ПАДДЗЕЦЬ зак. Зачэрпнуць. Чарплом рыбы паддзеніць, пут рыбы! Пожанькі.
ПАДДЗЁЎКА, ПАДДЗЕЎКА ж. 1. Верхняя вопратка з даматканага сукна. Паддзёўкі яўрэі чарнілі. Каралі. Паддзёўка на ваце, сваё сукно, яна мне цяпер цяжка. Нямойта, Дуброўкі. 2. Абцягнуты сукном кажух. Паддзёўка – кажух, а зверху тоненька сукно. Каралі.
ПАДДОН м. Подсціл з галля, жэрдак, на які кладуць стог; адонак, стажар'е. Кладзём стох нъ паддон, на веткі. Леснікова.
ПАДДУБОВІК, ПУДДУБОВІК м. 1. Ядомы грыб. Пуддубовік, як бъравік, мала ёсь, сушуць, ядомый грыб, ну нікачыствіный. Дольдзева, Сянно. 2. Несапраўдны баравік, атрутны грыб. Паддубовікі – горкія грыбы. Партызаны. 3. Польскі грыб. Паддубовік – у яго пат нізъм сітавата. Серкуці.
ПАД'ЕСЦІ зак. Пад'есці, наесціся. Пад'есці – бальшая работа без зубоў. Партызаны. Лепей пад'еў бы дзягна, як сала. Чуцькі, Вялікі Азярэцк, Фасаўшчына.
ПАД'ЁМ м. Хвароба ад пад'ёму цяжару ці непасільнай работы. Ад пад'ёму я не ўмею варажыць. Заазер'е.
ПАДЖАГАЦЬ незак. Падпальваць. Кірылаву хату паджагалі. Гарадзец.
ПАДЖАРЫ прым. Рыжа-буры ці бура-чорны (масць жывёлы). Тонкая, дліннуватая, можа, белая ці паджарая [ласка]. Міцюкова.
ПАДЖОГА ж. Смалякі, трэскі, папера і пад., якія служаць для распальвання; падпал. Бес паджогі дровы не гъраць. Каралевічы.
ПАДЖЫЛЫ прым. Пажылы. Гэта паджылая баба. Вялікі Азярэцк.
ПАДЗАГНЕТ м. Ніша паміж прыпечкам і падпеччу. Пъдзагнет здзелълі патэльню ставіць ці што. Міцюкова, Партызаны. ПАДЗАГНЕТЧЫК памянш. У пъдзагнетчыку ґарніц старынькі з цыбуляй стаіць. Неўгадава.
ПАДЗАГНЕЦЦЕ н. Тое ж. Падзагнеццe – палажыць што хочаш, скавароду. Багданава.
ПАДЗВІЖВАЦЦА незак. Набліжацца, надыходзіць. Узвіжанне – каб падзвіжвалася зіма. Самсоны.
ПАДЗЕЛАЦЬ зак. Парабіць. Іх усіх выпалілі, яны падзелалі сабе зімлянкі. Нямойта.
ПАДЗЕЛЬНА прысл. Асобна. Жывуць дзеці падзельна. Леснікі.
ПАДЗЕМНЫ прым. Падземны. Там рака падземнъя ёсь. Сянно.
ПАДЗЕННЕ н. ○ ПАДЗЕННЕ МАТКІ. Выпадзенне маткі (хвароба). У яе падзенне маткі. Вялікі Азярэцк.
ПАДЗЕЦЦА зак. Падзецца, прапасці. А што-та падзелася дзе? Марозаўка.
ПАДЗЁЖА ж. Падзеж, паморак (пра жывёлу, птушак). Падзёжы ні было хвъзануў. Сянно.
ПАДЗЁННА прысл. Падзённа. Бувала, ізгоннага [пастуха] наймалі, хадзіў ён падзённа. Самсоны.
ПАДЗЁНШЧЫНА ж. Работа на працягу дня; падзёншчына. Падзёншчына была дзень цэлы. Нямойта.
ПАДЗІВАЦЦА зак. Падзецца, прапасці. Ну дзе што падзівалася? Багданава.
ПАДЗІВІЦЦА зак. Здзівіцца. Нейкі раз падзіўлюся, як я выжыў. Ульянавічы.
ПАДЗІРБАЧЫЦЬ зак. Разбіць зямлю матыкай (дзербаком). Узаруць, падзірбачаць дзярбаком, а потым бараной. Сукрэмна.
ПАДЗІРКУВАЦІЦЬ зак. Прадзіравіць, пабіць на дзіркі. Мошка, падзіркувацілі лісця, пасыпъла попелам. Серкуці.
81 👁