Старонка 211
◀ / 409 ▶
СПАВІВАНКА ж. Доўгая вузкая палоска тканіны, якой спавіваюць немаўлят; спавівач. Спавіванка – матус такі, як абвёртываюць рабёнка. Фасаўшчына. СПАВІВАЦЬ незак. Спавіваць. Як спавівалі дзіця, плялі тасёмачкі з нітак шарсцяных. Бапка спавівала дзяцёнка паясом. Запруддзе, Багданава, Міцюкова, Фасаўшчына. СПАВІДАЦЦА, СПАВЯДАЦЦА незак. Спавядацца. Ідуць к папу спавідаюцца, каб грахі сняць. Я помню й мянё к сповідзі вадзілі, спавідаўся я. Парэчча, Івоні, Фасаўшчына. І на ўсёнашную хадзілі і спавядаліся. Станюкі. СПАВІДАЦЬ незак. Прымаць споведзь у каго-н. Ідуць, і поп спавідаіць. Нямойта. СПАВІЦЬ зак. Спавіць. Бапка пуп атрэзала, памылі і спавілі дзіцёнка. Чатыры пялёнкі было, спаўю і ляжыць да утра, толькі вушы сухія, а так увесь мокры. Запруддзе, Багданава, Нямойта, Цясішча. СПАГАДАЦЬ незак. Выказваць спагаду. Я табё спагадаю, сдзёлаць гэта цяшка. Фасаўшчына, Гарадзец. СПАГАДЛІВЫ прым. Спагадлівы, чулы. Спагадлівы ён, сазнацельны, сачуственны. Гарадзец. СПАГАНЯЦЬ незак. Спаганяць. Еслі должан хто, то трэба спаганяць, спаганю долг. Фасаўшчына, Гарадзец. СПАДАБАЦЦА зак. Спадабацца. Вот спадабалася мне гэта ці што. Гарадзец. СПАДАК м. Ніжні камень у жорнах. Спъдак – сподні камень у жорнах. Вялікі Азярэцк. СПАДАРОЖЫЦЦА зак. Здарожыцца. Спадарожылася я. Фасаўшчына. СПАДАЦЬ незак. Нападаць. Блошка на лён спадзёць і сам дустам травішся. Буй. СПАДВЕКУ прысл. Спрадвеку. Я яго спадвеку ні ем – ціфір [зефір]. Чуцькі. СПАДЗЯВАЦЦА незак. Спадзявацца. Можна на цябё спадзявацца? Гарадзец. СПАДКІ, СПАТКІ мн. Маёмасць, якая пасля смерці ўладальніка пераходзіць у карыстанне каго-н.; спадчына. Я памру, а хто маё спаткі забярэць: адзёжа, пасуда, астаткі. Хазяйства ці зямля – эта спадчына, а спаткі – эта вешчы. Гарадзец, Марозаўка, Фасаўшчына. СПАДМАНУЦЬ зак. Падмануць. Спадмануць ён можа. Фасаўшчына, Гарадзец. СПАДНІЗУ прысл. Спаднізу. Спаднізу цёпла. Каралевічы, Гарадзец. Капыт гніець спаднізу. Гарадзец. СПАДНІК м. Спадніца (ніжняя?). Спаднік – эта юпка абыкнавённая. Жэншчына раньшэ два спаднікі надзёніць, куды-нібудзь кужэльнінькі спаднічок, кружава з нітак лляных. Багданава, Гарадзец, Запруддзе, Нямойта, Савінічы, Турава, Фасаўшчына. СПАДНІЧОК памянш. Да спаднічка і кружэўка прышыюць. Багданава. СПАДНІЦА, СПАННІЦА, СПІДНІЦА ж. Спадніца. Самі ткалі і шылі спадніцы. Гарадзец, Запруддзе, Каралі, Нямойта, Неўгадава. У скрыні трубкі палатна, спанніцы. Закур'е. Цыганка, якая ў спідніцы. Нямойта. СПАДНЯ прысл. Спаднізу. Спадня нага гарачая, гарачая ступня. Пяты спадня баляць, лажуся, каб ногі ні датыкаліся да пасцелі. Партызаны. СПАДРУЧНА прысл. Зручна. Спадручна было лён браць, ні палёх. Фасаўшчына, Гарадзец. СПАДРУЧНЕЙ прысл. Больш зручна. Жаць у гэты бок ніспадручна, адгетуль спадручней. Гарадзец.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
73 👁
◀ / 409 ▶