца, абтрэпвацца. Страпаваюцца крылышкі ў пчалы, іяна пагібаець. Кляпчэва. СТРАПАЦЬ зак. Ачысціць валакно, выбіваючы кастрыцу. Трапдшкі такія, як дашчэчкі зручачкай, кастру страпалі. Фасаўшчына. СТРАПІЛЫ мн. Кроквы. Патдм ставяцца стратлы, дзёлаецца абрашотка nam шыфер. Нямойта. Када паслёдні вянёц ложыцца, ложуцца бурлаты, дзве бурлаты лджуцца, патом ставюцца страпілы. Нямойта. Па бурлатах стратлы ложаць. Запруддзе, Гарадзец. СТРАПЦАТЬІП м. Стрэптацыд. Нёйкі страпцатьт сыплюць каню на рану. Мянюцева. СТРАСАВАЦЬ незак. Страсаць. Асінаўкі страсавалі i насыпалі на палаці ў клёці. Пожанькі. СТРАСАЦЬ незак. 1. Трасучы, змяшаць разам. Зімой страсалі карові сёна i салому i кармглі. Серкуці, Багданава, Марозаўка. 2. Абтрасаць. Я рукі страсаю над тазікам, як памыю. Запруддзе. СТРАСЩСЯ зак. Страсянуцца. Уся нёяк я aiu страслася. Нямойта. СТРОІЦЬ незак. Будаваць. Стрдіць i будуваць — ёта аднд. Сукрэмна. 0 СТРОІЦЬ КЕПІКІ. Насміхацца з каго-, чаго-н. Нёйкія кёпікі стрдіць. Міцюкова. СТРУЧЧА н. зб. Струкі. Стручча такое красноеў перца. Вялікі Азярэцк. СТРЬІГЧЫ, СТРЬІХЧЫ, СТРЫЧ незак. Зразаць, падразаць (валасы, шэрсць). Стрыхчы валасы. Багданава. Гот прайшоў, нада стрыч въласы. Апечкі. 0 СТРЫГЧЫ ВУШАМІ (ВУШМІ). Прыслухоўвацца. Бушами кажыць, стрыжэць [пра каня]. Багданава. Конь вушмі стрыжэць. Гарадзец. СТРЫКАНУЦЬ зак. Апячы крапівай. Вазьмі кратвінай стрыкат, кап знаў. Сукрэмна. СТРЫКАЦЦА, СТРАКАЦЦА незак. Мець уласцівасць стрыкаць, апякаць скуру. Kpamea стрыкаіцца, a ёсь што ні стракаецца. Багданава, Заазер'е, Запруддзе, Савінічы. СТРЫКАЦЬ незак. Апякаць крапівою. Kpameaŭ ліцд стрыкала, як ціфдзная, каб нёмцы не забралі. Мянюцева. СТРЫКЛІВЫ прым. Пякучы (пра крапіву). Жыгушку стрыклівую вуткам сячэш. Чуцькі. СТРЫКУ ЧЫ прым. Toe ж. Стрыкучая жгучка, ногі ёй стрыкаюць, як баляць. Запруддзе, Багданава, Ракаў Засценак. СТРЭЛАЧКА ж. Парастак. Містамі, як стрэлачкі ў бульбіне [парасткі]. Партизаны, Запруддзе. СТРЭЛКА ж. Востры i вузкі выступ сушы сярод вады. Стрэлка сярот вдзіра, як ёдзіш з Каралёвіч. Багданава
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бўльбіне, вўткам, жгўчка, жыгўшку, заазере, зрўчачкай, кастрў, рўкі, стрыкўчая, стрўчча
3 👁
 ◀  / 409  ▶