Мова Сенненшчыны: дыялектны слоўнік (2015). Том 2

 ◀  / 409  ▶ 
с вады наллюць у кружачку, як пёрвы дым ідзёць — тры разы ставюць кружачку пад дым, вады патць тэй, рукі памыцъ. Нямойта. СПУГАНЫ прым. Спалоханы, спуджаны. Тры разы спуганы. Манголія. СПУГАЦЦА зак. Спалохацца, напужацца. Як спугаўся, нада ат спуду вады дацъ. Запруддзе, Багданава. СПУД,ІСПУД/. Спалох, спуд. I ат спуду нада к банкам. Леснікова, Запруддзе. Яна i курыцъ, i вадьг даёць ад іспуду. Апечкі. СПУДЗЩЦА зак. Спалохацца, папудзіцца. Спудзіўся конь - разбіў мянё саўст, пералом пазваночніка быў. Міцюкова. СПУДЗІЦЬ зак. Спалохаць, напалохаць. Мужык кажацъ: спуджу бап, раздзёўся — i ў баню. Нямойта. СПУЖАНЫ, СПУЖАНЫ прым. Спалоханы. Што мне дзёлаць, ён спужаны. Каралевічы, Міцюкова. СПУЖАЦЦА зак. Спалохацца. Як сталі разбіраць, спужауся i ўцёк. Багданава, Галашчакіна, Каралевічы, Манголія, Самсоны. СПУЖАЦЬ зак. Спалохаць. Ціхенька ў вакднца паглядзёў, думаю: спужаю бап. Нямойта. СПУКУВАЦЬ зак. Спакаваць. Ён ёй усё спукуваў i атправіў. Каралевічы. СПУСК м. Сталярная прылада з доўгай калодкай для выраўноўвання паверхні; фуганак. Спуск бальшы, ім чысцілі дошкі, як што спусціць, то роўненька. Гарадзец, Вялікі Азярэцк, Савінічы. СПУСКАЦЬ, СПУШЧАЦЬ незак. 1. Ачышчаць (лён). Лён жа спускалі на грэбінь, кужаль аддзёльна, зрэбё аддзёльна, a патрэпё ўжо нігоднае. Каралі, Багданава, Запруддзе, Серкуці, Чуцькі. Усёрабілі, i лён спушчалі: кужаль асобна, а тде асобна. Заазер'е. 2. Вызваляць ад прывязі, адвязваць (пражывёлу). Спускаць сьбаку ні нада. Багданава. 3. Выпускаць вадкасць адкуль-н. За тбе, што кьнавы нет, нёкуда спусціць ваду. Самсоны. 4. Збаўляць цану. У іх цана, i спускалі цану: хадзі, хадзі, я спугачу. Савінічы. 0 3 ЯЗЫКА НЕ СПУСКАЦЬ. Увесь час гаварыць пра каго-, што-н. Яна з языка не спускаець: мой Малахавіч. Міцюкова. СПУСЦІЦЦА зак. Сесці, прызямліцца (пра птушак, насякомых i інш.). Як павук спусціўся — новасць (прыкмета). Каралевічы. СПУСЦІЦЬ зак. 1. Адвязаць. A дзёці спусціпі гэту канягу. Багданава, Міцюкова. 2. Выпусціць вадкасць адкуль-н. 3 балацін ваду спусцщъ хацёлі. Турава, Пожанькі. 3. Выгнаць, выпусціць. На клёвір спусцілі скот. Цясішча. СПУСЦЯ дзеепрысл. О СПУСЦЯ РУКУВА. Без належнай стараннасці, абы-як (рабіць што-н.). Дрынаш дзёльлі спусця рукува. Самсоны. СПУТАЦЬ зак. 1. Спутаць. Я спутала карову i на цэп. Рэчкі. 2. Падмануць. Мянё спутаў адзін, ія ў палажэнні. Кляпчэва. СПУЎЗЦІ зак. 3 цяжкасцю злезці, спусціцца. Спуўзла, вірянкі выпіла. Запруддзе. СПЫРСКІВАЦЬ незак. Крапіць, абпырскваць. Спырсківалі жукоў. Нямойта, Вялікі Азярэцк. СПЫРСНУЦЬ зак. Пырскаючы на каго-, што-н., намачыць; апырскаць. Якуюцца пчдлы, вадой спырсніш, нёкуда ляцёць. Вялікі Азярэцк, Каралевічы. СПЫТАВАЦЬ, СПЫТЫВАЦЬ незак. 1. Спрабаваць на смак. Я ні спытъвъла, ні знаю, ці гаркая. Кішуроўшчына, Дольдзева, Сянно, Ульянавічы. 2. Есці. Булкі толькі, бывала, на Пасху спытывалі. Ульянавічы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бўлкі, вадў, заазере, карбву, крўжачку, кўжаль, нбвасць, павўк, рўкі, спугачў, спуд,іспўд, спўганы, спўджу, спўдзіўся, спўжаны, спўсціць, спўтала, спўтаць, спўтаў, цанў, іспуді, іспўду
4 👁
 ◀  / 409  ▶